Закрыть

Выберите город

Закрыть

Культурная праблема як тормаз эканомікі

Культурная праблема як тормаз эканомікі

Беларусь і Чэхія, маючы прыкладна падобнае насельніцтва і структуру, прамысловасці, развіваюцца зусім не сінхронна. ВУП Чэхіі на душу насельніцтва ў два разы перавышае аналагічны беларускі паказчык.

Але чаму Беларусь не пайшла па чэшскаму шляху развіцця? Ці ёсць у яе шанцы рушыць у гэтым кірунку і якія? Аб гэтым карэспандэнт "Штодзеннiка" пацікавіўся ў фінансавага аналітыка адной з чэшскіх кампаній, эканаміста Вольгу Дудко:

- У чэхаў і беларусаў ёсць падабенства ў мянтальнасцi. Чэхi, як i беларусы, разважлiвыя, памяркоуныя, талерантныя.
Маецца пэўнае падабенства характару. Ну і ў структуры эканомікі падабенства таксама праглядаецца. Пасля распаду савецкага блока незалежная Чэхія, як і Беларусь пасля распаду СССР, атрымала ў спадчыну магутную прамысловасць. Тут, як і ў Беларусі была развітая цяжкая прамысловасць, машынабудаванне. Але, мне здаецца, чэшская прамысловасць залежала ад СССР значна ў меншай ступені, чым беларуская. У Беларусі вытворчасць была прама завязана на расійскія энергарэсурсы. У Чэхіі аналагічная залежнасць таксама была, але ёй пашанцавала, што побач знаходзіўся Еўрасаюз. Адтуль хутка пайшлі інвестыцыі, якія падтрымалі прамысловасць, паднялі канцэрн "Skoda" і шэраг іншых кампаній.

- Але чаму ў чэхаў пераход з сацыялізму ў капіталізм прайшоў так хутка?

- Чэхі не гэтак негатыўна ставіліся да прыватнай уласнасці. Яны пад савецкай уладай знаходзіліся крыху больш за 40 гадоў, а таму гістарычная памяць у людзей аб прыватнай уласнасці добра захавалася. Вяртанне да яе ішло некалькімі шляхамі. Першы шлях - праз рэстытуцыю, калі ўласнасць вярталася былым уладальнікам або іх нашчадкам. Другі шлях - купоновая прыватызацыя, падобная да нашай ваўчэрнай. Пры гэтым ствараліся інвестыцыйныя фонды, праз якія некаторыя бізнесмены сталі адмываць грошы.

Інвэстфонды мянялі купоны на грошы, тобок яны выкуплялі купоны ці ваўчары. Тым самым інвэстфонд рабіўся часткова ўладальнікам прадпрыемства. Гэты было добра тым, што быў больш канцэнтраваны ўласнік, а не група ўласнікаў з невядомай колькасьцю чалавек. Інвэст фонды і мусілі займацца трансфармацыяй прадпрыемстваў.

Але ў Чэхіі адбывалася ўсё так, што інвэстфонды вельмі часта ствараліся на базе банкаў. А тыя ў сваю чаргу крэдытавалі прадпрыемствы, ўладальнікамі якіх рабіліся фонды, падначаленыя банкам. Тобок стваралася такое зачараванае кола, калі грошы выдзеленыя банкам на рэструктурызацыю знікалі ў кішэнях мэнэджмента. А аб'явіць банкротам прадпрыемства за невыплату крэдытаў не атрымлівалася (ды і не было зацікаўленых), бо інвэст фонд (уладальнік) быў зьвязаны з банкам, які той банкрот мусіў аб'явіць.

Але потым гэтую праблему пачалі паступова вырашаць - рабіць інвэст фонды незалежнымі ўстановамі, незвязанымі з банкамі, і прадаваць прадпрыемствы замежным інвэстарам - незаўсёды поўнасьцю, ствараліся і сумесныя прадпрыемствы - як і ў Беларусі.

У любым выпадку доўга гэтыя купоны не хадзілі - іх альбо прадавалі, альбо ўкладалі. Так гэта пытаньне і вырашылі.
Ну і трэці шлях - грашовая прыватызацыя.

- На ваш погляд, стартавыя ўмовы для мадэрнізацыі эканомікі ў Чэхіі і Беларусі былі падобныя?

- Я думаю, што Беларусі было складаней пайсці па шляху эканамічнай мадэрнізацыі, чым іншым савецкім рэспублікам і постсавецкім краінам. Нам казалі, што ў Беларусі было добрае эканамічнае становішча. Але калі глядзець у цэлым на сітуацыю, на вялікую колькасць буйных прадпрыемстваў, якія маюць патрэбу ў трансфармацыі, на насельніцтва, якое вельмі цяжка перанесла атрыманне незалежнасці, то ўвогуле дзіўна, як Беларусь стала суверэннай краінай.

- Але ўлады Беларусі ганарацца тым, што ўдалося пазбегнуць сацыяльна-эканамічных узрушэнняў і пры гэтым захаваць прамысловасць ...

- Эканоміку ўсё роўна прыйдзецца мадэрнізаваць. Гэта адкладзеныя меры. Змены ўсё роўна прыйдзецца рабiць. Я калісьці займалася пытаннем трансфармацыі беларускай эканомікі і спрабавала высветліць - чаму яна не адбылася як, напрыклад, у Чэхіі. Але прычына гэтага крыецца зусім не ў эканамічных праліках. Праблема Беларусі, асабліва ў пачатку 90-х, была ў нізкай свядомасці насельніцтва, нізкім ўсведамленні сябе як нацыі, у культурных і інстытуцыйных фактарах. А адсюль ідзе тое, што ў нас дрэнна развіваецца рынак, прыватны сектар, мала замежных інвестыцый.

- І ўсё ж - як можна дасягнуць эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі?

- Ці можна казаць, што рэформы неабходныя. Але многія беларускія эканамісты кажуць пра гэта дзесяцігоддзямі, а нічога не адбываецца. Аднак я лічу, што рэформы павінны пачынацца з людзей. Людзі павінны фармаваць адпаведную культурную прастору, культурную сферу, павінны адчуваць сябе ўласнікамі, гаспадарамі на сваёй зямлі. Людзі павінны любіць сваю краіну, працаваць для яе будучыні і будучыні сваіх дзяцей. Калі такое будзе адбывацца, самі беларусы пачнуць інвеставаць у сваю эканоміку. Зараз жа яны часта асцерагаюцца гэта рабіць. А замежныя інвестары - тым больш.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

«Таковские вещи подогревают сердце». Белорусам раздают шарфы и шапки

Хотите узнать больше? В конце прошлого года velcom утеплил уличные скульптуры по всей стране, одев в шарфы и шапки самых разных персонажей – от минского «воробья» до 97

На мартовские праздники запустят добавочные поезда в Россию

Хотите узнать больше? Белорусская железная дорога на мартовские праздники назначит дополнительные поезда в Москву и Петербург. фото: rw.by С 7 по 11 марта будет 82

Синоптики прогнозируют потепление во другой половине недели

Хотите узнать больше? Во второй половине недели в Беларуси потеплеет, ожидаются мокрый снег и дождь. Об этом рассказали в Республиканском центре по гидрометеорологии, 79

Национальный аэропорт «Минcк» получит госкредиты на вторую полосу

Хотите узнать больше? Правительство согласовало Банку развития Республики Беларусь выдачу в 2018 году кредитов Национальному аэропорту «Минск» для строительства второй 95

Гендиректор Агрокомбината "Заря" обвиняется в хищении в особо крупном размере

Хотите узнать больше? Генеральный директор ЗАО «Агрокомбинат «Заря», 1958 года рождения, признан обвиняемым по уголовному делу о хищениях в особо крупном размере. В ходе 385

Роскачеству не показался кефир «Савушкина продукта»

Хотите узнать больше? Российская система качества (Роскачество) в ходе своего веерного исследования отнесло 2,5% жирности кефир белорусского производителя к «товарам с 369

В ЕАЭС самая большущая инфляция в Казахстане и Беларуси

Хотите узнать больше? Инфляция в странах Евразийского экономического союза в 2017 году не превысила предельного значения, установленного Договором о ЕАЭС. Как, сообщили 366

Правительство упростило правила приема документов в профтехучилище

Хотите узнать больше? Постановлением Совета министров №19 внесены коррективы в Правила приема лиц для получения профессионально-технического образования. Согласно 652