Закрыть

Выберите город

Закрыть

«У Дзімы ад хлоркі страўнік баліць...»

Я заспела жонку экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Дзмітрыя Уса Яўгенію ў былым рабочым кабінеце мужа. Цяпер гэтая 24-гадовая жанчына выконвае абавязкі дырэктара фірмы «Трывіум». Дзмітрый Ус быў асуджаны на 5,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў».

«У Дзімы ад хлоркі страўнік баліць...»

— Гэта і ёсць бізнес Дзмітрыя Уса?

— Так. Ён быў першым бізнесменам у Беларусі, які пачаў выдаваць карты аўтамабільных дарог. Фірма вырабляла глобусы, атласы, карты зорнага неба. Справа ў тым, што Дзіма захапляўся геаграфіяй. У яго ж была магчымасць заняцца нечым іншым, а ён «упёрся» ў гэта і ўсё. Тады, калі ён быў дэпутатам гарсавета, была магчымасць выбіраць. Нехта скупляў за капейкі заводы, фабрыкі, а ён… Тады, дарэчы, і стаў цікавіцца палітыкай. Дзіма быў памочнікам дэпутата Таразевіча. Вось адкуль ён ведае Міколу Статкевіча.

— Яму падабалася працаваць дэпутатам?

— Канешне. Ён увесь час сустракаўся з людзьмі. Яго акруга ў Курасоўшчыне. Дзіма з задавальненнем дапамагаў людзям. На Новы год заўсёды дасылаў сваім выбаршчыкам паштоўкі, прычым не проста, а сам прыдумляў, якія яны павінны быць. Вось, напрыклад, тут вісяць. Бачыце? Я сама, калі Дзіма балатаваўся, хадзіла па кватэрах і збірала подпісы. Адна жанчына мне кажа: «Ну вось, яшчэ адна паштоўка ад майго любімага Уса». Папросту Дзіма не хацеў латаць дзіркі ў бюджэце. Калі былі тыя выбары, нікога не падпусцілі назіраць за падлікам галасоў. Стаялі філейнымі часткамі да нас, але я ўбачыла ў дзірку пачак бюлетэняў. Мне потым сказалі, што гэта былі галасы за Уса. Іх узялі і паклалі ў сярэдзіну іншых. Дзіма тады вельмі абураўся. Ён тады яшчэ казаў, што хацеў бы быць толькі дэпутатам. Прэзідэнцтва яму было не патрэбна. Ён толькі хацеў змяніць выбарчае заканадаўства, каб не махлявалі. Ён жа кожны год балатаваўся, а яму не давалі стаць дэпутатам.

— У Дзмітрыя Уса складаны лёс. Памерла жонка ў 2008 годзе. Да гэтага ён сам перажыў клінічную смерць. Што гэта было такое?

— У другім клінічным шпіталі Дзіму рабілі планавую аперацыю. Яму трэба было выправіць перагародку ў носе. Далі такі наркоз, што ён упаў у кому. У такім стане ў яго шэсць разоў спынялася сэрца.

Хацелі ўжо апарат адключаць, але сваякі не далі. Яго жонка Света тады шмат зрабіла, каб ён не памёр.

Пасля ўсяго гэтага Дзіма вучыўся хадзіць, гаварыць… У яго была другая група інваліднасці. Ён бы і зараз мог яе пацвердзіць, але не стаў гэтым займацца.

У 2008 годзе Святлана была ў ініцыятыўнай групе і збірала за яго подпісы. Аднойчы яе нечым пачаставалі, не памятаю, можа, гэта былі нейкія крэветкі… Ёй стала кепска, пачалася алергічная рэакцыя. Свету адвезлі ў той жа другі клінічны шпіталь, дзе раней быў Дзіма. Там ёй зрабілі ўкол і адправілі ў калідор. Дзіма быў разам з ёй, калі яна раптам страціла прытомнасць.

У рэанімацыі яе ўжо не выратавалі. Дзіма застаўся адзін з сынам Іванам.

Цяпер яму 14 гадоў, вучыцца ў 8-м класе. Сёння апошні дзень заняткаў, а потым паедзе на лецішча да дзеда Рыгора. Гэта бацька яго мамы. У Івана ёсць яшчэ старэйшая сястра Ксенія. Яна дачка Святланы ад першага шлюбу. У мяне таксама ад першага шлюбу дачка. Ёй цяпер тры з паловай гады. Яна і наш з Дзімам сын Міша, якому хутка пяць месяцаў, у маёй мамы ў вёсцы.

— А як вы пазнаёміліся з Усам?

— Я прыходзіла ўладкоўвацца на працу памочнікам дырэктара ў 2008-м. Ён тады мяне не ўзяў на працу. Мяне запрасілі толькі праз год. Была спачатку ў ініцыятыўнай групе, калі ён балатаваўся ў дэпутаты, а потым, калі на пасаду прэзідэнта. Апошні раз ужо была цяжарная.

Мы пабраліся шлюбам у лістападзе 2010 года.

— Паміж выбарамі знайшлося месца для рамантыкі?

— Не магу сказаць, што была нейкая рамантыка. Дзіма вадзіў мяне ў рэстараны, але цэнтнераў кветак ці там яшчэ нечага, такога не было. Ён матэрыяліст. Кажа аднойчы: «Ну што гэтыя кветкі? Вось табе сертыфікат аплачаны, ідзі ў аўташколу. Трэба мець правы. А машыну я табе куплю». Калі Міша нарадзіўся, ён мне падарыў аўтамабіль. Вунь стаіць мая «Таёта». 27 лістапада мы распісаліся, а на наступны дзень ён падарыў мне норкавую футру. Я не аматарка гэтага, але ён лічыць, што яго жонка павінна выглядаць прэзентабельна. На дзяцей і на мяне яму грошай не шкада.

— Пасля агалошвання прысуду маці Дзмітрыя Уса гучна плакала. Як вы ўспрынялі ўсё?

— Скажу шчыра, калі мы ішлі ў пятніцу 20-га, то я думала, што яго пасадзяць. Калі ж убачыла аб’яву на дзвярах, што суддзя захварэла, то абрадавалася, нейкая надзея была, што ўсё абыдзецца. Я супакоілася. Але Дзіма быў упэўнены, што сядзе за краты.

Сказаў: «Канешне, пасадзяць. Я ж замахнуўся на святое».

Была я ў яго пазаўчора на спатканні. Сказаў, што сядзіць у камеры з тэлевізарам і разам з ім яшчэ трое чамусьці з калькулятарамі. Цікава, навошта ў турме калькулятар? Але я не пра гэта. У суседняй такой жа камеры сядзяць 40 чалавек. Вось гэта неяк дзіўна. Там кепская вада. У Дзімы ад хлоркі страўнік баліць. Я напісала заяву, каб узялі фільтр ад мяне, бо, калі прыносіла, то мне адмовілі.

Што ж, пакуль мне застаецца толькі спадзявацца, што мой муж выйдзе на волю раней».

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Для спутниковой системы Беларуси обозначат эффективные цели

Хотите узнать больше? Постановлением Совета министров №856 создана межведомственная комиссия по рассмотрению проблемных вопросов использования национальной системы 443

Европейцы оценят белорусскую систему аккредитации

Хотите узнать больше? 20-24 ноября 2017 года эксперты Европейской организации по аккредитации (ЕА) проведут оценку Национальной системы аккредитации Беларуси. Данная 434

Беларусь установила запрет на вывоз необработанных шкур

Хотите узнать больше? С 20 ноября Беларусь установила запрет на вывоз необработанных шкур крупного рогатого скота за пределы таможенной территории Евразийского 425

Генпрокуратура констатировала увеличение беспилотников в запрещенных зонах

Хотите узнать больше? По итогам проверки Генеральной прокуратуры установлено, что все чаще беспилотные авиамодели нарушают законодательство в сфере использования 810

Беларусь - единственная страна в бывшем СССР, которая продолжает русифицироваться

Хотите узнать больше? Об этом говорится в исследовании, проведенном The Financial Times. Примечательно, что популярность русского языка в Беларуси растет на фоне общего 822

Вадим Иосуб: "Уравнивание зарплат" может привести к бегству банкиров из Беларуси

Хотите узнать больше? Пытаясь уравнять банковский топ-менеджмент в зарплатах с госчиновниками и руководителями Нацбанка, власти могут спровоцировать их бегство из страны. 808

В общем объеме денежных доходов белорусов оплата труда занимает 62,5 процента

Хотите узнать больше? Реальные располагаемые денежные доходы населения Беларуси в январе – сентябре 2017 года составили 100,4% к уровню января – сентября 2016 года. Как 796

«Альтернативные» энергетики намерены обратиться к Лукашенко

Хотите узнать больше? Ассоциация «Возобновляемая энергетика» планирует принять обращение к Александру Лукашенко. Как сообщил «Ежедневнику» исполняющий директор ассоциации 1 601