Закрыть

Выберите город

Закрыть

Чаму беларус не запатэнтаваў радыё?

Чаму беларус не запатэнтаваў радыё?

Пра выбітнага беларускага навукоўца Якуба Атонавіча Наркевіча-Ёдку ў свеце заўжды памяталі. А ў нас на доўгія гады пра яго было забыта. Вярнулі ж беларусы яго адносна нядаўна. Каля 40 гадоў таму маладога навукоўца Уладзіміра Кісялёва прывабіла сядзіба "Наднёман" (Пухавіцкі раён, Мінская вобласць). Аказалася, што ўладальнікам гэтага маёнтка некалі быў якраз Якуб Наркевіч-Ёдка — найвыбітнейшы навуковец ХІХ стагоддзя, які меў зносіны з Рэнтгенам і Пастэрам, сябраваў з Фламарыёнам. У спісе фундатараў першага ў Расіі рускамоўнага метэаралагічнага часопіса "Метэаралагічны веснік" імя беларускага навукоўца стаіць следам за імем Мендзялеева. А самае цікавае тое, што Ёдка лячыў людзей электрычнасцю і, наогул, вынайшаў радыё!
На пачатку гэтага года адбыліся дзве вельмі значныя падзеі, непасрэдна звязаныя з іменем нашага славутага земляка. Па ініцыятыве навукоўцаў Белдзяржуніверсітэта быў створаны Дабрачынны фонд развіцця навукі, інавацыйных тэхналогій і культуры імя прафесара Я.А. Наркевіча-Ёдкі, які ўзначаліў беларускі фізік Уладзімір Самуйлаў. Дзейнасць фонду будзе накіравана на аднаўленне маёнтка ў вёсцы Наднёман, аднаўленне навуковых лабараторый і стварэнне музея. Акурат адначасова з заснаваннем фонду ў выдавецтве "Беларуская навука" выйшаў надзвычай цікавы біябібліяграфічны ўказальнік, у які ўключана 1200 спасылак на даследаванні беларускага навукоўца і пра яго вынік шматгадовай працы вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Наталлі Бярозкінай і Вольгі Гапоненкі.

Вольга Анатольеўна, вучоны сакратар Камісіі НАН Беларусі па гісторыі навукі, член савета праўлення Дабрачыннага фонду Наркевіча-Ёдкі, распавяла шмат цікавага пра беларускага навукоўца, працу над унікальным указальнікам і планы фонду.

— Як і калі з'явілася ідэя стварыць Дабрачынны фонд?

— Гадоў 10 таму з'явілася ідэя аднавіць маёнтак Наркевіча-Ёдкі "Наднёман", дзе ў свой час навуковец трымаў санаторый, у якім паспяхова лячыў людзей пры дапамозе "сістэмы Ёдкі". У санаторыі была тэрапія і іншага кшталту. Ёдка быў прафесійным музыкантам і наладзіў сеансы музыкатэрапіі ў сваёй установе. Кумыса-, кефіралячэнне, гімнастыка, вода-, магніта-, гіпнатэрапія, лячэнне сонечным святлом таксама мелі месца ў санаторі Наркевіча-Ёдкі. Уладзімір Гілеп, які зараз узначальвае Беларускі фонд культуры, у 1997 годзе адзначыў, што было б добра стварыць такі фонд. І толькі сёлета гэтую ідэю змог ажыццявіць вучоны-фізік Уладзімір Самуйлаў. Акрамя аднаўлення будынка, фонд плануе стварыць музей Наркевіча-Ёдкі ў маёнтку "Наднёман". Асноўнае, што будзе ў гэтым музеі, — вяртанне эпохі, часу, калі працаваў даследчык. У музеі павінна быць прадстаўлена абсталяванне ХІХ стагоддзя, якім мог карыстацца наш навуковец падчас сваіх эксперыментаў. Дарэчы, вялікая калекцыя гэтага абсталявання ўжо набыта Уладзімірам Самуйлавым. Для Беларусі гэта ўвогуле ўпершыню. Бо на дзяржаўным узроўні ў нас няма музея гісторыі навукі.

— Якім чынам Уладзімір Кісялёў вярнуў беларусам імя Наркевіча-Ёдкі?

— Мы сапраўды даведаліся пра гэтага навукоўца з публікацыі Кісялёва. Ён сам краязнаўца, знайшоў маёнтак "Наднёман", зацікавіўся, хто быў уладальнікам. Пайшоў у архіў, пачаў чытаць, і аказалася, што гэта выдатны навуковец. Сёння Уладзімір Кісялёў аднавіў радавое дрэва Наркевічаў-Ёдкаў. Парадокс у тым, што ў свеце імя беларускага навукоўца ніколі не было страчана. У адрозненне ад нас. Мы гартаем альбом фотавыставы, якая праводзілася ў Цэнтры Пампіду ў 2008 годзе і што бачым на вокладцы? Электраграфічны здымак рукі Фламарыёма, які быў зроблены Наркевічам-Ёдкам у 1892 годзе! Мы з вамі пра яго 30 гадоў таму і не ведалі, а на Захадзе электраграфічныя здымкі Наркевчіа-Ёдкі захоўваліся ў прыватных і музейных калекцыях, у архіўных фондах Францыі, Італіі, Германіі. У гэтых краінах сёння нам яшчэ ёсць што шукаць. Год таму мы знайшлі фатаграфічны адбітак лісцяў, які быў зроблены ў 1892 годзе Наркевічам-Ёдкам і пазней надрукаваны ў еўрапейскім каталогу з подпісам самога аўтара.

— Большасць дакументаў, твораў, фотаздымкаў Наркевіча-Ёдкі захоўваецца за мяжой. Ці ёсць магчымасць вярнуць гэтыя матэрыялы?

— Мы яшчэ не прасілі нам нічога вяртаць, шчыра кажучы. Мы проста шукалі, знаходзілі і замаўлялі копіі. Для таго, каб адлюстраваць, наколькі выдатная постаць Наркевіч-Ёдка, у прынцыпе, гэтага дастаткова. Не так важна, дзе захоўваецца матэрыял. Важна, што ён ёсць і што ён уведзены ў навуковы ўжытак.

— Колькі часу заняла праца над біябібліяграфічным указальнікам пра Наркевіча-Ёдку і ці былі нейкія складанасці?

— Я далучылася да распрацоўкі імені Наркевіча—Ёдкі напачатку 1980-х гг. Мы наведвалі архівы ў Маскве, Пецярбургу, рабілі ксеракопіі артыкулаў Ёдкі. Першай спробай сістэматызаваць матэрыялы пра яго было выданне ў 1988 г. біябібліяграфічнага ўказальніка "Якуб Атонавіч Наркевіч-Ёдка", укладальнікамі якога таксама былі Н. Бярозкіна і я. Увесь гэты час мы працягвалі назапашваць інфармацыю. Спатрэбіўся пэўны час, каб асэнсаваць ролю Наркевіча-Ёдкі для развіцця навукі Беларусі. Ён не толькі выдатны даследчык! З яго іменем звязаны кардынальны пераварот у разуменні ролі навукі Беларусі ў кантэксце сусветнай навукі і культуры. У 1896 г. у Парыжы з'явілася кніга М. Дэкрэспа "Жыццё і дзейнасць Якуба Наркевіча-Ёдкі", напісаная пры жыцці вучонага. У пачатку 1980-х гг. яе ўбачыў член-карэспандэнт нашай Акадэміі Віктар Грыбкоўскі і зыніцыяваў даследаванні па гісторыі прыродазнаўства, тэхнікі, медыцыны ў дакастрычніцкі перыяд у Беларусі. Пры падтрымцы тагачаснага прэзідэнта Акадэміі навук Мікалая Барысевіча ў 1984-1987 гг. была распачата Рэспубліканская комплексная праграма, прысвечаная вывучэнню гэтых пытанняў. Яе вынікам стала кніга "Нарысы навукі і культуры Беларусі ў 19—пач. 20 стст.". Потым з'явіліся кнігі, у якія былі ўключаны імёны многіх выбітных, але дагэтуль забытых беларусаў. Дзякуючы Наркевічу-Ёдку мы адкрылі гэтыя імёны, якія таксама патрабуюць грунтоўнай распрацоўкі. У тыя часы, каб атрымаць вышэйшую адукацыю, будучыя навукоўцы вымушаны былі з'язджаць, бо ў нас не было ўніверсітэтаў. У адным Пецярбургу колькі было выбітных беларусаў! Вядомы Жорэс Алфёраў не меў магчымасці тут вучыцца, бо ў нас не было яшчэ фізічнага факультэта ў такім выглядзе, як сёння. Таму навуковец вымушаны быў ехаць у Пецярбург, а вяртацца з цэнтра навукі ўжо складана!

— Вольга Анатольеўна, вы столькі гадоў даследуеце асобу Наркевіча-Ёдкі. Чым вас асабіста прываблівае яго постаць?

— Відаць, тым, што гэты чалавек быў цалкам аддадзены навуковай працы. Угледзьцеся ў яго партрэт: гэта інтэлігент, у вачах — апантанасць навуковым пошукам. Бо навука для яго — сінонім гармоніі. Сёння ад вучоных патрабуюць займацца не толькі фундаментальнымі даследаваннямі, а працаваць так, каб навуковыя распрацоўкі ўжо ў бліжэйшы час укараняліся ў прамысловасць. А што нам прапанаваў Наркевіч-Ёдка сто гадоў таму? "Сістэму Ёдкі", зацверджаную ў Італіі ў Інстытуце фізіялогіі, як новы прыярытэтны метад даследавання. Цяпер мы ведаем, што менавіта ён, беларус, вынайшаў радыё. А хіба гэта можа не прывабліваць? Нават у пратаколе пасяджэння Французскага фізічнага таварыства за 1898 г., прысвечанага працам А. Папова па перадачы радыёсігналаў, адзначалася, што двума-трыма гадамі раней падобныя эксперыменты паспяхова правёў у Вене беларус Наркевіч-Ёдка. А свой прыярытэт у гэтым ён не адстойваў толькі таму, што вызначальным навуковым кірункам для яго стала вывучэнне ўласцівасцяў атмасфернай электрычнасці і яго ўздзеянне на жывую прыроду, прымяненне гэтай распрацоўкі ў медыцынскіх мэтах. Такой сціпласці і адказнасці за вынік навуковага даследавання варта павучыцца. Мне прыемна, што ён беларус, жыў і працаваў на нашай зямлі, і яго святло ідзе да нас.

Чаму беларус не запатэнтаваў радыё?
— Якім чынам Наркевіч-Ёдка выкарыстоўваў электраграфічны метад у дыягностыцы захворванняў?

— Што такое электраграма Ёдкі? Кажучы ненавуковай мовай, гэта калі ў высокачастотным разрадзе атрымліваецца свячэнне ад прадмета. Адным з электродаў з'яўляецца прадмет, ад якога ідуць іскры, і яны фіксуюцца на фотапласцінцы. Нашы часткі цела ў залежнасці ад эмацыйнага стану маюць рознае супраціўленне. А гэта значыць, што разрады будуць па-рознаму выглядаць. Калі чалавек адчувае сябе дрэнна — у яго адна карцінка, калі ён ва ўзбуджаным стане — у яго іншая карцінка. Наркевіч-Ёдка зрабіў больш за 1,5 тысячы такіх здымкаў, каб прасачыць заканамернасць. І калі ён склаў сваю сістэму, то пачаў выкарыстоўваць электраграму для пастаноўкі дыягназаў і лячэння людзей ад псіхічных, неўралагічных захворванняў. Электрычным разрадам уздзейнічаў на пэўныя кропкі (сёння мы называем іх кропкамі акупунктуры). Нечым гэта падобна на іголкаўкалванне. Першапачаткова даследчык скарыстоўваў гэты арыгінальны метад электратэрапіі ў Інстытуце фізіялогіі ў Рыме пад назвай "Сістэма Ёдкі", потым у клініках Рыма і Фларэнцыі. А з 1893 г. стаў эфектыўна прымяняць яго ў сваім санаторыі "Наднёман" для лячэння паралізаваных і нервовахворых. Ахвотных патрапіць у санаторый было вельмі шмат. Ёдка лячыў 50 чалавек у год бясплатна, астатнія маглі карыстацца паслугамі за 1,5 рубля. Сёння недалёка ад вёскі Наднёман засталіся муры дач, у якіх сяліліся тыя, хто наведваў санаторый Наркевіча-Ёдкі.

***

Шкада, што большасць прац нашага славутага суайчынніка знаходзіцца за мяжой. І як было б выдатна прывесці гэтыя фотаздымкі і дакументы ў Беларусь — хоць бы для часовага экспанавання ў сценах адноўленага маёнтка "Наднёман"! Каб не толькі навукоўцы змаглі асэнсаваць усю значнасць адкрыццяў Наркевіча-Ёдкі, але і іншыя беларусы адчулі подых слаўнага часу і веліч беларускай гісторыі.

Некалькі фактаў пра дзейнасць Дабрачыннага фонду імя Наркевіча-Ёдкі ад Уладзіміра Самуйлава:

1. У склад заснавальнікаў фонду ўваходзіць у тым ліку і адзін з нашчадкаў вялікага беларускага вучонага — будаўнік і мецэнат Сяргей Ёдка.

2. Навуковым кіраўніком архітэктурна-вышукальных, рэстаўрацыйна-будаўнічых прац у сядзібе "Наднёман" будзе архітэктар Сяргей Багласаў. Просьба аб зацвярджэнні яго кандыдатуры адпраўлена ў Міністэрства культуры. 15-20 гадоў таму архітэктар вывучаў сядзібу "Наднёман" і яшчэ тады склаў эскізны праект аднаўлення сядзібы.

3. Для будучага музея ў "Наднёмане" прыдбаныя экспанаты. Калекцыя складаецца з разнастайных фізічных прылад, якія набываліся спакваля ў калекцыянераў з Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі, Германіі. Варта сказаць, што іх аналагі выстаўляюцца на найбуйнейшых міжнародных аўкцыёнах (напрыклад, такіх, як Сrіstіеs і Flеаglаss) і з'яўляюцца экспанатамі найбуйнейшых музеяў антыкварнага навуковага абсталявання (такіх, як Sраrkmusеum).

4. Сродкі на аднаўленне сядзібы і стварэнне музея будзем браць з розных крыніц: рэспубліканскія і замежныя праграмы і фундуючыя арганізацыі, звязаныя з аднаўленнем і захаваннем культурнай спадчыны, прыцягненне інвестараў, прадпрымальнікаў, дабрачынных ахвяраванняў мецэнатаў і інш.
5. Працы па ачыстцы сядзібы "Наднёман", кансервацыі руінаў будынкаў, стварэнні архітэктурна-будаўнічага праекта плануецца пачаць сёлета. У першую чаргу плануецца аднавіць "твар" помніка архітэктуры — уязную браму, у ёй стварыць мінімальную экспазіцыю, якая знаёміла б наведвальнікаў з постаццю навукоўца і яго даследаваннямі. Усе працы па аднаўленні сядзібы плануецца правесці цягам пяці гадоў.
Вольга Чайкоўская

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Опрос: каждый третий белорус желает эмигрировать из страны

Хотите узнать больше? Почти треть белорусов, будь у них возможность, уехали бы в другую страну на постоянное место жительства. Больше 40% готовы отправить своих детей 29

Бухгалтер лесхоза похитила 63 тысячи рублей

Хотите узнать больше? Прокуратурой Минской области направлено в суд Березинского района уголовное дело в отношении бывшего бухгалтера одного из государственных 22

Лукашенко про зарплаты чиновников: До оптимизации никакого повышения зарплаты ни на йоту

Хотите узнать больше? Планы по дальнейшей оптимизации в госаппарате обсудили на встрече Александр Лукашенко с главой Администрации президента Натальей Кочановой. фото: 24

Евросоюз отменил визы для украинцев

Хотите узнать больше?   Европарламент утвердил безвизовый въезд для Украины. Торжественная церемония подписания документа прошла в Страсбурге. На ней присутствовал 168

Литва обошла Беларусь среди самых пьющих стран мира

Хотите узнать больше? Жители Литвы являются мировыми лидерами по потреблению алкоголя, свидетельствуют данные прошлого года, которые во вторник в Вильнюсе озвучил 131

Беларусь из-за угрозы птичьего гриппа запретила ввоз живой птицы из Татарстана

Хотите узнать больше? Департамент ветеринарного и продовольственного надзора Минсельхозпрода Беларуси запретил ввоз в страну птицы из Татарстана из-за вспышки птичьего 121

Россия ввела погранконтроль авиарейсов из Беларуси

Хотите узнать больше? С 00:00 15 мая 2017 года изменяется технология обслуживания пассажиров, прилетающих из Беларуси в Россию. фото: tut.by «Все рейсы в российские 234

Конфискуют машину, дом, деньги: сотрудника МЧС за взятки приговорили к 10 годам

Хотите узнать больше? Виталия Тулая, первого замначальника Минского городского управления МЧС Беларуси, признали виновным в том, что он получил от бывших сотрудников МЧС в 260