Закрыть

Выберите город

Закрыть

Мнение церкви: купальские огни зажигают темные силы

Хрысціянства прыйшло на Русь язычніцкую. І хаця веру славян нельга параўноўваць з язычніцтвам Заходняй Еўропы ці Усходу па прычыне яе чалавекалюбства, гуманнасці, тым не менш, мнагабожжа, ахвяры, ідалы і тут, як кажуць, мелі месца быць. Хрысціянскую ідэю міласэрнага Бога, дапамагаючага і спачуваючага, нашы продкі прынялі практычна адразу. Аднак нельга сказаць, што Дажбог, Пярун і іншыя «богі», скінутыя раўнаапостальным Уладзімірам у Днепр, тут жа былі выкінуты і з чалавечых душ. Адным словам, пазбавіцца язычніцкіх традыцый цяжка, ды і ў праваслаўным хрысціянскім вопыце выкошваць усё дашчэнту не было прынята. Некаторыя народныя традыцыі проста напаўняліся новым сэнсавым зместам і самі сабой паступова прыходзілі ў адпаведнасць з хрысціянскімі нормамі.

Мнение церкви: купальские огни зажигают темные силы

 

 

Так адбылося і пры ўстанаўленні свята Прадцечы Гасподняга Іаана. Неабходна было зжыць, выкараніць язычніцкую традыцыю, звязаную з разбэшчанасцю нораваў, варажбой і пакланеннем стыхіям прыроды. Канцэнтраваліся ж гэтыя, прыйшоўшыя з глыбіні стагоддзяў, вераванні і забабоны ў  час летняга сонцастаяння, калі цудоўнае свяціла дня пры дасягненні самага высокага праяўлення сваіх сіл робіць першы паварот на зіму. Менавіта ў гэты дзень нашы продкі-язычнікі і святкавалі Купалу, а ноч з 6 на 7 ліпеня была для іх самай містычнай на працягу ўсяго года.

Купала — свята Ярылы — бажаство сонца. Сонца пачынае зніжацца, слабее і яго, на думку язычнікаў, трэба «падтрымаць». Такой падтрымкай з’яўляліся ахвяры, якія абавязкова прыносіліся ў гэты дзень. Птушкі, жывёла, а часам нават людзі спальваліся. Таму што, згодна з языч-ніцкімі павер’ямі, самы кароткі шлях дастаўкі энергіі ахвяр на неба — з дапамогай агню. Менавіта таму ў ноч Купалы прынята паліць кастры.

З гэтым жа звязаны і звычай пераскокваць цераз касцёр. Часам выбраць чалавечую ахвяру для Ярылы не рашаўся нават жрэц. Таму юнакі і дзяўчаты мусілі пераскокваць цераз касцёр да таго часу, пакуль хто-небудзь з іх не трапляў у агонь. Лічылася, што такім чынам «богі» самі выбіралі сабе ахвяру.

Цікава, ці ведаюць тыя, хто зараз на Купалле з энтузіязмам скача цераз касцёр, што тым самым яны прадстаўляюць сабой патэнцыяльнага мерцвяка?

Пасля прынашэння ахвяр пачыналіся оргіі. Паколькі з сонцам асацыіраваўся апладатвараючы пачатак і яно лічылася крыніцай жыцця і ўрадлівасці, то яго культ меў на ўвазе менавіта такое актыўнае «апладатварэнне»: савакупленне з выпадковымі партнёрамі і было кульмінацыяй гэтай «цудоўнай і таямнічай» ночы Купалы. Хаця           неаязычнікі і яму знаходзяць тлумачэнне: маўляў, гэта ёсць не пралюбадзейства, а «захапляючая ахвяра багам», а дзяцей, зачатых у купальскую ноч, бог абавязкова надзяляе чароўнай сілай…

Вось яна, поўная праўда наконт гэтага «бяскрыўднага» і «народнага» свята!

Купалле — дзень узаконенай распусты. Уласна, гэта не навіна. У многіх язычнікаў традыцыйнай была храмавая прастытуцыя, оргіі па святах і г.д. Усё гэта таксама лічылася «ахвярай багам». Якім багам? Для веруючага чалавека адказ на гэтае пытанне зразумелы — дэманам.

Сапраўдны Бог — гэта Бог чысціні і святасці. Яго запаветы заклікаюць да шлюбнай вернасці, ахоўваюць святыню сям’і. Разбэшчанасць пад маскай добрай традыцыі — гэта ахвяра цёмнай сіле. Не выдуманаму, рукатворнаму Ярылу, а рэальнаму духу зла і смерці.

Безумоўна, цяперашнія арганізатары святкавання Купалля не дапускаюць для сваіх вечарынак падобных сцэнарыяў і нават не гавораць пра гэта, але, укараняючы гэтае свята ў народную свядомасць, яны закладваюць падмурак для яго адраджэння ва ўсёй паўнаце. Дзе гарантыя, што праз некалькі гадоў святкуючым Купалле людзям не захочацца адрадзіць яго поўны сцэнарый? Безумоўна, меркаваць, што цяпер нехта сур’ёзна верыць у «бога» Ярылу складана. Але і звычайнага чалавека, які на Купалу прыйшоў на возера адпачыць, такое свята не зробіць лепшым.

Усялякаму хрысціяніну патрэбна памятаць, што ўсе старанні надаць гэтаму дню асаблівае значэнне могуць зняважыць таго, хто некалі ўзрушыў чалавечыя сэрцы пропаведзю Пакаяння і сваім палымяным заклікам падрыхтаваў шлях Самаму Богу.

Ігар Мрыхін, настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Опрос: каждый третий белорус желает эмигрировать из страны

Хотите узнать больше? Почти треть белорусов, будь у них возможность, уехали бы в другую страну на постоянное место жительства. Больше 40% готовы отправить своих детей 128

Бухгалтер лесхоза похитила 63 тысячи рублей

Хотите узнать больше? Прокуратурой Минской области направлено в суд Березинского района уголовное дело в отношении бывшего бухгалтера одного из государственных 139

Лукашенко про зарплаты чиновников: До оптимизации никакого повышения зарплаты ни на йоту

Хотите узнать больше? Планы по дальнейшей оптимизации в госаппарате обсудили на встрече Александр Лукашенко с главой Администрации президента Натальей Кочановой. фото: 174

Евросоюз отменил визы для украинцев

Хотите узнать больше?   Европарламент утвердил безвизовый въезд для Украины. Торжественная церемония подписания документа прошла в Страсбурге. На ней присутствовал 240

Литва обошла Беларусь среди самых пьющих стран мира

Хотите узнать больше? Жители Литвы являются мировыми лидерами по потреблению алкоголя, свидетельствуют данные прошлого года, которые во вторник в Вильнюсе озвучил 206

Беларусь из-за угрозы птичьего гриппа запретила ввоз живой птицы из Татарстана

Хотите узнать больше? Департамент ветеринарного и продовольственного надзора Минсельхозпрода Беларуси запретил ввоз в страну птицы из Татарстана из-за вспышки птичьего 189

Россия ввела погранконтроль авиарейсов из Беларуси

Хотите узнать больше? С 00:00 15 мая 2017 года изменяется технология обслуживания пассажиров, прилетающих из Беларуси в Россию. фото: tut.by «Все рейсы в российские 299

Конфискуют машину, дом, деньги: сотрудника МЧС за взятки приговорили к 10 годам

Хотите узнать больше? Виталия Тулая, первого замначальника Минского городского управления МЧС Беларуси, признали виновным в том, что он получил от бывших сотрудников МЧС в 327