Закрыть

Улады Беларусі выступілі ў Савеце па правах чалавека ААН з вуснай заявай па справе Бяляцкага

5 сакавіка, падчас абмеркавання ў Савеце па правах чалавека ААН гадавога даклада Спецыяльнага дакладчыка па становішчы праваабаронцаў, улады Беларусі ў ходзе інтэрактыўнага дыялогу выступілі з вуснай заявай па справе Алеся Бяляцкага.
У прыватнасьці прадстаўнік Беларусі заявіў, што мы ўважліва азнаёміліся з дакладам спецыяльнага дакладчыка па праваабаронцах і з шкадаваннем вымушаныя канстатаваць, што дакладчык не змагла разабрацца ў справе Аляксандра Бяляцкага, мабыць, паддаўшыся стэрэатыпнаму меркаваньню, якое распаўсюджвалася асобнымі еўрапейскімі структурамі і праваабарончымі НДА.
Яшчэ раз хочам пацвердзіць спецдакладчыку, што прысуд суда не мае дачынення да праваабарончай дзейнасці Бяляцкага, а звязаны выключна з парушэннем ім падатковага заканадаўства. Грамадзянін Бяляцкі ня дэклараваў буйныя грашовыя сродкі, якія ён атрымліваў ад крыніц за межамі Рэспублікі Беларусь, што з'яўляецца грубым парушэньнем дзеючага падатковага заканадаўства ...
Між тым, прадстаўнікі многіх еўрапейскіх краін адрэагавалі на гэтую заяву са свайго боку вельмі высокай ацэнкай праваабарончай дзейнасьці Алеся, а прадстаўнік Венгрыі нават параўнаў яго з чэшскім палітыкам і грамадскім дзеячам Вацлавам Гавэлам.

Подписывайтесь на наш Telegram-канал @govorim_news
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?