Закрыть

Выберите город

Закрыть

Андрусь Такінданг: Не трэба махаць мовай, як сцягам

 Андрусь Такінданг: Не трэба махаць мовай, як сцягам


Андрусь Такінданг і гурт "Рэха" ў час выступлення
Два разы на тыдзень з тэлеэкрану афрабеларус Андрусь Такінданг вучыць беларусаў беларускай мове. Музыкант, паэт, мастак, вядучы праграмы "Беларуская мова" на тэлеканале ОНТ у Міжнародны дзень роднай мовы даў інтэрв’ю парталу навінаў www.UDF.BY і распавёў, чаму ён верыць у будучыню беларускай мовы.

- Андрусь, як ты пачаў размаўляць па-беларуску?

- Бацька ў мяне з Рэспублікі Чад, а маці – беларуска і па-беларуску размаўляе. Пэўны час жыў у вёсцы на Віцебшчыне, хадзіў у беларускамоўную школу, вучыўся ў каледжы мастацтваў, дзе выкладалі па-беларуску. Так што мова заўжды са мной.
- А як рэагуюць на тваю беларускую людзі, якія цябе не ведаюць?

- Першая рэакцыя – хутчэй здзіўленне. Можа некалькі секундаў, а потым нармальная ідзе размова. Непаразуменняў і нейкіх канфліктных выпадкаў у гэтай сувязі не прыгадваю. Так, часам людзі не разумеюць асобных слоў, але заўжды можна патлумачыць. Вельмі часта дзякуюць менавіта за беларускую мову на канцэртах, якія мы граем для не зусім сваёй публікі. Бізнесоўцы там, ці будаўнікі. Адчуваецца гэты моўны голад, што яны маюць патрэбу ў нечым сваім.

- А як беларусу пачаць размаўляць па-беларуску?

- Пачынаць заўжды складана, але трэба зазірнуць углыб сябе і зразумець, што гэта цалкам натуральна. Усе ж шануюць сваіх бацькоў, чаму б з шанаваннем не ставіцца і да сваёй мовы. З другога боку, трэба разумець, што мова – гэта не помнік, гэта жывы арганізм і сродак перадачы інфармацыі.
- Глядзіш на будучыню беларускай мовы з аптымізмам, нават негледзячы на тое, што колькасць беларускамоўных скарачаецца?

- Так, большасць беларусаў не карыстаецца сваёй мовай паўсядзённа, але гэта пасіўны пласт. Культуру ствараюць людзі актыўныя. І не варта забывацца на вёску. Быў шмат у якіх мясцінах Беларусі і магу сказаць, што мова там жыве. Прычым вельмі прыгожая і натуральная. Махаць мовай, як сцягам не варта, проста трэба адчуць унутраную радасць ад таго, што ты на ёй размаўляеш.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Опрос: каждый третий белорус желает эмигрировать из страны

Хотите узнать больше? Почти треть белорусов, будь у них возможность, уехали бы в другую страну на постоянное место жительства. Больше 40% готовы отправить своих детей 204

Бухгалтер лесхоза похитила 63 тысячи рублей

Хотите узнать больше? Прокуратурой Минской области направлено в суд Березинского района уголовное дело в отношении бывшего бухгалтера одного из государственных 173

Лукашенко про зарплаты чиновников: До оптимизации никакого повышения зарплаты ни на йоту

Хотите узнать больше? Планы по дальнейшей оптимизации в госаппарате обсудили на встрече Александр Лукашенко с главой Администрации президента Натальей Кочановой. фото: 213

Евросоюз отменил визы для украинцев

Хотите узнать больше?   Европарламент утвердил безвизовый въезд для Украины. Торжественная церемония подписания документа прошла в Страсбурге. На ней присутствовал 271

Литва обошла Беларусь среди самых пьющих стран мира

Хотите узнать больше? Жители Литвы являются мировыми лидерами по потреблению алкоголя, свидетельствуют данные прошлого года, которые во вторник в Вильнюсе озвучил 245

Беларусь из-за угрозы птичьего гриппа запретила ввоз живой птицы из Татарстана

Хотите узнать больше? Департамент ветеринарного и продовольственного надзора Минсельхозпрода Беларуси запретил ввоз в страну птицы из Татарстана из-за вспышки птичьего 218

Россия ввела погранконтроль авиарейсов из Беларуси

Хотите узнать больше? С 00:00 15 мая 2017 года изменяется технология обслуживания пассажиров, прилетающих из Беларуси в Россию. фото: tut.by «Все рейсы в российские 326

Конфискуют машину, дом, деньги: сотрудника МЧС за взятки приговорили к 10 годам

Хотите узнать больше? Виталия Тулая, первого замначальника Минского городского управления МЧС Беларуси, признали виновным в том, что он получил от бывших сотрудников МЧС в 360