Закрыть

Выберите город

Зброя касінераў у Паўстанні 1863-1864 гадоў

У арганізацыі і абмундзіраванні войска літвінскіх і польскіх паўстанцаў у 1863 годзе прасочваецца ўплыў армій еўрапейскіх краін: Расіі, Аўстрыіі, Прусіі, Францыі.

 

Пяхота паўстанцаў падзялялася на лінейную і лёгкую. Аддзелы лёгкай пяхоты падзяляліся на роты стральцоў пешых і элітныя роты зуаваў. Батальёны лінейная пяхоты паўстанцаў павінны былі складацца з 4-х роткасінераў узброеных пікамі і дзвух стралецкіх рот. На поле боя касінеры павінны былі выконваць функцыю штурмовых адзелаў, якія сваім ударам у пікі павінны былі рассеяць ланцугі расейцаў, якіх зрэдзілі сваёй трапнай стральбой літвінскія стральцы.

Пікі літвінскіх касінераў. Малюнак з выдання “Навука аб прыстасаванні кос і пік для абароны ...”, 1830 год

Для выраблення пік з кос паўстанскае войска карысталася дапаможнікам “Навука аб прыстасаванні кос і пік для абароны ...”, які быў выдадзены ў Варшаве ў 1830 годзе пад час другога паўстання. Каваль павінен быў выпраміць касу і зрабіць у хвасце дзве адтуліны. Да пікі з касы трэба зрабіць драўлянае дрэўца даўжынёй каля 4-х лакцёў (2188 мм) і таўшчынёй каля 2-х цаляў (каля 54 мм). Піка ўсталёўвалася ў паз на канцы дрэўца, прымацоўвалася да яго жалезным абручом і дзвума заклёпкамі. Пад абруч ставілася дзве жалезныя паласы для аховы дрэўца ад удараў палаша.

Стралец пешы і касінер

Добрая эрзац-піка атрымлівалася з цісака для сечкі. Пры гэтым каваль павінен быў перакаваць канец цісака, каб зрабіць з яго дзіду.

 Таксама ў дапаможніку апісвалася, якія памеры павінна была мець статутная пяхотная піка. Так, у прыватнасці, даўжыня наверша пікі павінна быць 12 цаляў, дзе 7 цаляў даўжыня ляза. Шырыня ляза 2,5 цалі. Хвост наверша даўжынёй 1/2 лакця і да дрэўца прыбіты трыма цвікамі. З супрацьлеглага канца дрэўца прымацаваны да яго тыльнік даўжынёй і таўшчынёй як хвост ляза.

Косы касінераў. Музей у Млаве. Фота аўтара

Такціка боя батальёна касінераў у полі апісвалася ў рэгламенце “Муштра касінераў” Людвіка Міраслаўскага, які быў надрукаваны ў Парыжы ў 1861 годзе. 

Для абароны ад кавалерыі ланцуг касінераў павінен быў уткнуць пікі перад сабой у зямлю.
Атака здзяйснялася дзвума шэрагамі. Першы шэраг касінераў блакіраваў праціўніка, другі шэраг калоў ворага ў бруха.

 Таксама рэгламент прадугледжваў выкарыстанне касінерамі спецыяльных абарончых шчытоў і рагатывак-касак, якія павінны былі знізіць смяротнасць пікінёраў ад агня расейскіх стральцоў. Пасля паўстання Міраслаўскі ў Бельгіі і Францыі праводзіў выпрабаванні сваіх вынаходніцтваў у стралецкіх батальёнах, якія выявілі іх неэфектыўнасць.

Касінеры і сапёр з шчытамі. Малюнак з рэгламента 1861 года

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Информация
Чтобы оставить комментарий - авторизуйтесь на сайте или зарегистрируйтесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Бытовые услуги в Беларуси в основном оказывают ипэшники

Хотите узнать больше? Сегодня в стране бытовые услуги оказывают свыше 35 тыс. субъектов хозяйствования, сообщил начальник управления социальной сферы и услуг Министерства 80

В Беларуси начнут вещание четыре новых российских телеканала

Хотите узнать больше? Четыре российские телепрограммы начнут вещание на территории Беларуси, сообщило на своем сайте Министерства информации. Так разрешения на 119

Бывший глава Минфина трудоустроился в Москве

Хотите узнать больше? Экс-министр финансов Беларуси Владимир Амарин с недавних пор является заместителем Государственного секретаря — членом постоянного комитета Союзного 83

Как выглядит Беларусь на карте госдолга стран мира

Хотите узнать больше? Отыскать Беларусь на карте госдолга стран мира нелегко. Но она там есть и обозначена красным цветом. Ресурс howmuch.net визуализировал состояние 1 429

Лукашенко: Сельское хозяйство рентабельнее нефти

Хотите узнать больше? Президент Беларуси заявил, что на нефти нет такой рентабельности, как на сельскохозяйственной отрасли. Александр Лукашенко заявил, что сельское 85

В Беларуси ускорилась инфляция. Что дорожает быстрее всего?

Хотите узнать больше? Об этом проинформировал Нацбанк в отчете за февраль. Согласно нему, годовой прирост потребительских цен увеличился на 0,4 процентного пункта и 4 047

На что чаще всего жаловались белорусские потребители в 2018 году

Хотите узнать больше? Министерстве антимонопольного регулирования и торговли Республики Беларусь и ОО «Белорусское общество защиты прав потребителей» рассказали о том, на 273

Минтруда озвучило статистику по безработице

Хотите узнать больше? Уровень зарегистрированной безработицы на 1 марта 2019 г. составил 0,4 процента и по сравнению с 1 марта 2018 года (0,5 процента) снизился на 0,1 287