Закрыть

Выберите город

Закрыть

Знойдзены невядомыя творы Васіля Быкава

Знойдзены невядомыя творы Васіля Быкава

Васіль Быкаў. Фото с сайта news.tut.by.

 

Знойдзены новыя невядомыя дагэтуль творы народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Невядомыя рукапісы знайшліся ў рэчах пісьменніка, якія праляжалі некранутымі шмат гадоў.

Па словах спецыялістаў, творы напісаны ў 1961-1962 гадах і належаць да "гродзенскага" перыяду літаратурнай творчасці Быкава, калі былі напісаныя вядомыя творы аўтара, такія як "Альпійская балада", "Жураўліны крык" і іншыя. Васіля Быкава не стала ў 2003-м годзе, і пасля яго смерці ўжо было знойдзена і апублікавана некалькі невядомых твораў пісьменніка. Аб гэтым паведамляе партал news.tut.by, спасылаючыся на new.racyja.com.

"На сённяшні дзень ніхто ўжо не спадзяваўся знайсці невядомыя творы Васіля Быкава. Таму дадзеная знаходка сапраўды з’яўляецца прыемнай нечаканкай для беларускай літаратуры", - кажа старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, галоўны рэдактар часопіса "Дзеяслоў" Барыс Пятровіч.

- Гэта сенсацыя. Васіля Уладзіміравіча няма з намі ўжо дзевяць гадоў. А ён працягвае нас здзіўляць сваімі невядомымі творамі. Я думаю, што чытачы ўспрымуць гэта як прыемную нечаканку і як магчымасць яшчэ раз дакрануцца да творчасці Быкава.

Невядомыя творы Васіля Быкава былі знойдзеныя сынамі пісьменніка і перададзеныя даследчыку творчасці Быкава Сяргею Шапрану. “На дадзены момант можна гаварыць пра два творы, якія будуць апублікаваныя ў бліжэйшы час, але цалкам магчыма, што невядомы "гродзенскі архіў" Быкава захоўвае і іншыя адкрыцці для беларускай літаратуры”, - кажа Сяргей Шапран.

- Аповесць "Атака" і апавяданне "Жалезны камандзір" - гэта было вялікае здзіўленне. Тым больш што гэта не адзіныя рэчы, якія захоўваюцца ў "гродзенскім архіве" Быкава. Акрамя вышэйзгаданых твораў, там ёсць рэчы, якія, калі будуць выдадзеныя, стануць сапраўднай літаратурнай сенсацыяй.

Якія яшчэ творы пісьменніка будуць адкрытыя аматарам яго творчасці ў бліжэйшы час, пакуль застаецца загадкай. Невядомыя ж дагэтуль аповесць пад назвай "Атака" і апавяданне "Жалезны камандзір" будуць апублікаваныя ў новым нумары часопіса "Дзеяслоў" і лютаўскім дадатку да штотыднёвіка "Новы час" у газеце "Літаратурная Беларусь".

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Ученик школы из Слуцка создал самый быстрый интернет-протокол и смартфон будущего

Хотите узнать больше? Ученик слуцкой школы №11 Владислав Гадалов получил диплом III степени и награду в тысячу долларов на международном научно-инженерном конкурсе Intel 29

Беларусь попала в Топ-10 стран с самым низким рейтингом свободы СМИ

Хотите узнать больше? Согласно рейтингу Американского института исследования социального мнения (Институт Гэллапа), Беларусь занимает 9-е место снизу в рейтинге свободы 25

Депозиты белорусов в национальной валюте выросли на четверть

Хотите узнать больше? На 1 мая депозиты жителей страны в национальной валюте составили 4,8 млрд рублей, увеличившись более чем на 25% в сравнении с данными на 1 мая 2016 25

Опрос: каждый третий белорус желает эмигрировать из страны

Хотите узнать больше? Почти треть белорусов, будь у них возможность, уехали бы в другую страну на постоянное место жительства. Больше 40% готовы отправить своих детей 290

Бухгалтер лесхоза похитила 63 тысячи рублей

Хотите узнать больше? Прокуратурой Минской области направлено в суд Березинского района уголовное дело в отношении бывшего бухгалтера одного из государственных 195

Лукашенко про зарплаты чиновников: До оптимизации никакого повышения зарплаты ни на йоту

Хотите узнать больше? Планы по дальнейшей оптимизации в госаппарате обсудили на встрече Александр Лукашенко с главой Администрации президента Натальей Кочановой. фото: 228

Евросоюз отменил визы для украинцев

Хотите узнать больше?   Европарламент утвердил безвизовый въезд для Украины. Торжественная церемония подписания документа прошла в Страсбурге. На ней присутствовал 288

Литва обошла Беларусь среди самых пьющих стран мира

Хотите узнать больше? Жители Литвы являются мировыми лидерами по потреблению алкоголя, свидетельствуют данные прошлого года, которые во вторник в Вильнюсе озвучил 259