Закрыть

Выберите город

Закрыть

Топ-10 самых старых будынкаў Магілёва

Топ-10 самых старых будынкаў Магілёва


Топ-10 самых старых будынкаў Магілёва

Самамай старажытнай пабудове горада, фарнаму касцёлу, 410 гадоў і сёння яго выкарыстоўваюць як склад.

За больш чым 700-гадовую гісторыю ў Магілёве захавалася не шмат выдатных архітэктурных помнікаў, бо большасць з іх знеслі ў пасляваенныя часы. Такі лёс напаткаў, напрыклад, Багаяўленскую царкву - першую каменную царкву горада, Ратушу. З культавых пабудоў захаваліся Свята-Мікольскі манастыр, касцёл Святога Станіслава. У гістарычным цэнтры – пешаходная вуліца Ленінская. У горадзе захавалася шмат жылых дамоў і грамадзянскіх пабудоў канца XVIII-XIX стагоддзяў.

— У кожнага з 10 будынкаў топа ёсць свая гісторыя-цікавостка. Напрыклад, у адным сустракаліся кіраўнікі дзяўржаў і вырашалі лёс некалі магутнай Рэчы Паспалітай, у другім знаходзіцца знойдзены падчас кананізацыі партрэт імператара Мікалая ІІ і цяпер гэтую знаходку лічаць абразом, — распавядае gorad.by экскурсавод Алег Дзьячкоў.

 

1. Былы фарны касцёл святога Казіміра

 

Топ-10 самых старых будынкаў Магілёва

 

Калі пабудавалі: канец XVI - пачатак XVII стагоддзяў.

Гісторыя з'яўлення: пабудаваны па загаду караля Сігізмунда III, які быў уладальнікам гарадской зямлі ў Магілёве.
Адпачатку касцёл не вызначаўся архітэктурнай мудрагелістасцю: мураваны прамавугольны храм з бакавымі прыбудовамі, дзвюхвежавы фасад і пяцігранная алтарная апсіда. З-за прастаты магілёўцы яго называлі "мужыцкім", а касцёл святога Станіслава -"панскім".

Цікавостка: гэта самы старадаўні каменны будынак на тэрыторыі Магілёва.

Што зараз: склад Белтэлекама.

Адрас: вуліца Болдзіна, 3 (у двары крамы "Белсаюздрук").

 

2. Комплекс Свята-Мікольскага манастыра

 

Топ-10 самых старых будынкаў Магілёва

 

Калі пабудавалі: другая палова XVII стагоддзя.

Гісторыя з'яўлення: у красавіку 1636 года мітрапаліт кіеўскі Пётр Магіла атрымаў у караля Уладыслава IV дазвол на пабудову ў Магілеве мураванай Свята-Мікольскай царквы і манастыра. Але тады не хапіла грошай, таму будаўніцтва царквы распачалі ў 1669 і скончылі ў 1672 годзе.

З вышыні птушынага палёту храм выглядае, як выцягнуты лацінскі крыж. Да нашых часоў захаваліся званіца і келлі манахаў XVII стагоддзя,таксама Мікольская царква і Ануфрыеўскі храм XVIII стагоддзя.
Комплекс Свята-Мікольскага манастыра - адзіны прыклад магілёўскай школы дойліцтва, які захаваўся да нашых часоў.

Цікавостка: Улетку 2000 года, падчас кананізацыі Мікалая II Рускай Праваслаўнай Царквой у Магілёве быў знойдзены партрэт імператара, які цяпер асвечаны як ікона і размешчаны ў левай прыбудоўцы Свята-Мікольскага сабора. Да іконы прымайстравана пяцірублёвая манета, якую Мікалай II падарыў хлопчыку Сямёну Халімаву падчас наведвання храма.

Што зараз: жаночы манастыр і праваслаўная царква.

Адрас: Другая вуліца Волі.

 

3. Былы дом купца Анташкевіча

 

Топ-10 самых старых будынкаў Магілёва

 

Калі пабудавалі: 1698 год

Гісторыя з'яўлення: будынак пабудаваў для сябе адзін з багацейшых людзей Магілёва купец Анташкевіч.

Цікавостка: У 1780 годзе ў гэтым доме расійская імператрыца Екацярынай ІІ сустракалася з аўстрыйскім імператарам Іосіфам ІІ. На гэтай сустрэчы яны вызначалі лёс Рэчы Паспалітай. Падчас сустрэчы кіраўнікі дзяржаў заклалі падмуркі Іосіфскага сабору.

Што зараз: Музей Бялыніцкага Бірулі.

Адрас: вуліца Ленінская, 37.

 

4. Крыжаўзвіжанскі сабор

 

Топ-10 самых старых будынкаў Магілёва

 

Калі пабудавалі: у XVII стагоддзі.

Гісторыя з'яўлення: спачатку будынак быў жылым домам, а толькі ў 1869 годзе яго перабудавалі ў царкву.

Цікавостка: У савецкі час доўгія гады Крыжаўзвіжанскі сабор, які называўся тады Святабарысаглебскай царквой, быў адзіным дзеючым праваслаўным храмам у Магілёве.

Што зараз: Праваслаўная царква.

Адрас: завулак Брусава, 2.

 

5. Комплекс былога кармеліцкага кляштара - сабор Святога Станіслава

 

Топ-10 самых старых будынкаў Магілёва

 

Калі пабудавалі: 1738-1752 гады.

Гісторыя з'яўлення: сабор знаходзіцца на месцы былога кляштара кармелітаў. У 1636 годзе на тэрыторыі кляштара быў пабудаваны драўляны касцёл. У 1708 годзе падчас вялікага пажару гэты касцёл згарэў, а на яго месцы пабудавалі каменны храм. У савецкі час у памяшканнях касцёла размяшчаўся архіў магілёўскай вобласці.

Цікавостка: У 1780 годзе сабор Святога Станіслава наведала Кацярына ІІ. Ёй так спадабаўся храм і арган у ім, што яна загадала перасяліць кармелітаў, якія месціліся там, у іншы будынак. А сам касцёл зрабіць кафедральным і аддаць магілёўскай каталіцкай метраполіі.

Што зараз: Рыма-каталіцкі касцёл.

Адрас: вуліца Камсамольская, 4.

 

6. Былы архірэйскі палац

 

Топ-10 самых старых будынкаў Магілёва

 

Калі пабудавалі: 1762–1785 гады.

Гісторыя з'яўлення: Рэзідэнцыю адмыслова для праваслаўнага архіепіскапа Георгія Каніскага будаваў пратэстант Ян Глаўбіц, які быў адным з самых запатрабаваных архітэктараў Вялікага княства Літоўскага.

Архірэйскі палац уваходзіў у ансамбль Спаскага манастыра. На першым паверсе рэзідэнцыі знаходзілася парадная зала для прыёмаў і службовыя пакоі, на другім — асабістыя пакоі ахіепіскапа: адпачывальня, кабінет, бібліятэка, на трэцім — гаспадарчыя памяшканні

Цікавостка: у 1918 годзе будынак займала першая Магілёўская губернская надзвычайная камісія.

Што зараз: метадычны кабінет Праваслаўнай царквы.

Адрас: вуліца Ленінская, 11.

 

7. Будынак былога акруговага суда

 

Топ-10 самых старых будынкаў Магілёва

 

Калі пабудавалі: 1778 год.

Гісторыя з'яўлення: дом быў пабудаваны як будынак ніжняга земскага суда, урачэбнай управы і архіва. У 1883 годзе будынак часткова перабудавалі і прыстасавалі пад акруговы суд.

Цікавостка: у 1919 годзе ў будынку размяшчаўся штаб 16-й арміі, у якім працаваў член Рэўваенсавета арміі – Рыгор Арджанікідзэ.

Што зараз: Магілёўскі абласны краязнаўчы музей.

Адрас: плошча Славы (мінулая Савецкая), 1.

 

8. Мемарыяльная арка

 

Топ-10 самых старых будынкаў Магілёва

 

Калі пабудавалі: 1780 год.

Гісторыя з'яўлення: трыумфальную арку пабудавалі ў 1780 годзе да прыезду ў горад расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ і аўстрыйскага імператара Іосіфа ІІ. Разам з флігелямі і Іосіфскім саборам яна уваходзіла ў ансамбль Саборнай плошчы. Ад ансамбля захавалася толькі арка.

У 1964 годзе на арцы ўстанавілі мемарыяльныя дошкі ў гонар часцей Другога Беларускага фронту, якія 28 чэрвеня 1944 года вызвалілі горад Магілёў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Цікавостка: да Вялікай айчынай вайны за аркай знаходзіўся драўляны цырк і, паколькі арка была скразной, праз яе можна было патрапіць на пастановы.

Адрас: вуліца Першамайская (насупраць гандлёвага цэнтра "Днепр").

 

9. Былы даходны дом

 

Топ-10 самых старых будынкаў Магілёва

 

Калі пабудавалі: 1790 год.

Гісторыя з'яўлення: гэта адзін з узораў гарадскога жылля канца XVIII стагоддзя. Унутраная планіроўка будынка цяпер значна зменена, але архітэктура фасадаў захавалася.У царскія часы тут быў даходны дом, у якім гараджане бралі ў арэнду жыллё, а ў савецкія часы ў будынку знаходзіўся прытулак для дзяцей.

Цікавостка: самы стары дом з дакладнай датыроўкай пабудовы, які захаваўся ў Магілёве.

Што зараз: школа развіцця для дзяцей "Baby Lu" і крама дызайнерскага адзення "Alena Goretskaya".

Адрас: вуліца Ленінская, 7.

 

10. Флігелі каля палаца Каніскага

 

Топ-10 самых старых будынкаў Магілёва

 

Калі пабудавалі: другая палова XVIII стагоддзя.

Гісторыя з'яўлення: у будынках знаходзіліся келлі манахаў. Яны разам з палацам Каніскага і духоўнай семінарыяй уваходзілі ў ансамбль Спаскага манастыра.

Цікавостка: у левым флігелі месціўся музей гісторыі Магілёва і ў ім была адкрытая выстава "Магілёў магдэбургскі". Грошы на экспазіцыю выдаткавала амбасада ЗША і на адкрыцці прысутнічаў амбасадар штатаў Джон Крол.

Што зараз: прадстаўніцтва нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Магілёўскай вобласці і крама "Galanteya".

Адрас: вуліца Ленінская, 11 і 9Б.

 

Па тэме чытаюць:

Что построили, и что разрушили в Могилёве за последние 300 лет

Невялікая прагулка па Магілёву: з сучаснасці ў мінулае

Які Магілёў паказваюць турыстам

Антон Астаповіч: аднавіць стары Магілёў можна за смешныя для бюджэта грошы

Что строили и сносили в Могилёве 75 лет назад (фото)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

В Турции зарезали белорусского туриста

Хотите узнать больше? В одном из турецких отелей произошла драка между официантом и туристом. От полученных ножевых ранений второй скончался. фото: dpchas.com.ua Инцидент 51

В Беларуси с 1 октября подорожают некоторые табачные изделия

Хотите узнать больше? Со следующего месяца повысятся цена на продукцию "Табак-инвест". фото: zelenueapteki.potrebitel.by Так, на 5 копеек вырастет цена сигарет Monte 29

Беларусь и Украина договорились наладить взаимодействие в сфере ядерной энергетики

Хотите узнать больше? По итогам состоявшегося на минувшей неделе заседания белорусско-украинской рабочей группы по сотрудничеству в топливно-энергетической сфере, Беларусь 38

Пенсии белорусов на фоне соседей - у кого больше?

Хотите узнать больше? Средняя пенсия в Беларуси, по официальной статистике, составляет 298 рублей.     фото: byfin.by   Больше всего эти выплаты у минчан 723

На 22 сентября в Беларуси объявлен оранжевый уровень опасности из-за сильного ветра

Хотите узнать больше? Оранжевый уровень опасности из-за гроз и порывистого ветра объявлен в Беларуси 22 сентября.     Как сообщили БЕЛТА в Республиканском 1 412

Какой налог будут платить физлица при работе без открытия ИП

Хотите узнать больше? Ставки дифференцируются в зависимости от населенных пунктов.   фото: fbm.ru   На Национальном правовом портале опубликован указ №337 "О 172

Уровень оплаты за электрическую и тепловую энергию составил в Беларуси 99,5 процентов

Хотите узнать больше? За январь-август 2017 года потребителям республики отпущено электрической и тепловой энергии на сумму 5409,5 млн рублей, уровень оплаты составил 185

Новый антитабачный закон внесут правительству до 25 сентября

Хотите узнать больше? Проект обновленного декрета №28 "О государственном регулировании производства, оборота и потребления табачного сырья и табачных изделий" планируется 232