Закрыть

Выберите город

Беларускі нацыянальны рух і Гарадзеншчына

Беларускі нацыянальны рух і Гарадзеншчына

Кароценькі нарыс развіцця беларускага нацыянальнага руху на Гарадзеншчыне ў 1918 - 1924 гг., які быў надрукаваны ў заходнебеларускай газеце "Сын беларуса". Шмат момантаў і імёнаў тут не ўзгадваецца, але сам нарыс добра адлюстроўвае тыя цяжкасці і перашкоды, з якімі сутыкнуўся беларускі рух на Гарадзенскай зямлі ў міжваенны час.

Аб працы у Горадзеншчыне

    Першыя пачаткі беларускіх арганізацыяў у Горадзеншчыне сягаюць 1905 году, калі там працавалі беларускія палітычныя партыі і разьвіваўся каапэратыўны рух, паўставалі гурткі моладзі. У самай Горадні рух сярод моладзі асабліва быў сільны ў апошнія гады перад вайной.

  Шмат беларускіх арганізацыяў і ўстановаў было створана і ў часе нямецкае акупацыі. У ўсіх гэных арганізацыях-установах прыймалі самае гарачае ўчасьце выдатнейшыя дзеячы і працаўнікі. Нейкі час у Горадні знаходзіліся сябры ўраду Б. Н. Р., было і беларускае міністэрства літоўскага ўраду (міністрам быў Я. Варонка), было беларускае войска, беларуская ўправа, беларуская Сялянская Рада, беларускія школы, клюб і інш. Сьвядомасьць у народзе пашыралася ўсё болей і болей.

    Аж вось у красавіку 1919 г. м. Горадню і ўвесь павет занялі польскія войскі. … З польскай уладай пачаліся перагаворы, на якіх палякі заявілі, што ня будуць чапаць ніводнай беларускай арганізацыі, а хочуць ісьці разам, як “вольны з вольным і роўны з роўным”. Толькі ж далёка ня ўсе паверылі гэтым салодкім словам, цану якіх усе пазналі шмат пазьней…

   Пачалі патроху арганізовывацца. Заснавалася “Беларуская Грамада Моладзі” (старшынёю быў Маркевіч). Адначасна пачалася работа па скліканьню зьезду Віленшчыны і Горадзеншчыны ў м. Вільні. Усе арганізацыі Горадзеншчыны цесна аб’ядналіся паміж сабою, спадзяючыся, што будуць мець магчымасьць свабодна павясьці шырокую грамадзкую працу. Але ўжо ў чэрвені 1919 г. палякамі быў расфармаваны беларускі полк. Пачаліся вобыскі і арышты беларускіх дзеячоў і працаўнікоў. Арыштаваны былі: Мядзёлка, Грыб, Салошык, Якімовіч, Казячы, Антонаў, Боеў, Якаўлюк і шмат іншых. Мядзёлка, Грыб, Салошык, Якімовіч і інш. былі звольнены, а ўсе іншыя вывезены ў лагер ў Кракаве. Хто раней ці пазьней быў звольнены з Кракава і вярнуўся ў Горадзеншчыну, той праз нейкі час усе роўна прымушаны быў выехаць заграніцу.

    Наймацнейшай і адзінай культурна-асьветнай беларускай арганізацыяй была “Беларуская Грамада Моладзі”. Грамада мела сваю бібліатэку, драматычны аддзел, музыкальна-вакальны і інш. Грамада ладзіла вечарынкі, спэктаклі і вось так жыла, маючы балей як 400 сяброў.

    У студзені 1920 г. з дазволу Горадзенскага Старосты быў скліканы агульны сход горадзенскіх беларусаў на Замковай вул. дом 5, дзе быў выбраны Беларускі Нацыянальны Камітэт Горадзеншчыны. Выбранымі былі: Баран, Якімовіч, Федарук,   д-р Бяляцкі, Якаўлюк, Дзекуць-Малей і Антонаў. Усе арганізацыі аб’ядналіся пад сьцягам Беларускага Нацыянальнага Камітэту. Камітэт займаўся культурна-асьветнай працай. Пры камітэце быў юрыдычны аддзел, дабрачынны, школьны і інш. Народ зварачаўся за рознымі інфармацыямі, падавалі скаргі на надужыцьці пры адкрыцьці беларускіх школ, бо школьны інспэктар не даваў дазволу. Аб усіх заявах камітэт рабіў захады перад уладай.

   Сьвядомасьць расла сярод беларускага насяленьня. Усюды, як у мястэчках, так і ў вёсках, закладаліся беларускія гурткі моладзі. Але-ж ня доўга ім удалося цешыцца. У студзені 1921 г. выйшаў прыказ Горадзенскага Старосты Рогалевіча аб тым, што Беларускі Нацыянальны Камітэт Горадзеншчыны зачыняецца. Пачаліся вобыскі і арышты сяброў камітэту, толькі нікога з іх у хаці ня было, бо ўсе скрыліся…

     Праз месяц была зачынена Беларуская Грамада Моладзі. Пачалося сярод народу хваляваньне, пайшлі гутаркі, як і што рабіць? Прыдумалі: дэлегацыя паехала ў Сойм да Варшавы, - але-ж нічога не дабілася і вярнулася назад ні з чым…

  Пачаўся яшчэ горшы уціск беларусаў. Усе беларускія арганізацыі былі закрыты, беларускія школы ў Горадзеншчыне, якіх было йшчэ каля ста, зачынены (асталіся толькі чатыры), а ў пачатку вучэбнага году 1921-22 на ўсю Горадзеншчыну была ўжо толькі адна беларуская школа ў м. Горадні.

    У той самы час у Варшаве быў Беларускі Камітэт, старшынёю якога быў п. Дубейкоўскі. Вось пан Дубейкоўскі адкрыў аддзел свайго Камітэту ў Горадні ў тым самым будынку, дзе зьмяшчаўся Горадзенскі Нацыянальны Камітэт.

      Па прыказу п. Старосты пячаць з дзьвераў была знята і будынак пераданы новай арганізацыі.

     Калі даведаўся народ, што гэта ня той Камітэт, які быў выбраны народам, а нейкі з Варшавы, дык перастаў зусім хадзіць, і камітэт сам па сабе зьліквідаваўся.

      У канцы 1920 г. у Горадні быў адкрыты Саюз Беларускіх Кааператываў. У саюз уваходзілі два кааператывы з Горадні і 18 з павету. У прэзыдыум Саюзу ўваходзілі: старш. Баран, сябры: Юрэчка, Якавюк і Атаназэвіч.

      Саюз меў вялікіі крэдыт на тавары, якія ад яго і атрымоўвалі ўсе кааператывы.

    Усе беларускія працаўнікі заняліся чыста гандлёвай справай, але-ж, як кажуць, і тут ім не пашанцавала. У красавіку 1921 г. па загаду Горадзенскага Старосты Рогалевіча ўсе 20 кааператываў былі зачынены.

      Дэлегацыя паехала ў Варшаву – ў Сойм, у міністэрства, але-ж нічога зрабіць не магла, бо дэлегацыі адказалі, што нічога ня ведаюць і гэта справа старосты, у якога пастараюцца ўсё высьветліць, дый да сягоньняшняга дня высьвятляюць…

     Пасьля закрыцьця Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Горадні, была адкрыта Прытулковая Рада, якая прыняла на сябе апеку над прытулкам. На чале гэтай Прытулковай Рады быў Тамашчык, сябры: Кулікоўскі, Курбскі і інш. Аднак, Прытулковая Рада неяк пачала распадацца, і астаўся ў ёй адзін Тамашчык.

      У лютым 1922 г. прыехаў п. Дубейкоўскі з Варшавы, сабраў усіх працаўнікоў і запрапанаваў адчыніць у Горадні аддзел Беларускага Таварыства дапамогі ахвярам вайны, зацьверджанага міністэрствам, які і абыйме таксама апеку над беларускім прытулкам.

      Прапазыцыя гэтая была прынята. Быў выбраны прэзыдыум аддзелу Т-ва, у якія ўвайшлі: Баран, Лапыр, Якімовіч, Кулікоўскі і Шуляк. Праз некалькі дзён узнавіліся вобыскі і арышты. Каля 40 чалавек з Горадні былі арыштаваны, і праца філянтрапійнае ўстановы была спынена. Праз тры тыдні беларускія працаўнікі былі звольнены з вастрогу ў Беластоку, вярнуліся ў Горадню і ізноў заняліся філянтропіяй. Рабілі спэктаклі, збор кветкі на карысьць прытулку.

      У восені 1922 г. загаварылі аб выбарах у Сойм… (…) Парашылі йсьці, каб у Сойме можна было адкрыта ўсім заявіць аб жаданьнях беларускага народу і бараніць яго ад усякіх крыўд, бо біцьцё і зьдзекі над народам усё павялічаліся, паліцыя ўсяляк уціскала беларусаў, а адначасна не магла абараніць іх ад усё ўзрастаўшага бандытызму.

        Пайшлі ў Сойм. Выбралі дэпутатаў ад Горадзенскага і Бельскага вокругаў: Барана і Якавюка. Але-ж пад час выбараў не абыйшлося без таго, каб горадзенская ўлада не рабіла візытаў беларускім дзеячам. Вобыскі былі ў памешканьні Горадзенскага Беларускага Выбарнага Камітэту, у Барана, Якімовіча, Якавюка, Федарука, Кулікоўскага, Лілеева, Трыпузы, у Беларускім Прытулку і інш. Выбарныя паслы Баран і Якавюк паехалі ў Сойм, каб бараніць правы беларускага народу. Дзеля таго, што п. Баран быў старшынёю Т-ва і апякуном над прытулкам, дык часова заступаў яго Якімовіч, як віцэ-старшыня.

    У лютым 1923 г. быў адчынены Сэкрэтарыят Беларускага Пасольскага Клюбу ў Горадні. Кіраўніком сэкрэтарыяту быў Якімовіч. У сувязі з гэтым Якімовіч адмовіўся ад апекі над прытулкам. Тады выбраны былі ў прэзыдыум Т-ва старш. Канцэвіч, Балдоўскі, Адамовіч, Мінючыц і Кулакоўскі.

      Выбралі паслоў, але-ж жыцьцё стала гарэй. Вось 19 сакавіка 1923 г. у Горадні і ў павеце пачаліся вобыскі і арышты. Арыштавалі 48 чалавек. Праз тры нядзелі, на першы дзень праваслаўнага Вялікадня, былі ўсе яны звольнены. Але хутка ізноў арыштавалі Якімовіча, які прасядзеў 13 месяцаў і 4 дні і 28 мая 1924 г. выйшаў з вастрогу, апраўданы судом.

    У маі 1923 г. быў суд над беларусамі ў Беластоку. На лаве падсудзімых былі паслы Баран і Якавюк. Так чы іначэй Баран быў засуджаны, а Якавюк апраўданы.

     Апраўданы на Беластоцкім працэсе Якавюк быў засуджаны апэляцыйным судом у Варшаве. Якавюк выехаў заграніцу; Баран жа, якога Сойм ня выдаў суду, быў арыштаваны і пасаджаны ў вастрог, дзе і цяпер знаходзіцца.

     У чэрвені 1923 г. так называныя “беларускія актывісты” забралі ў сваі рукі беларускі прытулак. Т-ва беларускае ў сувязі з арыштамі і перасьледаваньнямі само сабой зьліквідавалася і цяперака ніводнай беларускай арганізацыі ў Горадні няма!

    Але ўся ранейшая работа і ўсе зьдзекі над беларусамі не прайшлі бяз сьледу. І беларускі рух у масах Горадзеншчыны ня толькі не аслабеў, але-ж, наадварот, нязвычайна ўзрос. Нацыянальная сьвядомасьць вельмі разьвілася, і ўвесь беларускі народ Горадзеншчыны перакананы, што пры супольнай працы ён здабудзе свае правы.

Ніка

Крыніца: Сын Беларуса. – 1924. – № 35. – С. 3 – 4.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Информация
Чтобы оставить комментарий - авторизуйтесь на сайте или зарегистрируйтесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Беларусь оказалась в предпоследней категории глобального рейтинга прав трудящихся

Хотите узнать больше? Международная конфедерация профсоюзов в очередной раз составила глобальный рейтинг прав трудящихся (2019 ITUC Global right index). Беларусь - в 131

10 процентов за 10 лет. Число инвалидов в Беларуси растет

Хотите узнать больше? За последние 10 лет число инвалидов в Беларуси выросло на 10%, при этом доля людей с инвалидностью среди населения республики возросла с 5,2% до 119

Из-за налогового маневра белорусские и российские нефтепереработчики окажутся в неравных условиях

Хотите узнать больше? Такое мнение высказал посол Беларуси в России Владимир Семашко. Как отметил Семашко в интервью ТАСС, на первом этапе маневра Беларусь потеряла 3,6 96

«Белпочта» хочет уменьшить вознаграждения банков

Хотите узнать больше? Вознаграждение «Белпочты» сложилось ниже уровня возмещения затрат на оказание услуг посредством ЕРИП. В связи с этим национальный почтовый оператор 108

Россельхознадзор объявил о новых ограничениях в отношении белорусской продукции

Хотите узнать больше? Ведомство сообщило, что случаи поступления в Россию из Беларуси животноводческой продукции с нарушением ветеринарно-санитарных требований и норм ЕАЭС 558

В Беларуси приведен в исполнение смертный приговор

Хотите узнать больше? В Беларуси приведен в исполнение смертный приговор в отношении Александра Жильникова, признанного виновным в убийстве трех человек, сообщает 509

В Беларуси вводится уголовная ответственность за реабилитацию нацизма

Хотите узнать больше? Депутаты Палаты представителей приняли во втором чтении поправки в законодательство, которыми вводится уголовная ответственность за публичную 332

Депутаты одобрили изменения в «антинаркотическую» статью УК

Хотите узнать больше? Палата представителей Национального собрания Беларуси во втором чтении приняла поправки в Уголовный кодекс, которыми смягчается наказание за 247