Закрыть

Выберите город

Закрыть

Неабвешчаная вайна 1920-х у Заходняй Беларусі

Неабвешчаная вайна 1920-х у Заходняй Беларусі

 Амаль адразу пасля заканчэння савецка-польскай вайны Разведвальнае ўпраўленне РЧСА (далей: Разведупр РЧСА) пачынае стварэнне і перакідку на тэрыторыю ўсходніх ваяводстваў Польшчы атрадаў баевікоў для арганізацыі там масавага ўзброенага супраціву польскім уладам. Разлік быў просты: прафесійныя «чэкісты» ўскалыхнуць масы, і ў выніку рэвалюцыйнага выступу бальшавікі вернуць Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну ў склад краіны Саветаў. Дзейнасць такіх партызанскіх атрадаў атрымала назву «актыўная выведка».

На тэрыторыі савецкай Беларусі фармаваліся так званыя «паўстанцкія групы». Для іх вельмі старанна падбіраўся камандны склад. Каля дзяржаўнай мяжы ствараліся спецыяльныя «вокны» для перакідвання дыверсантаў «за кардон». Ва ўсходняй частцы Палескага і паўднёвай частцы Навагрудскага і Віленскага ваяводстваў Польшчы дзейнічалі савецкія партызанскія атрады пад камандаваннем Кірыла Арлоўскага і Станіслава Ваўпшасава.

 

Неабвешчаная вайна 1920-х у Заходняй Беларусі

 

Іосіф Нехвядовіч і яго намеснік Станіслаў Ваўпшасаў (справа). 1927 год


Ужо летам 1922 года пра савецкіх партызанаў гаварылі ва ўсёй Польшчы. Менавіта тады атрад Арлоўскага ў раёне Белавежскай пушчы знішчае паліцэйскі ўчастак, а таксама захоплівае і спальвае маёнтак «Добрае дрэва» ў Грудніцкім павеце. Усяго з 15 чэрвеня па 6 жніўня 1922 года на тэрыторыі Гродзенскага і Іліцкага паветаў было праведзена 9 баявых аперацый, у выніку якіх партызаны разграмілі 3 маёнткі буйных землеўласнікаў, спалілі палац князя Друцкага-Любецкага, узарвалі 2 паравозы на вузкакалейнай дарозе, якія належалі французскай фірме.
Акрамя гэтага, на чыгуначнай лініі Вільня–Ліда быў знішчаны чыгуначны мост, а таксама значная частка дарожнага палатна. У ходзе аднаго з баёў баевікі Арлоўскага знішчылі атрад польскіх улан. 14 кастрычніка 1922 года партызаны напалі на маёнтак «Струга» ў Столінскім павеце, у выніку чаго была забіта вялікая колькасць польскіх паліцэйскіх.

 

Неабвешчаная вайна 1920-х у Заходняй Беларусі

 

Ваявода Станіслаў Даўнаровіч

 

 

Неабвешчаная вайна 1920-х у Заходняй Беларусі

 

Кірыл Арлоўскі

У 1923 годзе партызанскі рух узмацніўся. У ноч з 19 на 20 мая атрад у складзе 30 партызан здзяйсняе налёт на паліцэйскі ўчастак і будынак гміны ў Чучэвічах (Лунінецкі павет). 27 жніўня баевікі праводзяць аперацыю ў мястэчку Целяханы Косаўскага павета, у выніку чаго было забіта два паліцыянта і войт. 29 жніўня партызаны нападаюць на маёнтак «Моладава» Драгічынскага павету.

Кульмінацыя «актыўнай выведкі» прыпадае на 1924 год, калі напады на памешчыцкія маёнткі, паліцэйскія пасты і асабліва на цягнікі сталі больш дзёрзкімі і частымі. У ноч з 18 на 19 ліпеня 1924 года партызанскі атрад, узброены станковым кулямётам, здзейсніў налёт на мястэчка Вішнева ў Валожынскім павеце. У баі быў забіты камендант павятовай паліцыі, камісар Уладзімеж Лапацінскі.

 

 

Неабвешчаная вайна 1920-х у Заходняй Беларусі

 

Польскія памежнікі ў раёне Столбцаў. 1925 год

 

 

Неабвешчаная вайна 1920-х у Заходняй Беларусі

 

Кіраўніцтва Польшчы на мяжы з СССР у Заходняй Беларусі

На ўчастку Пінск–Лунінец атрад пад камандаваннем Кірыла Арлоўскага ажыццявіў паспяховы напад на спеццягнік, які перавозіў палескага ваяводу Станіслава Даўнаровіча. На станцыі Лоўчы была зроблена засада. Цягнік з высокапастаўленымі чыноўнікамі быў спынены сігналам чырвонага сцяжка. Партызаны ўзарвалі чыгуначныя шляхі, адчапілі паравоз і абяззброілі нешматлікую ахову. Акрамя ваяводы ў цягніку ехалі камендант 14-й акругі паліцыі Юзэф Менсовіч, біскуп Лазінскі і сенатар Баляслаў Віславух. Забіваць нікога не сталі. Але, як паведамляла савецкая газета «Ленінградская праўда» за 1924 год, Даўнаровіча высеклі бізуном. Забраўшы грошы, каштоўнасці і зброю, «лясныя браты» рэціраваліся. За гэты інцыдэнт ваявода быў звольнены са сваёй пасады.
У лістападзе ўсё таго ж 1924 года іншы партызанскі атрад, які дзейнічаў па лініі «актыўнай выведкі» ў Баранавіцкім павеце, здзейсніў напад на цягнік каля станцыі Лясная. Пасажыры цягніку пазбавіліся сваіх грошаў і каштоўнасцяў. Усяго з красавіка па лістапад 1924 года бальшавіцкія партызанскія атрады правялі больш за 80 буйнамаштабных баявых аперацый. Па падліках аналітыкаў Другога (разведвальнага) аддзела Генштаба Войска Польскага, на тэрыторыі Віленшчыны, у лясах Палесся, у Налібоцкай, Белавежскай і Гродзенскай пушчах дзейнічала 5–6 тысяч партызан. За перыяд з красавіка 1921 па красавік 1924 года на польска-савецкай мяжы было зафіксавана 259 пераходаў мяжы, учыненых баевікамі Разведупра РЧСА.
Польскія ўлады з усёй сур’ёзнасцю ўсведамлялі небяспеку «актыўнай выведкі», якую праводзілі савецкія партызанскія атрады ва ўсходніх ваяводствах Другой Рэчы Паспалітай. У 1922 годзе на тэрыторыі «крэсаў» былі ўведзены ваенна-палявыя суды. Першапачаткова асноўны цяжар барацьбы з камуністычным падполлем лёг на польскую памежную паліцыю. Але паліцыянты не спраўляліся з гэтай складанай місіяй. З камісарыятаў Віленскага, Навагрудскага, Палескага ваяводстваў у Варшаву пастаянна ішлі тэлеграмы з просьбай аб накіраванні «на крэсы» воінскіх падраздзяленняў для барацьбы з «камуністычнымі бандамі».

 

Неабвешчаная вайна 1920-х у Заходняй Беларусі

 

 

 

Неабвешчаная вайна 1920-х у Заходняй Беларусі

 

Савецка-польская мяжа ў Беларусі

У жніўні 1924 года Рада міністраў пад старшынствам прэзідэнта Станіслава Вайцехоўскага прыняла рашэнне аб стварэнні новага ваенізаванага органа для аховы польскай усходняй мяжы. 12 верасня Міністэрства абароны выдае загад аб стварэнні Корпуса памежнай аховы (КАП). Гэта падраздзяленне стваралася як своеасаблівыя войскі спецыяльнага прызначэння. У Варшаве разумелі, што ў беларускіх лясах хаваюцца не збунтаваныя сяляне, а добра падрыхтаваныя вайсковыя разведчыкі, якія цудоўна ведаюць тактыку вядзення партызанскага бою.
1 лістапада 1924 года КАП прымае пад ахову ўчастак савецка-польскай мяжы на тэрыторыі Віленскага і Навагрудскага ваяводстваў. З красавіка 1925 года да іх дадалося і Палескае ваяводства. У 1924 годзе салдаты КАП удзельнічаюць у 89 боесутыкненнях з савецкімі партызанамі. Акрамя гэтага, у Заходняй Беларусі ўзмацняюцца воінскія гарнізоны польскай арміі. Усё гэта паўплывала на паступовае зніжэнне актыўнасці савецкіх партызан.
А неўзабаве адбылася падзея, якая паставіла крыж на дзейнасці савецкіх дыверсійных атрадаў на тэрыторыі Усходняй Польшчы. У ноч з 7 на 8 студзеня 1925 года атрад партызан, прыціснуты польскімі памежнікамі да мяжы, з боем прарваўся на тэрыторыю СССР, разграміўшы пры гэтым савецкую памежную заставу ў мястэчку Ямполь. Сітуацыя пагаршалася тым, што партызаны былі апранутыя ў польскую вайсковую форму, і савецкія памежнікі вырашылі, нібыта напад здзейснілі рэгулярныя часткі Войска Польскага. Трывожнае паведамленне пра бой на мяжы прыйшло ў Харкаў, а адтуль у Маскву. 8 студзеня 1925 года адбылося экстранае пасяджэнне Палітбюро. У выніку была створана спецыяльная камісія для расследавання «Ямпольскага інцыдэнту». Палякам, у сваю чаргу, перадалі ноту, у якой адзначалася, што «савецкі бок гатовы да ўладжвання інцыдэнту мірным шляхам».
У выніку «актыўная выведка» ва Усходняй Польшчы да зыходу 1925 года была згорнутая. У чэрвені 1925 года быў расфармаваны атрад С. Ваўпшасава. У гэтым жа годзе ў СССР вярнуўся і К. Арлоўскі. Скарыстаўшыся разгубленасцю ў шэрагах партызан, польскія ўлады пачалі актыўную барацьбу з імі. На тэрыторыі Заходняй Беларусі праводзіліся карныя акцыі і масавыя арышты.
Кропка ў барацьбе за Заходнюю Беларусь была пастаўлена ў верасні 1939 года, калі ў выніку «вызваленчага» паходу Чырвонай Арміі 17 верасня 1939 года значная тэрыторыя былых Віленскага, Навагрудскага і Палескага ваяводстваў Польшчы былі ўключаныя ў склад БССР. Як пакажа далейшая гісторыя — назаўсёды.

novychas.org

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

C ноября в Беларуси повышаются пенсии

Хотите узнать больше? Это будет третье с начала года повышение пенсий. Их рост за год с учетом инфляции составит 7,9%. фото: sb.by "Сегодня глава государства поручил 27

Глава Госпогранкомитета рассказал, сколько оружия изъяли на белорусско-украинской границе

Хотите узнать больше? Выступая в парламенте, Анатолий Лаппо отметил, что проблема незаконного перемещения оружия «существует и не может не беспокоить». фото: kp.by Всего 23

ЕАБР ожидает инфляцию в Беларуси в рамках прогноза

Хотите узнать больше? Евразийский банк развития (ЕАБР) констатирует рост потребительских цен в Беларуси, но ожидает уровень инфляции в стране по итогам года в пределах 23

Статистика: реальные доходы белорусов выросли почти на 8 процентов

Хотите узнать больше? Национальный комитет по статистике опубликовал данные по доходам населения за январь-август текущего года. фото: b-g.by Реальные располагаемые 24

Власти утвердили новый порядок блокировки и разблокировки сайтов

Хотите узнать больше? «Положение о порядке ограничения (возобновления) доступа к интернет-ресурсу», принятое Оперативно-аналитическим центром при президенте, 719

СМИ: футболисты сборной России избили белоруса. Он в реанимации

Хотите узнать больше? Скандал вокруг членов сборной России по футболу Кокорина и Мамаева продолжает разгораться. В интернет попало видео избиения спортсменами чиновника в 637

Беларусь не готова к отмене смертной казни

Хотите узнать больше? Беларусь пока не готова ратифицировать Второй факультативный протокол к Международному пакту о гражданских и политических правах, заявил постоянный 605

В Беларуси иностранные компании с белорусскими корнями заплатят налог со всего мирового дохода

Хотите узнать больше? Иностранную компанию могут признать белорусской и заставить ее платить налоги со всех мировых доходов в бюджет страны. Такое положение содержится в 702