Загадкавы партрэт Радзівіла Сіроткі Фота

15 верасня 1564 года з Берасця ў Страсбург ад віленскага ваяводы князя Мікалая Радзівіла (Чорнага) яго сыну Мікалаю Крыштофу Радзівілу па мянушцы Сіротка (1549–1616) паляцеў з поштай ліст, у якім бацька з лёгкай іроніяй папікаў сына.
Маўляў, гледзячы на дасланы ў ВКЛ партрэт юнака, дзе ён паказаны ў элеганцкім капелюшы і з вялізным залатым ланцугом на грудзях, складаецца адчуванне, быццам сын трапіў пад уплыў «буржуазных» густаў свайго апекуна Бальтазара Язерскага.
І хаця паказаны на гравюры ланцуг быў выраблены для атрыманага Сіроткам з радзімы патрыятычнага залатога медальёна з выявамі караля Жыгімонта Аўгуста і герба Пагоні — вырак старэйшага Радзівіла гучаў няўхвальна. Зусім у духу строгай стрыманасці і высакародных этычных пасылаў, якія прапагандаваў служка Радзівілаў, ураджэнец Наваградку і выбітны беларускі філосаф Андрэй Волян, сакратар Радзівіла Чорнага, а пазней вялікага князя Жыгімонта IV. У сваім трактаце «Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе» (1571) Волян пісаў: «Платон гаворыць, што шчаслівымі робіць людзей не само валоданне дабротамі, а іх разумнае выкарыстанне». Сучасны аматар мастацтва наўрад ці заўважыў бы ў выяве Сіроткі залішнюю пампезнасць — густы мяняюцца.
Манаграміст IZ. Партрэт Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі. Дрэварыт. 1564–1566. З кнігі Марціна Крузіуса
Ці зрабіўся дасланы вобраз маладога князя ўзорам жывапіснага партрэта для фамільных галерэй, што яго бацька пачаў збіраць у той час у нясвіжскай і віленскай рэзідэнцыях Радзівілаў, — невядома. Да апошняга часу заставалася загадкай і імя аўтара першаўзору адлюстравання. Бацька атрымаў ад сына не малюнак, а дрэварыт паводле яго, захаваны сёння ў двух версіях. Яны пазначаны манаграмай IZ і адрозныя толькі дэталямі надпісаў у верхняй частцы аркушаў. Адзін месціцца ў выданні грэчаскай паэзіі настаўніка грэчаскай мовы Сіроткі ў Страсбургскім універсітэце Марціна Крузіуса — Martini Crusii Poematum graecorum libri duo…, што выйшла ў Базэлі ў 1566 годзе. Другі, падфарбаваны ў колер — у «альбоме сяброў» (на лаціне Album amicorum), які належаў Гераніму Кёлеру з Нюрнбергу, студэнту Цюбінгенскага ўніверсітэта, эпізадычнаму знаёмцу Радзівіла па гэтай навучальнай установе. Альбом захоўваецца ў Брытанскай бібліятэцы пад шыфрам Egerton MS. 1184. У Лондан каштоўны рарытэт трапіў са збораў нюрнбергскага антыквара Бэзэля ў ХІХ стагоддзі, а запачаткаваны сваім складальнікам Кёлерам быў у 1561 годзе.
Гэтакія «Альбомы сяброў» утрымлівалі папяровыя ці пергаментныя аркушы з памятнымі запісамі, пажаданнямі, вершамі, цытатамі лацінскіх і грэчаскіх аўтараў, і дапасаваныя да іх геральдычныя, эмблематычныя і партрэтныя выявы, і набылі вялікую папулярнасць ад сярэдзіны XVI стагоддзя. Іх пераважна складалі студэнты з пратэстанцкіх колаў Германіі, Нідэрландаў, Скандынавіі, Польшчы.
Кёлер і Радзівіл «Сіротка» спаткаліся ў Цюбінгене, а «аўтарскі аркуш» з выявай Мікалая Крыштафа трапіў у збор, паводле подпісу, 15 студзеня 1565 года. Ён дапоўніў іншыя 300 аркушаў, ахвяраваныя сябрамі-студэнтамі і выкладчыкамі Кёлера ў гады навукі і падарожжаў у Нюрнбергу, Цюбінгене, Вітэнбергу і іншых гарадах.

Давід Кандэль. Партрэт Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі. 1563–1564. Малюнак. Луўр
Альбом, які адчыняе гравіраваная выява Лютэра, лацінскі верш і герб з сямейным дэвізам гаспадара, вылучаўся выключнай якасцю і заслужыў ухвальны водгук самога Філіпа Меланхтона, паплечніка Лютэра. Меланхтон трымаў кёлераўскі збор у руках і ахвяраваў у яго ўласнае гравіраванае адлюстраванне работы Альбрэхта Дзюрэра. А чыя рука пакінула нашчадкам выяву беларускага магната, што паслужыла першаўзорам для гравюр у кнізе Крузіуса і ў альбоме Кёлера?
У чэрвені 1563-га 13-гадовы Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, будучы заснавальнік мураванага Нясвіжскага замку і катэдры, аўтар слыннай кнігі пра падарожжа ў Святую Зямлю, з бласлаўлення бацькі, накіраваўся па навуку ў Заходнюю Еўропу. У дарожных куфрах ляжалі рэкамендацыйныя лісты да нямецкіх арыстакратаў і дзеячаў рэфармацыйнага руху, універсітэцкай прафесуры. Тых, хто мог паспрыяць навучанню і кшталтаванню юнака пры еўрапейскіх дварах — спачатку ў Германіі, потым у Італіі. Шлях ішоў праз Лейпцыг, Нюрнберг, Штутгарт да Страсбургу, дзе віленскі ваяводзіч затрымаўся даўжэй. Страсбург, горад вынаходніка еўрапейскага кнігадрукавання Іагана Гутэнберга, сталіца Эльзаса, у той час уваходзіў у склад Свяшчэннай рымскай імперыі германскага народа і славіўся сваёй пратэстанцкай гімназіяй. Па прывілеі імператара Максімільяна ІІ ад 1566 года гэтая заснаваная ў 1538-м філолагам-лаціністам Іаганам Штурманам установа атрымала статус універсітэта.
Малады Сіротка, носьбіт спадчыннага тытулу князя імперыі, быў прыняты ў арыстакратычнай па складзе студэнтаў вучэльні з пашанай і рэктарам Штурманам, і іншымі выкладчыкамі. Здольны і ўважлівы вучань ужо вызначаўся добрай хатняй падрыхтоўкай. На мэце ён ставіў дасканаленне ў нямецкай, лацінскай, грэчаскай мовах (у прыгаданага Крузіуса), у рыторыцы, матэматыцы, тэалогіі і медыцыне. Цікаўнасць да апошняй спалучалася з вывучэннем сродкаў лекавання, у першую чаргу раслін. У часы Сіроткі батанічныя веды страсбургскія студэнты атрымлівалі па кнізе нямецкага батаніка Геранімуса Бока «Kreutterbuch» («Кніга раслін»). Аўтар прыводзіў у ёй новую, адрозную ад антычнай сістэмы Дыяскарыда класіфікацыю некалькіх сотняў раслін, зёлак, дрэў. Першае ілюстраванае выданне кнігі Бока з 550 дэталёвымі дрэварытамі з’явілася ў 1546 годзе, у аздабленні Давіда Кандэля (David Kandel, 1520–1592). Кандэль, вядомы як аўтар шматлікіх іншых гравюр і малюнкаў, каштоўных мапаў, ілюстрацый да атласу свету — «Касмаграфіі» Мюнстэра, а таксама партрэтаў, жыў якраз у Страсбургу, куды ў 1563 годзе прыбыў Сіротка.
Тут мы мусім спыніцца, бо, як высвятляецца, не толькі ілюстратарская праца Кандэля трапіла ў рукі беларускага студэнта. Як сведчыць нядаўна ідэнтыфікаваны ў калекцыі Луўра партрэтны малюнак маладога Радзівіла з аўтарскай манаграмай DK, першаўзор дасланай у Беларусь гравюры, князь быў намаляваны менавіта Кандэлем (у Луўры твор захоўваецца пад нумарам INV 18707). Аркуш мусіў паўстаць раней верасня 1564-га, калі Сіротка адаслаў на радзіму гравюру паводле малюнка, і пасля гадавога побыту пакінуў Страсбург з прычыны эпідэміі чумы, каб працягнуць навуку ў іншым пратэстанцкім універсітэце — у Нюрнбергу. Там, дзе яму выпала сустрэць Гераніма Кёлера і таксама пакінуць у альбоме апошняга свой партрэт.
Ілюстрацыя з выдання «Пэрэгрынацыя … у Святую Зямлю» М.К. Радзівіла Сіроткі. Выданне 1601 г
Гравюрныя выявы маладога князя маюць іншаю манаграму — IZ. Аднак, звычайна гравюры наследуюць папярэдні аўтарскі малюнак, і капіруе яго не абавязкова той самы майстар. Арыгінальны твор пры тыражаванні, па тэхналогіі, адбіваецца ў люстраным адвароце. Так сталася і з першаўзорам гравюр з калекцыі парыжскага Луўра, пазначаным манаграмай Кандэля «DK», які разгорнуты ў адваротны левы бок. Ён — бясспрэчнае сведчанне сустрэчы ў Страсбургу беларускага магната і нямецкага мастака і доказ аўтарства апошняга.
На выкананым алоўкам, пяром і чорным атрамантам па кардоне малюнку з Луўра постаць паўстае, як і на гравюрах, у адлюстраванні па пояс. Розніца малюнка і гравюр не толькі ў арыентацыі выявы, але і ў дробных дэталях, размяшчэнні абапёртых на парапет рук, у якія ўкладзены сімвал прагі да ведаў — кніжка (на малюнку князь трымае яе аберуч, на гравюрах — правай рукой). Іншая манаграма на гравюры (IZ), як мяркуецца, хавае імя падмайстра Кандэля. Ёсць розніца і ў эстэтычнай якасці твораў. Малюнак з Луўра, узор папулярных у часы Рэнесансу хуткіх, тонкіх, зробленых алоўкам, сангінаю або пяром, часам трохі падфарбаваных партрэтных замалёвак — сапраўдны шэдэўр свайго жанру. Менш дэталёва паказаныя гарнітур з вышыўкай на рукавах, упрыгожанні на грудзях (падвеска ў павялічаным маштабе размешчана на палях аркуша), больш уважліва — капялюш з дэкаратыўным кордам, і асабліва твар. Юначы, але поўны засяроджанасці, з пранікнёнымі вачыма, выразна сціснутымі вуснамі — вобраз самадастатковы, халаднаваты, арыстакратычна-аддалены ад гледача. Вобраз асобы рэнесанснай эпохі, дапытлівай і энергічнай, створаны рэнесансным мастаком, здабытак як нямецкага, так і беларускага мастацтва. Такія творы ў XVI стагоддзі натхнялі як узор беларускіх партрэтыстаў.
Давід Кандэль. Насарог. Гравюра з выдання “Касмаграфіі” Мюнстэра. 1598.

Што тычыцца Радзівіла і Кандэля, то іх сустрэча адбылася не выпадкова: яны былі асобамі блізкімі па рэнесансных, навуковых, «натурфіласофскіх» інтарэсаў. Дадамо прыклад. Сіротка, вяртаючыся пазней з падарожжа ў Святую Зямлю і Егіпет (1583–1584), набыў з сабой у родны Нясвіж (іншая справа, што не давёз) калекцыю экзатычных рэчаў — ад старажытных мумій да гепардаў, малпаў і іншых прадстаўнікоў жывёльнага свету Афрыкі. Кандэль калекцыянаваў незвычайная рэчы навакольнага свету ў мастацкіх вобразах.
Варта прыгадаць выяву насарога, уключаную Давідам Кандэлем у шэраг ілюстрацый атласа Мюнстэра: так рэнесансная Еўропа ўпершыню са старажытнарымскіх часоў і апісанняў Плінія Старэйшага адчыняла для сябе заалагічныя экзоты іншых кантынентаў. Прывезены з Індыі адміралам Афонса дэ Албукеркі ў 1515 годзе для партугальскага караля Мануэля І насарог, пазней падараваны манархам папу Льву Х Медычы, быў выяўлены знакамітым Альбрэхтам Дзюрэрам. А ў часы Сіроткі адлюстраванне насарога ў кніжную гравюру перавёў Кандэль. Уласна, цікавасць да незвычайных рэчаў, выдатных людзей, да навукі і пазнання свету зблізіла беларускага князя і нямецкага мастака, творцу і мадэль яго партрэта.
novychas.org
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Беларуси

За что Лукашенко приказал "вырезать" Green?
Хотите узнать больше? Фото: tut.by Как известно «Нашей Ниве», белорусский бизнесмен, основатель группы компаний «РАПА», которой принадлежит торговая сеть Green, Геннадий

Дмитриев: «Лукашенко хорошо объяснил свою программу: «Отнять. Не делить. Запугать»
Хотите узнать больше? Андрей Дмитриев Экс-кандидат в президенты отметил, что на ВНС впервые услышал «предвыборную программу Лукашенко». — Эти два дня — это, по сути,

Банки обязали ежемесячно платить по 6 млн$ на зарплату работникам БМЗ
Хотите узнать больше? Электроплавильная печь на БМЗ «Наша Нива» уже рассказывала о плачевном состоянии Белорусского металлургического завода в Жлобине, которому в течение

«Угомоните ее, хоть убейте»: 143 беларуски рассказали о пытках и сексуальном насилии силовиками
Хотите узнать больше? Власти и не думают расследовать пытки над беларусами со стороны силовиков, зато это делают правозащитники — они собирают все факты и дают им правовую

НАУ призвало инвестфонды предъявить к досрочному погашению белорусские еврооблигации
Хотите узнать больше? Руководитель НАУ Павел Латушко призвал инвестфонды, которые перед выборами купили белорусские евробонды на 1,2 млрд долларов, предъявить облигации к

И еще минус четыре адвоката "за политику"
Хотите узнать больше? Защитницу Марии Колесниковой Людмилу Казак лишили адвокатской лицензии. Такое решение приняла Квалификационная комиссия по вопросам адвокатской
Объявления
Ножничный подъемник UpRight 33 XRT - 12,...
18 942 бел.руб.
Сегодня, 00:05Рабочие в теплицу достойная оплата труда
1 280 бел.руб.
Вчера, 23:35Продается 3-комнатная 2-уровневая кварти...
370 000 бел.руб.
Вчера, 22:40Изготовленные лестниц по индивидуальному...
0 бел.руб.
Вчера, 22:38Автобетононасос 21 метр
32 150 бел.руб.
Вчера, 22:30Интересная Беларусь
Пятерых руководителей отделов Белаз, МЗКТ, МТЗ отпустили под залог
Подробнее Должностных лиц крупных промпредприятий страны обвиняют во взятках. Расследование уголовного дела продолжается. фото: tver.mk.ru О возбуждении уголовного дела в отношении менеджеров крупнейших