Закрыть

Выберите город

Гістарычнае рэха Грунвальда

Гістарычнае рэха Грунвальда
Багародзіца, Дзявіца
Богам славёна, Марыя.
У твайго сына, Гаспадзіна
Маці звалёна, Марыя.
Маці звалёна, Марыя
Зычы нам і адпусці нам.


Па словах храніста Яна Длугаша, які назваў рэлігійны гімн «Багародзіца» «сarmen patrium» — песняй Айчыны, гэтыя радкі спявалі войскі Вітаўта і Ягайлы, ідучы ў рашучую бойку Вялікай вайны (1409–1411) з Тэўтонскім ордэнам.
Так, 15 ліпеня 1410 года «Багародзіца» гучала над полем Грунвальда. А канчаткова перайшла ў катэгорыю нацыянальных сімвалаў, калі яе тэкст быў у 1529 годзе ўключаны ў І Статут Вялікага княства Літоўскага.

Грунвальд і сучаснікі

Гэтак і Грунвальдская перамога, вайсковае сутыкненне эпічнага маштабу, у якім нашы продкі супольна з палякамі перамаглі больш за 30 тысяч рыцарскага інтэрнацыяналу з усёй Еўропы, даўно пачала набываць абрысы сімвалу. Гады з два таму падобны падыход справакаваў вядомага айчыннага гісторыка Генадзя Сагановіча на абструкцыю: значэнне Грунвальдскай перамогі, заявіў ён, пераацэненае, і чым хутчэй беларусы пазбавяцца ад чарговага міфа, тым лепей.

Гісторык слушна сцвярджаў: Тэўтонскі ордэн не меў планаў стварэння вялікай дзяржавы з уключэннем новых земляў Польшчы і ВКЛ. А з часоў Крэўскай уніі 1385 года паміж Польшчай і ВКЛ слабеў і схіляўся да саюзу з суседзямі, і таму рабіць паралелі з ХХ стагоддзем — пра выратаванне славянства ад нямецкай навалы, што і абумовіла папулярнасць Грунвальдскай перамогі сярод прыдворных савецкіх гісторыкаў — зусім не слушна. Акрамя таго, Польшча з ВКЛ мелі ў некалькі разоў большы дэмаграфічны патэнцыял, чым Ордэн, і значная перавага іх вайсковых аддзелаў у адкрытым сутыкненні 15 ліпеня 1410 года невыпадковая. Да таго ж пытанне этнічнасці на той час яшчэ нельга звязаць з войнамі: Вялікая вайна не была славяна-германскім супрацьстаяннем.

Тым не менш, чым далей, тым болей слава перамогі пад Грунвальдам сёння становіцца прадметам увагі гісторыкаў, незалежных грамадскіх аб’яднанняў, дзяржавы. Толькі грамадскі аргкамітэт па святкаванні 660-годдзя Вітаўта Вялікага і 600-годдзя Грунвальдскай (па-беларуску Дубровенскай) перамогі апошнімі днямі правёў некалькі святочных мерапрыемстваў.
6 ліпеня ў мінскай катэдры асвяцілі выкананыя мастачкай Аленай Лось рэканструкцыі сцягоў вайсковых харугваў ВКЛ з грунвальдскага поля — Віленскай, Менскай, Смаленскай, якія неслі на прапарах выявы Пагоні і Багародзіцы, і аддзелаў, асабіста ачольваных Вітаўтам, з яго родавым гербам «Калоны». Сцягі мусяць удзельнічаць у святкаванні 15–18 ліпеня 2010 года пад Грунвальдам у Польшчы. Плюс да таго адбылася прэсавая канферэнцыя гісторыкаў і адмысловая мастацкая выстава суполкі «Пагоня», адчыненая з 9 ліпеня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, — «Грунвальд за смугою часу». Да юбілею на прэзентацыі ў Нацыянальнай бібліятэцы прадставіў выпушчаную выдавецтвам «Беларусь» кнігу «Ваяры Грунвальдскай бітвы» доктар гістарычных навук Юры Бохан.
Не адсталі ў імпэце падкрэсліць гістарычную значнасць Грунвальда дзяржаўныя структуры. Рыцарскі фэст у Наваградку ў апошнія выходныя чэрвеня прапагандаваўся як грунвальдскі. Праграма перадач БТ насычалася сюжэтамі і дакументальнымі перадачамі, прысвечанымі Вітаўту і знакамітай сярэднявечнай бітве. Часопіс «Маладосць» з пачатку года друкаваў пераклад гістарычнай хронікі паляка Яна Длугаша «Грунвальдская бітва», найбольш дэталёвага апісання падзеі, у якой бралі ўдзел бацька і дзядзька аўтара. Нават у крыпце праваслаўнага храма Усіх Святых у Мінску, дзе дзейсная ўлада стварае свайго роду мемарыял змагарам за Радзіму, побач з сумніўнымі з пункту гледжання беларускасці аб’ектамі знайшлося месца скрынцы зямлі з грунвальдскага поля.

Грунвальд і прапаганда

Выкарыстанне Грунвальда ў якасці прапагандысцкага сімвалу, зрэшты, сягае ў даўніну двух стагоддзяў. На 500-я ўгодкі бітвы ў падзеленай Польшчы ў «апошнім вольным горадзе» Кракаве паўстаў велічны скульптурны грунвальдскі манумент, зруйнаваны немцамі ў гады другой сусветнай вайны і адноўлены пасля яе. Яшчэ раней мастак Ян Матэйка (1838–1893) у 1878 годзе стварыў непаўторную панараму бітвы памерам амаль 5 на 10 метраў, дзеля якой сёння ў Нацыянальным музеі ў Варшаве адведзена адмысловая сцяна ў зале, прысвечанай творчасці мастака. На чарговы грунвальдскі юбілей 10 год таму была зладжана адмысловая выстава толькі аднаго гэтага твора ў Вільні.
У сваю чаргу, немцы, на галаву разбіўшы 1-ю і 2-ю Расійскія арміі 23–30 жніўня 1914 года пад Аленштайнам у 30 кіламетрах ад Таненберга (Грунвальда), па прапанове Макса Хофмана далі сваёй вікторыі імя «бітвы пад Таненбергам», як бы змываючы ганьбу паразы 504-гадовай даўніны. Так першая сусветная вайна перакрыжавалася з падзеямі паўтысячагадовай даўніны. А Нацыянальная нямецкая партыя на выбарах 1920 года на сваім плакаце выяўляла нямецкага героя з крыжацкай адзнакай на грудзях — ахвяру ваяўнічага Паляка і хцівага Сацыяліста. Як адзначаў сучасны брытанскі гісторык Норман Дэвіс у сваёй манаграфіі «God’s Playground», савецкая гістарыяграфія, інтэрпрэтуючы ўдзел у грунвальдскай бітве смаленскіх палкоў як трыумф вайсковай сілы расійскіх аддзелаў, праводзіла самыя неверагодныя паралелі з Грунвальдам на тэму «нямецка-славянскага» супрацьстаяння. Грунвальд разглядаўся нават як прадвеснік перамогі ў Сталінградскай бітве.
Па вялікім рахунку, Грунвальдская бітва, безумоўна, мела поўнае права зрабіцца знакавай падзеяй для рэтра-ўшанавання гераізму пераможцаў. Прынамсі, у значна большай ступені, чым Кулікоўская бітва 1380 года, вынікі якой не дазволілі Маскве вызваліцца ад панавання Залатой Арды. Ці «Лядовае пабоішча» Аляксандра Неўскага — шараговая бойка наўгародцаў з войскамі Тэўтонскага ордэна ў 1242 годзе, колькасць удзельнікаў якой у дзесяткі разоў саступала Грунвальду.

 Гістарычнае рэха Грунвальда



Што ведае кожны школьнік

Заснаваўшы напрыканцы ХІІ стагоддзя ў нізоўях Віслы сваю вайскова-рэлігійную дзяржаву, цягам наступных двух стагоддзяў Тэўтонскі ордэн пашыраў сваю дзейнасць на поўдзень і ўсход, на Мазовію, Прусію і Жамойцію, дэкларуючы хрысціянізацыю гэтых апошніх язычніцкіх земляў Еўропы. Так знікла, анямечанае, балцкае племя прусаў. Напрыканцы ХIV стагоддзя Польшча не мела выйсця да Балтыйскага мора.
У сваім змаганні за пасаг вялікага літоўскага князя са стрыечным братам, каралём Польшчы Ягайлам Вітаўт неаднойчы ўступаў у саюз з крыжакамі, ахвяруючы ім Жамойцію. Апошні раз гэта адбылося паводле Салінскай дамовы 1398 года, якая развязвала Вітаўту рукі ў канчатковым замацаванні пад уладай ВКЛ Смаленска. Калі б мы разважалі ў сучасных нацыянальных катэгорыях, то сітуацыя, калі супраць Ордэна ў 1409 годзе паўстала Жамойція, абмалёўваецца наступным чынам: стрыечныя браты польскі кароль Ягайла і беларускі князь Вітаўт пераадолелі даўнія спрэчкі для дасягнення супольных мэтаў. Першага цікавілі спакой паўночных тэрыторый Польшчы, другога — выратаванне сваякоў новаахрышчанай Летувы, якая ў адваротным выпадку рызыкавала знікнуць з мапы Еўропы.

 Гістарычнае рэха Грунвальда



Фармальна вайна была абвешчана вялікім магістрам Ордэна Ульрыхам фон Юнгінгенам 6 жніўня 1409 года Ягайлу. Праўда, праз месяц палякі часова — да дня Яна Хрысціцеля (24 чэрвеня, дня сонцастаяння, 1410 год) замірыліся з Ордэнам, у той час, як войскі ВКЛ працягвалі ратаваць Жамойцію. У снежні 1409 года Вітаўт запрасіў Ягайлу ў Берасце, каб распрацаваць план рашучай кампаніі 1410 года супраць Ордэна — паход на поўнач ад Мазовіі да сталіцы Ордэна Мальбарка.
Так яно і адбылося. Падлікі гісторыкаў колькасці аб’яднаных войскаў ВКЛ і Польшчы розняцца — ад 17 да 39 тысяч. Як і ордэнскіх сіл — ад 11 да 27 тысяч. Маючы меншасць прыкладна ў 1,5 разоў, крыжакі валодалі перавагай у лепшым узбраенні цяжкіх латнікаў, артылерыі (бамбарды), больш зручнай пазіцыі на ўзвышшы, абароненай прыхаванымі пасткамі-ямамі. Там загінулі першыя шэрагі конніцы ВКЛ, што зранку 15 ліпеня пайшлі ў атаку, сваімі целамі ладзячы шлях сябрам па зброі. Пад сцягамі крыжакаў стаяла 51 харугва, саюзнікі мелі 90, з іх — 40 войска ВКЛ.

Войскі ВКЛ — з Берасця, Ваўкавыска, Гародні, Ліды, Пінска, Полацка, Мсціслаў’я і шмат іншых беларускіх земляў, уключаючы «новапрыдбаныя» смаленскія тэрыторыі. Ваяры апошніх стаялі насмерць, калі пасля першай атакі правае крыло войск Вітаўта, разам з татарскімі аддзеламі, што ўваходзілі ў склад сіл ВКЛ, імітавалі ўцёкі. Потым быў наступ палякаў з рызыкай страціць каралеўскі штандар, контрнаступ крыжацкага рэзерву, акружэнне апошняга, смерць вялікага магістра і канчатковае знішчэнне большасці ваяроў Ордэна. Паход на Мальбарк скончыўся яго беспаспяховай двухмесячнай аблогай і замірэннем у верасні 1410 года.

Вынікі

Здавалася, Ордэн не быў знішчаны канчаткова, і, паводле Торуньскага міра 1411 года, саступіў Жамойцію ВКЛ толькі на працягу жыцця Вітаўта і Ягайлы. Але, як, высветлілася — назаўсёды. Прыемным дадаткам да таго была кантрыбуцыя, прызначаная за палонных — 100 тысяч срэбных пражскіх грошаў, каля 18 тон паўнавартаснай срэбнай манеты. І прызнанне вяршэнства польскага караля. Урэшце тэрыторыя Ордэна ў 1525 годзе пераўтварыўся ў васальнае герцагства Прусія. Прынамсі, як сцвярджаюць гісторыкі, больш ніколі агрэсія з боку нямецкіх рыцараў не пагражала землям Польшчы і ВКЛ. Толькі прускі герцаг Альбрэхт спрабаваў запрасіць Скарыну для пачатку кнігадрукавання ў Крулявец, але беларускі першадрукар збег ад выгаднай, але не прымальнай для яго прапановы.

Да таго ж, Польшча і ВКЛ, папярэдне аддзеленыя ад вялікай еўрапейскай палітыкі сілай Ордэна, зрабіліся яе аўтарытэтным суб’ектам. І менавіта Ягайлавічы з Габсбургамі на Венскім кангрэсе вырашалі дынастычныя лёсы кантынента. Безумоўна, гэтаму ўздыму спрыяў і свабодны рэжым гандлю праз балтыйскія парты, які прынесла ВКЛ і Польшчы грунвальдская перамога.

Ці трэба ўрачыста казаць пра тое, што пасля Грунвальда 500 год узброеныя нямецкія салдаты не з’яўляліся на беларускіх землях — гэта справа другасная. Як паказала гісторыя, галоўная небяспека мірнаму жыццю ВКЛ узнікала з супрацьлеглага боку.
Аляксей Хадыка

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Информация
Чтобы оставить комментарий - авторизуйтесь на сайте или зарегистрируйтесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Страховки могут лишить тех, кто получил травму на работе в состоянии опьянения

Хотите узнать больше? Минтруда предлагает не выплачивать страховку работникам, травмированным или погибшим на производстве в состоянии алкогольного опьянения, заявила 67

Беларусь намерена начать импорт нероссийской нефти

Хотите узнать больше? Беларусь рассчитывает до конца года начать импорт нефти, альтернативной российской, через порты стран Балтии или Украины. "Мы рассчитываем в этом 53

Китай выделит Беларуси сто миллионов евро для развития экономики

Хотите узнать больше? Минск и Пекин подписали кредитное соглашение о предоставлении ОАО "АСБ Беларусбанк" финансовых ресурсов на сумму 100 млн евро для развития 51

Пенсии с 1 мая вырастут на шесть процентов

Хотите узнать больше? Соответствующее предложение подготовило Министерство труда и социальной защиты по поручению президента. фото: belmarket.by Поручение повысить пенсии 502

В Беларуси заметно выросли суммы, которые мошенники воруют с карточек

Хотите узнать больше? В 2018 году на 27% снизилось общее число краж денег с банковских карточек, при этом общая сумма всех мошеннических операций увеличилась на 10%. Об 128

ГТК сообщил об увеличении товаропотока через таможенную границу

Хотите узнать больше? За три месяца 2019 года через таможенную границу перемещено на 7,4% больше товаров, чем за аналогичный период прошлого года. фото: stbl.ru 28,6 млн. 102

Беларусь предоставит Монголии экспортный кредит на покупку техники

Хотите узнать больше? Соответствующее межправительственное соглашение было подписано во время визита в Монголию белорусской делегации, которую возглавил заместитель 103

Россельхознадзор нашел запрещенные белорусские яблоки под мешками с картошкой

Хотите узнать больше? Россельхознадзор выявил очередной канал контрабанды яблок из Беларуси. На этот раз запрещённые к ввозу в РФ фрукты были обнаружены под мешками с 106