Закрыть

Выберите город

Закрыть

Прысуды эколягам: Сухій — 15 базавых, Мацкевіч — 3 сутак

Такі вынік судоў над старшынёй грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» Ірынай Сухій і каардынатарам маніторынгавай групы Цэнтру прававой трансфармацыі Міхаілам

Абое абвінавачваліся паводле артыкула 17.1. Сьведкі — менскія амапаўцы — «сьведчылі», што абвінавачаныя лаяліся матам і размахвалі рукамі.

Разгляд справы адбыўся ў Цэнтральным судзе.

Сухій і Мацкевіча затрымалі невядомыя на выхадзе з офіса «Зялёная сетка». Раніцай Ірына Сухій паведаміла, што сёньня ў 11:33 ёй прыйшло СМС-паведамленьне пра тое, што іншыя актывісты беларускай антыядзернай кампаніі — каардынатар кампаніі Тацьцяна Новікава і расейскі фізык-ядзершчык Андрэй Ажароўскі — знаходзяцца ў УУС Ленінскага раёну Менску.

А 12-й гадзіне Новікава, Ажароўскі і Сухій зьбіраліся перадаць у амбасаду Расеі ў Менску адкрыты зварот супраць падпісаньня генэральнага кантракту на будаўніцтва АЭС. Падпісаньне генкантракту заплянаванае сёньня ў рамках візыту ў Менск прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева.

Пазьней Сухій даслала журналістам СМС-паведамленьне, што яе таксама затрымалі.

У адкрытым звароце беларускіх эколягаў гаворыцца, што яны пасьлядоўна выступаюць за захаваньне Беларусьсю бязьядзернага статусу, супраць рашэньня аб будаўніцтве беларускай АЭС, прынятага аўтарытарна, без уліку думкі грамадзкасьці і экспэртаў.

Месцазнаходжаньне Тацьцяны Новікавай і Андрэя Ажароўскага дагэтуль невядомае.

Ірына Сухій: «Мы хацелі аднесьці ў расейскую амбасаду зварот ад „Экадому“, Партыі зялёных і камісіі па грамадзкай экалягічнай экспэртызе. У 11:30 я атрымала эсэмэску, што Ажароўскі і Новікава затрыманыя. Я адправіла факсам гэты зварот і вырашыла пад’ехаць да расейскай амбасады, каб пагаварыць там з журналістамі. Я зрабіла літаральна 10 крокаў у бок сваёй машыны, і мяне затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Яны паказалі нейкія „бэджы“, але былі ў цывільным. Абвінавацілі мяне ў тым, што я гучна крычала, размахвала рукамі і лаялася матам.

У судзе мяне прызналі вінаватай. Паказаньні давалі супрацоўнікі міліцыі. У іх былі яўныя разыходжаньні, што было адзначана адвакатам. Яны нахабна хлусілі, зусім не саромеліся і не баяліся ніякай адказнасьці за дачу ілжывых сьведчаньняў. Судьдзя вынес прысуд па артыкуле 17.1.

А Міхаіл Мацкевіч ня мусіў нават гэты зварот адносіць разам з намі. Ён раней за мяне выйшаў з офісу, каб паехаць у Ленінскі РУУС. Мы думалі, што там Новікава і Ажароўскі. І яго таксама затрымалі, асудзілі да трох сутак арышту і проста з залі суду павезьлі ў турму.

Мы не зьбіраліся ніякага масавага мерапрыемства рабіць. Мы ўжо аднойчы падобны зварот ужо перадавалі і пачуваліся абсалютна спакойна. Няма ніякіх парушэньняў у тым, што зварот перадаецца ў амбасаду».

У звароце, які эколягі адправілі ў расейскую амбасаду, у прыватнасьці гаворыцца пра парушэньні, зь якімі ідзе будаўніцтва беларускай АЭС. Аўтары звароту сьцьвярджаюць, што «будаўніцтва катлавану вядзецца ня толькі без праекту, прывязанага да мясцовасьці, але і без інфармацыйных стэндаў, іншымі словамі, нелегальна...»

«Пры будаўніцтве катлавану й інфраструктуры для Астравецкай АЭС мясцовыя ўлады ігнаруюць інтарэсы мясцовых жыхароў, ствараюць для іх невыносныя ўмовы», — адзначаецца ў звароце. «Гэтак вёска Шульнікі, якая знаходзіцца менш як за кілямэтар ад катлавану, які будуецца, не плянуецца да адсяленьня. Мясцовыя жыхары ўжо цяпер церпяць вялізныя нязручнасьці — іхныя прысядзібныя ўчасткі засыпаныя пылам і пяском, празь іх вёску вялікагрузныя самазвалы вывозяць грунт, вынуты з катлавану для АЭС. Аднак найбольш мы абураныя жахлівай практыкай мясцовых уладаў у раёне будаўніцтва АЭС — нежылыя хутары, якія маюць сваіх законных уладальнікаў, паляцца, а іх рэшткі закопваюць і засыпаюць грунтам, вынутым з катлавану».

Аўтары звароту патрабуюць «адмяніць падпісаньне генэральнага кантракту аб будаўніцтве беларускай АЭС. У выпадку невыкананаьня нашых патрабаваньняў мы пакідаем за сабою права інфармаваць міжнародныя структуры, такія як ААН і МАГАТЭ, пра вышэйзгаданыя парушэньні, а таксама права ініцыяваць судовыя разьбіральніцтвы, у тым ліку і ў наднацыяльных структурах».

Расея і Беларусь сёньня падпісалі генэральны кантракт на пабудову беларускай АЭС. На будаўніцтва атамнай станцыі Расея выдзяляе Беларусі крэдыт у памеры $ 10 млрд.

Першы блёк беларускай АЭС плянуюць увесьці ў эксплюатацыю ў 2017 годзе.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Открыто представительство компании «Арт Обои» в Гродно

Хотите узнать больше? Компания «Арт Обои» занимается разработкой уникальных и стильных фотохолстов, выполняет печать фотообоев, рольштор и модульных 65

Более 60 процентов граждан удовлетворены работой ЖКХ

Хотите узнать больше? Как заявил заместитель премьер-министра Анатолий Калинин, главная задача организаций ЖКХ обеспечить надлежащее качество и обозначенность стоимости 53

Учения по аварии на БелАЭС пройдут в Беларуси

Хотите узнать больше? В Беларуси будут проведены командно-штабные учения по реализации плана защитных мероприятий в случае радиационной аварии на первой белорусской АЭС. 52

В Беларуси опять подняли больной вопрос социальной защиты молодых специалистов на селе

Хотите узнать больше? Сенаторы намерены проработать вопросы предоставления жилья и снижения налоговой нагрузки для молодых специалистов на селе, занятых в социальной и 65

Экс-директор Борисовводоканала «поил» жителей грязной водой

Хотите узнать больше? Бывший директор ГП «Борисовводоканал» знал о плохом качестве воды в скважинах, но не сообщал в территориальный центр эпидемиологии. Прокуратура 87

Утверждены ставки единого налога для видов деятельности без регистрации ИП

Хотите узнать больше? Минским городским советом 18 октября утверждены ставки единого налога для перечня видов деятельности без регистрации в качестве индивидуального 53

На границе с Беларусью появится хранилище радиоактивных отходов

Хотите узнать больше? Снятая с эксплуатации Игналинская АЭС может начать "горячие" испытания комплекса сортировки и хранения радиоактивных отходов, построенного при 144

Из-за гибели солдата в Печах 5 человек отстранены от должностей, а еще 4 уволены из армии

Хотите узнать больше? В Министерстве обороны уточнили количество отстраненных от должностей в части, где служил Александр Коржич, а также заявили об уволенных из 152