Закрыть

Выберите город

Закрыть

Знойдзена ўнікальная калекцыя партрэтаў нашчадкаў роду князёў Радзівілаў

Знойдзена ўнікальная калекцыя партрэтаў нашчадкаў роду князёў Радзівілаў


Унікальная калекцыя партрэтаў і прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якая належала ўладальнікам Мірскага замка ў ХІХ стагоддзі, нашчадкам роду князёў Радзівілаў па жаночай лініі, была знойдзена ў выніку працяглых навуковых даследаванняў і пошукаў спецыялістамі музея «Замкавы комплекс «Мір».

Калекцыя – частка спадчыны князёўны Стэфаніі Радзівіл, дачкі князя Дамініка – апошняга прамога нашчадка нясвіжскай галіны роду па мужчынскай лініі. Наступным уладальнікам стаў сын Стэфаніі – Пётр Вітгенштэйн, а затым яго сястра, княгіня Марыя Гогенлоэ-Шылінгсфюрст, жонка канцлера Германіі.

– Пры спрыянні Міністэрства культуры ў лістападзе была арганізавана камандзіроўка ў Баварыю ў палац Шылінгсфюрст, уладальнік якога князь Канстанцін Гогенлоэ-Шылінгсфюрст даў згоду на азнаямленне з яго калекцыяй, – кажа аўтар адкрыцця, кандыдат гістарычных навук дырэктар музея «Замкавы комплекс «Мір» Вольга Папко. – Папярэдняя інфармацыя паказвала на тое, што ў Баварыі нас чакае сапраўднае адкрыццё, але я не магла сабе ўявіць, што яно будзе такога маштабу! Замест чаканых 6 было выяўлена каля 30 партрэтаў князёў Радзівілаў, не ўсе яны выстаўлены ў экспазіцыі гэтага прыватнага музея.
Калекцыя змяшчае шмат невядомых раней жывапісных партрэтаў – князя Караля-Станіслава Радзівіла, князя Дамініка і яго маці княгіні Сафіі. Рэдкай знаходкай з’яўляецца і некалькі партрэтаў самой князёўны Стэфаніі. Да гэтага часу гісторыкі і мастацтвазнаўцы не ведалі, як яна выглядала.
Даследчыкам яшчэ трэба высветліць, у якіх палацах і замках роду князёў Радзівілаў знаходзіліся самыя старыя партрэты і прадметы з гэтай калекцыі.

У дадзены момант кіраўніцтва музея вядзе перамовы з князем Гогенлоэ-Шылінгсфюрст аб магчымасці яго візіту ў Мірскі замак. Выказана прапанова аб арганізацыі выставы калекцыі з Германіі ў Міры. Вывучэнне знаходкі дазволіць ліквідаваць многія «белыя плямы» ў гісторыі лёсаў уладальнікаў Мірскага замка. Адкрыццё калекцыі з’яўляецца адной з самых значных падзей у справе даследавання гісторыі роду князёў Радзівілаў і князёў Вітгенштэйнаў на працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў, лічаць гісторыкі.

ДАРЭЧЫ
Вольга Мікалаеўна Папко займаецца вывучэннем гісторыі князёў Радзівілаў каля 10 гадоў. Раней ёю быў знойдзены і апублікаваны невялікі альбом малюнкаў польскага мастака Юльяна Фалата, на якіх намаляваныя сцэны з радзівілаўскіх паляванняў.
Знаходка ў Германіі патрабуе ўважлівага вывучэння і апісання. Новыя матэрыялы стануць асновай для ўзбагачэння экспазіцыі «Залы князёў Радзівілаў» і «Залы князёў Вітгенштэйнаў» у Мірскім замку.

Дар’я Жарабіцкая

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Опрос: каждый третий белорус желает эмигрировать из страны

Хотите узнать больше? Почти треть белорусов, будь у них возможность, уехали бы в другую страну на постоянное место жительства. Больше 40% готовы отправить своих детей 212

Бухгалтер лесхоза похитила 63 тысячи рублей

Хотите узнать больше? Прокуратурой Минской области направлено в суд Березинского района уголовное дело в отношении бывшего бухгалтера одного из государственных 173

Лукашенко про зарплаты чиновников: До оптимизации никакого повышения зарплаты ни на йоту

Хотите узнать больше? Планы по дальнейшей оптимизации в госаппарате обсудили на встрече Александр Лукашенко с главой Администрации президента Натальей Кочановой. фото: 213

Евросоюз отменил визы для украинцев

Хотите узнать больше?   Европарламент утвердил безвизовый въезд для Украины. Торжественная церемония подписания документа прошла в Страсбурге. На ней присутствовал 271

Литва обошла Беларусь среди самых пьющих стран мира

Хотите узнать больше? Жители Литвы являются мировыми лидерами по потреблению алкоголя, свидетельствуют данные прошлого года, которые во вторник в Вильнюсе озвучил 246

Беларусь из-за угрозы птичьего гриппа запретила ввоз живой птицы из Татарстана

Хотите узнать больше? Департамент ветеринарного и продовольственного надзора Минсельхозпрода Беларуси запретил ввоз в страну птицы из Татарстана из-за вспышки птичьего 218

Россия ввела погранконтроль авиарейсов из Беларуси

Хотите узнать больше? С 00:00 15 мая 2017 года изменяется технология обслуживания пассажиров, прилетающих из Беларуси в Россию. фото: tut.by «Все рейсы в российские 326

Конфискуют машину, дом, деньги: сотрудника МЧС за взятки приговорили к 10 годам

Хотите узнать больше? Виталия Тулая, первого замначальника Минского городского управления МЧС Беларуси, признали виновным в том, что он получил от бывших сотрудников МЧС в 362