Закрыть

Выберите город

Закрыть

Выбух на станцыі мэтро «Кастрычніцкая»

21:30 11 чалавек загінулі, 128 атрымалі раненьні — СТВ.

Сьпіс пацярпелых, дастаўленых у бальніцу па вуліцы Кіжаватава

Анохін Павел Аляксандравіч — 1959 г.н., г. Менск, вул. Каліноўскага
Дайнека Віталь Віктаравіч — 52 гады, месца жыхарства — невядома
Капялевіч Тацяна Сяргееўна — 1964 г.н., г. Менск, вул. Асаналіева
Козел Сяргей Мікалаевіч — 1965 г., г. Менск, вул. Пухавіцкая
Козеч Валерый Паўлавіч — 1989 г.н., г. Менск, пр. Газэты «Звязда»
Крутая Інэса Аляксандраўна — 32 гады, г. Менск, вул. Голубева
Ляцяга Кацярына Тадэвушаўна — 1978 г.н., г. Менск, вул. Крупскай
Мікеенка Ганна Іванаўна — 59 гадоў, г. Менск, вул. Пляханава
Натуркач Іна Васільеўна 1980 г. н., Менская вобл., Менскі р-н
Невядомая Вольга — 35 гадоў, адрас невядомы
Паўлючык Натальля Вітальеўна — 1972 г.н., г. Менск, вул. Фізкультурная
Петуховічы Кацярына Ігараўна — 1995 г.н., г. Менск, вул. Альшэўскага
Платоненка Аксана Васільеўна — 32 гады, г. Менск, вул. Чачота
Пугачова Тацяна Станіславаўна — 29 гадоў, г. Менск, вул. Варанянскага
Сушко Васіль Іванавіч 1956 г.н., г. Менск, вул. Лынькова
Сямілетнікаў Аляксей Аляксеевіч — 2009 г.н., г. Менск, вул. Магілёўская
Тарасава Тацяна Ўладзімераўна — 25 гадоў, г. Менск, вул. Гарэцкага
Філіповіч Алена Генадзеўна — 1972 г.н., г. Менск, зав. Каржанеўскага
Чарнышова Маргарыта Пятроўна — 1975 г.н., г.Менск, вул. Народная
Чысьцякова Валянціна Мікалаеўна — 63 гады, г. Менск, вул. Някрасава
Шкель Сьвятлана Яўгенаўна — 25 гадоў, г. Менск, вул. Жукоўскага
Шокель Юлія Сяргееўна — 19 гадоў, Віцебская вобл.
Яіцкі Яраслаў Аляксандравіч — 26 гадоў, г. Менск, вул. Нёманская
Ясюкевіч Міра Рэнікаўна — 41 год, г. Менск, вул. Алтайская

20:00 Новыя фоты зь месца выбуху

19:32 На экстранай нарадзе Лукашэнка загадаў узмацніць захады бясьпекі, перадае БелаПАН.

19:30 У выніку выбуху ў мэтро загінулі 5 чалавек. Пра гэта Інтэрфаксу праведаміла крыніца ў сілавых структурах. Канал СТВ паведамляе пра 7 загінулых.

 

19:23 «Каля ўваходу ў мэтрапалітэн бачныя два мёртвыя целы, яны з галавой накрытыя тканінай», — паведамляе Інтэрфакс з спасылкай на відавочцу.
Відавочца таксама перадае, што супрацоўнікі «Хуткай дапамогі» працягваюць выносіць пацярпелых. За апошнія паўгадзіны вынесьлі каля 50 чалавек. Цяпер каля станцыі знаходзіцца больш за 20 машынаў «Хуткай дапамогі». На месцы здарэння шмат супрацоўнікаў спэцназу міліцыі.
Афіцыйныя органы пакуль не даюць ніякіх каментароў пра здарэньне.


19:15 Аляксандар Лукашэнка правядзе сёньня экстраную нараду па выбуху ў мэтро. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэсавай службы прэзыдэнта.
 

19:05 Паводле зьвестак дыспэтатчэра мэтрапалітэну, здэтанавала невядомае прыстасаваньне. Абрынуліся канструкцыі станцыі «Кастрычніцкая», паведамляе тэлеканал АНТ. Дакладны час здарэньня — 17:56.

19:00 Журналіст Севярын Квяткоўскі: «Ішоў ад ГУМу ў мэтро. Падыходзіў да эскалятара, каб спускацца на станцыю „Кастрычніцкая“, як унізе раптам бахнула. Далей як у кіно: прыгнуўся, пабег назад разам зь людзьмі. Зьнізу валіў чорны дым і падымаліся людзі, шмат хто зь іх былі ў крыві. Бачыў жанчыну з параненай нагой, некалькі людзей з параненымі рукамі. Большасьць людзей ня ведала, што здарылася. Мяркуючы па ўсім, можа быць шмат пацярпелых, у тым ліку і ад дыму, які літаральна завалок усю станцыю».

18:55 Беларускае тэлеграфнае агенцтва паведамляе, што ёсьць загінулыя ад выбуху на «Кастрычніцкай». Колькасьць не ўдакладняецца.











18:50 Алена Панкратава: «Я побач з Палацам афіцэраў. Тут пад’яжджаюць „хуткія дапамогі“, кроў на тратуары, эвакуююць людзей. Я бачу лёгка пацярпелых. Дзяўчына побач са мной кажа, што гэта здарылася, калі іх цягнік пад’яжджаў з „Плошчы Перамогі“ да Кастрычніцкай, і стала цёмна, і спыніўся цягнік Там, яна кажа, бачыла, што людзі і бяз рук, і бяз ног. Кроў ды мяса — такая была карціна. Я бачыла такіх людзей, усіх у крыві, і многіх людзей калаціла. Сапраўды штосьці такое страшэннае. Людзей, якія болей пацярпелі, у першую чаргу на насілкі кладуць, а тыя, які менш, тыя чакаюць».



18:40
Валянціна Аксак: «Я выйшла з апошняга вагона мэтро на станцыі Кастрычніцкая, падышла да эскалятару, які вядзе да ўнівэрсаму „Цэнтральны“. Я не пасьпела ступіць на прыступку эскалятару, калі нешта зьверху над эскалятарам выбухнула, пачало валіцца і загарэлася. У мяне адным з асколкаў сьсекла сумку з пляча, дзякуй, усё гэтым і абышлося. Людзей было вельмі шмат, стаяў страшэнны крык, людзі гарэлі. Я бачыла нерухомых людзей, якія ляжалі. Людзі самі спрабавалі некаторых тушыць. Паколькі адрубілася электрычнасьць, стала цёмна, то выбірацца было вельмі складана. Я навобмацак ішла ў адваротны бок, і ня памятаю праз колькі часу выбралася да Дому афіцэраў. Праз гэта выйсьце выносяць параненых. Жудасная карціна...»



18:30 Сьведка Генадзь: «Бачыў мужчыну ў крыві, які ляжаў на плятформе»

Сьведка Генадзь быў у цягніку мэтро, у якім адбыўся выбух. Генадзь распавёў «Свабодзе».

«Выбух здарыўся, калі наш цягнік спыніўся ля плятформы на станцыі „Кастрычніцкая“. Таму дакладна не магу сказаць, выбухнула ў вагоне цягніка ці на самой плятформе. Памятаю досыць невялікі хлапок, штуршок, а потым усё зацягнула дымам. Я выйшаў зь цягніка і пайшоў разам зь людзьмі наверх. На плятформе я бачыў мужчыну, які ляжаў, а яму спрабавалі дапамагчы. Было шмат дыму. Шмат людзей былі ў крыві: кроў на тварах, на адзеньні. Чорныя апаленыя твары».



У панядзелак увечары на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» прагрымеў выбух. Пра гэта паведаміў РІА «Новости» прадстаўнік гарадзкой управы МНС:

«Прычына пакуль невядомая, на месца здарэньня накіраваныя выратавальнікі».


Рух на Маскоўскай лініі мэтро спынены. Да «Кастрычніцкай» едуць шматлікія машыны хуткай і пажарных.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Правительство на 10 процентов увеличило расходы на детское питание

Хотите узнать больше? Правительством увеличило финансовые расходы на обеспечение питанием детей в учреждениях образования и оздоровительных лагерях. Как сообщила 153

Стало известно, сколько часов белорусы будут работать в 2018 году

Хотите узнать больше? В Беларуси установили расчетную норму рабочего времени на 2018 год. Информация опубликована на Национальном правовом интернет-портале. фото: 146

Беларусь выступает за единые газовые тарифы

Хотите узнать больше? Беларусь выступает за единые требования к формированию цен на транзит газа по территории стран ЕАЭС. Об этом сообщил первый заместитель министра 147

Россельхознадзор завернул 40 тонн турецких помидоров и кабачков из Беларуси

Хотите узнать больше? При перемещении по территории России сотрудниками Россельхознадзора были задержаны два транспортных средства, перевозивших кабачки в количестве 19,7 150

Днепр купит белорусские троллейбусы

Хотите узнать больше? ООО "БКМ-Украина" (Луцк), официальный дилер белорусского производителя троллейбусов АО "Управляющая компания холдинга "Белкоммунмаш", победил в 151

Для спутниковой системы Беларуси обозначат эффективные цели

Хотите узнать больше? Постановлением Совета министров №856 создана межведомственная комиссия по рассмотрению проблемных вопросов использования национальной системы 598

Европейцы оценят белорусскую систему аккредитации

Хотите узнать больше? 20-24 ноября 2017 года эксперты Европейской организации по аккредитации (ЕА) проведут оценку Национальной системы аккредитации Беларуси. Данная 589

Беларусь установила запрет на вывоз необработанных шкур

Хотите узнать больше? С 20 ноября Беларусь установила запрет на вывоз необработанных шкур крупного рогатого скота за пределы таможенной территории Евразийского 580