Закрыть

Выберите город

Палона Фрэліх: Еўропа ідзе па шляху Беларусі

«Чацвёртая ўлада» губляе сваю вагу ў свеце, а Еўрасаюз з-за маральнага і фінансавага крызісу ўсё больш набліжаецца да Беларусі — пра гэта журналістка самай масавай славенскай газеты Delo Палона Фрэліх.

Палона Фрэліх: Еўропа ідзе па шляху Беларусі

Палона Фрэліх, focus.solidarityby.eu

Журналістка са Славеніі не першы раз у Беларусі . З 2007 года яна працуе ўласным карэспандэнтам у Расіі, але асвятляе падзеі, датыч ныя і Беларусі. За артыкул пра беларускую моладзь «Як рыбы ў акварыўме, якія адчуваюць мора», у 2010 годзе Палона атрымала прэмію офіса «Салідарнасць з Беларуссю».

— Еўрапейскі саюз выглядае як рай толькі знешне, а ўнутры ён нагадвае пекла, — распавяла Палона Фрэл іх падчас сустрэчы з калегамі і чытачамі ў межах публічных лекцый праекта «Еўрапейскае кафэ». — У Грэцыі была сур’ёзная спроба з боку ўрада закрыць грамадскае тэлебачанне. Гэта моцная пагроза для дэмакратыі, грамадскае ТВ у Еўропе існуе з 1938 года і з’яўляецца неад’емнай часткай развіцця краінаў. У Іспаніі з-за крызісу было закрыта больш за 70 выданняў, 9 тысяч журналістаў засталіся без працы.

Аднак крызіс, як вядома, стварае не толькі праблемы, але і дае стымул пераасэнсаваць сваю дзейнасць. Так, звольненыя журналісты ў Іспаніі скаапераваліся і стварылі сваё незалежнае выданне, якое цалкам фінансуецца чытачамі і не залежыць ад урада, рэкламадаўцаў і буйных медыякарпарацыяў.

Палона Фрэліх таксама выказала меркаванне, што вірус беларускай дыктатуры вельмі імкліва распаўсюджваецца на іншыя кра і ны:

— Ужо зараз бачна, што Расія і Украіна паўтараюць ваш палітычны сцэнар, толькі больш імкліва і часам у больш жорсткай форме. Закон аб агентурнай дзейнасці ў РФ створаны, каб пазбавіцца ад нязручных для ўладаў НДА.

І гэты вірус, што знішчае дэмактарыю, па меркаванн ю эксперта, можа дайсці і да Еўропы. Нядаўна з візітам у Маскве быў вядомы славенскі філосаф Славой Жыжак, які падчас сустрэчы са студэнтамі адзначыў: « Увесь свет пераўтвараецца ў Расію — дзікі капіталізм перамагае раней прынятыя маральныя ўстаноўкі, дзеля эканамічных выгодаў палітычныя эліты ўсё часцей гатовыя закрыць вочы на парушэнне правоў чалавека, пагрозы дэмакратычным інстытутам » .

Што датычна Еўрасаюза, на прыкладзе Славеніі, па словах Палоны, можна яскрава адсачыць, як эканамічныя інтарэсы пераўзышлі дэмакратычныя каштоўнасці. Славенія адмовілася падтрымліваць санкцыі супраць беларускага бізнэсоўца Юрыя Чыжа, які мае актывы ў гэтай еўрапескай краіне. Рашэнне ўладаў Славеніі было катэгарычным, нягледзячы на афіцыйную пазіцыю Брусэля.

— Я напісала дзесятак артыкулаў пра гэту сітуацыю, але гэта ніякім чынам не паўплывала на рашэнне ўладаў. Больш за тое, у той час з’яўлялася вельмі шмат публікацыяў, якія распавядалі пра стабільную сітуацыю ў Беларусі, — распавядае журналістка.

Папярэдні візіт Палоны ў Беларусь быў больш за год таму. Тады яна заяўляла, што свет больш не цікав і ць дыктатура ў Беларусі, чытачы хочуць бачыць іншую інфармацыю, яны стаміліся ад Лукашэнкі.

Што змянілася за гэты год ?

На гэтае пытанне спадарыня Фрэліх адказала, што Еўропа сёння падобная да сталай жанчыны, якая заклапочана толькі ўласнымі балячкамі.

— У нас сапраўды сур’ёзны эканамічны крызіс, няма дакладнага разумення, куды рухацца далей. Людзі ў Славеніі адчаіліся, шукаюць знешняга ворага, які ва ўсім вінаваты, і ім апынаецца Еўрасаюз. Зараз можна пачуць шмат выказванняў, што нам варта выйсці з ЕС. Нядаўна адзначалася 25-годдзе незалежнасці Славеніі. На плошчах не было сцягоў Еўрапейскага саюза, але былі камуністычн ы я. Сёння моладзь, якая ніводнага дня не пражыла ў Югаславіі, выказвае настальгічныя настро і па гэтай краіне, маўляў, там была сацыяльная абарона грамадзян, клопат з боку дзяржавы, — прыводзіць прыклад Палона.

Прысутныя на лекцыі журналісты і чытачы не падтрымалі скептычныя настроі журналісткі адносна развіцця сітуацыі ў ЕС. Але госця адзначыла, што самае галоўнае, каб існавалі розныя меркаванні і не было ідэалізацыі.

— Першыя дзесяць гадоў пасля далучэння да Еўрапейскага саюза Славенія была квітнеючай краінай, па многіх паказальніках нас ставілі ў прыклад. Але надыйшоў крызіс, і народ апынуўся негатовым да таго, што перамены не наступяць імгненна. Беларус ам , якія імкнуцца развіваць краіну ў накірунку да еўраінтэграцыі, якія бачаць сваю краіну ў перспектыве ў ЕС, трэба ўлічваць і такі негатыўны досвед, — падсумавала журналістка са Славеніі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Информация
Чтобы оставить комментарий - авторизуйтесь на сайте или зарегистрируйтесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Лукашенко рассказал, в чем фишка Беларуси

Хотите узнать больше? Работы по благоустройству страны должны продолжаться. Об этом Александр Лукашенко заявил сегодня во время ознакомления с благоустройством и 77

«Безалаберно относимся». Лукашенко пришлось снова разрешить экспорт бревна

Хотите узнать больше? Белорусские предприятия не в состоянии переработать спиленный лес и наладить безотходное производство. фото: president.gov.by 23 мая Александр 84

Кочанова извинилась перед цыганами в Могилеве по поручению Лукашенко

Хотите узнать больше? Глава Администрации президента Наталья Кочанова по поручению президента страны 24 мая в Могилеве встретилась с представителями местной цыганской 121

Почти 600 руководителей сельхозорганизаций понесли наказание после проверки АПК

Хотите узнать больше? Об этом рассказал в эфире телеканала "Беларусь 1" председатель Комитета государственного контроля Леонид Анфимов, Во время мониторинга поддержания 74

В законы о коррупции готовят новые изменения. Прокуратура представила президенту масштабный проект

Хотите узнать больше? Предлагается ввести ответственность юрлиц за дачу взяток, расширить список родственников, которым нельзя быть руководителями на одном предприятии, и 1 787

Украинцы положительно относятся к Лукашенко и весьма отрицательно – к Путину

Хотите узнать больше? Лучше всего украинцы среди глав других государств относятся к президенту Беларуси, а наиболее негативно – к президенту России. Об этом 392

Президент рассказал, каким должен стать белорусский парламент

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко заявил, что белорусский парламент должен стать дискуссионной площадкой для депутатов разных политических взглядов. "Парламент 335

На "Линии Сталина" открылась выставка MILEX 2019

Хотите узнать больше? В среду, 15 мая, на территории историко-культурного комплекса "Линия Сталина" открылась международная выставка и военной техники MILEX 2019. Как 334