Закрыть

Выберите город

Закрыть

Каля мільёна беларусаў кожную нядзелю наведваюць храмы

На калегіі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў зайшла размова пра тое, каго лічыць сапраўдным вернікам

"Рэспубліка Беларусь — поліканфесійная і шматнацыянальная дзяржава, у якой створаны спрыяльныя ўмовы для забеспячэння правоў грамадзян на свабоду сумлення і веравызнання, захавання міжканфесійнага і міжнацыянальнага міру і згоды, развіццё дыялогу паміж канфесіямі і нацыянальна-культурнымі аб'яднаннямі..." — такая асноўная думка даклада Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда ГУЛЯКІ на выніковай калегіі.

 

Каля мільёна беларусаў кожную нядзелю наведваюць храмы

 

Ён нагадаў, што апарат Упаўнаважанага летась прыняў удзел у абмеркаванні і ўнясенні прапаноў у праект Закона "Аб альтэрнатыўнай службе", сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах і Міністэрствам фінансаў была разгледжана магчымасць вызвалення ад падаткаабкладання ахвяраванняў, накіраваных на будаўніцтва і ўтрыманне будынкаў рэлігійных канфесій, апарат Упаўнаважанага ўдзельнічаў таксама ў распрацоўцы і прыняцці пастановы Савета Міністраў "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку, умовах, змесце і формах узаемадзеяння ўстаноў адукацыі з рэлігійнымі арганізацыямі ў пытаннях выхавання навучэнцаў"...

На 1 студзеня 2012 года ў Беларусі зарэгістравана 25 рэлігійных канфесій і напрамкаў. Агульная колькасць рэлігійных арганізацый — больш за тры тысячы. Летась з'явіліся два новыя праваслаўныя манастыры, 2 місіі Рымска-каталіцкай царквы, адкрыта яшчэ адна праваслаўная семінарыя (у Віцебску). Зарэгістраваны і новыя абшчыны: 22 праваслаўныя, 4 каталіцкія і 11 — евангельскіх хрысціян баптыстаў.

"У рэлігійным і грамадскім жыцці дамінуючую пазіцыю захоўвае Беларуская праваслаўная царква, — сказаў Леанід Гуляка. — Сёння ў Беларусі пад яе кіраўніцтвам дзейнічае 11 епархій, 34 манастыры, 6 навучальных устаноў... У краіне акрыта 1348 праваслаўных храмаў, яшчэ 156 будуюцца, забяспечанасць прыходаў Праваслаўнай царквы культавымі будынкамі складае 86%...".

Дзяржава працягвае аказваць значную дапамогу Праваслаўнай царкве ў рэстаўрацыі і аднаўленні культавых будынкаў, якія з'яўляюцца помнікамі гісторыі і культуры. Летась у межах дзяржаўных інвестыцыйных праграм на адраджэнне Жыровіцкага Свята-Успенскага манастырскага комплексу і Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі было выдаткавана 5 млрд 112 млн рублёў, а на будаўніцтва Духоўна-асветніцкага цэнтра ў Мінску — 4,960 млрд рублёў.

З дзяржаўнага бюджэту аказвалася таксама дапамога ў рэстаўрацыі Свята-Уваскрасенскага сабора ў Барысаве, Успенскага манастыра ў Пустынках Мсціслаўскага раёна, былога кляштара езуітаў у вёсцы Юровічы Калінкавіцкага раёна (цяпер праваслаўны манастыр).

Дзяржава аплачвае працу выкладчыкаў і стыпендыі студэнтаў Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі і Мінскага духоўнага вучылішча. Навучэнцам і выпускнікам праваслаўных духоўных устаноў даецца адтэрміноўка ад службы ў арміі.

Упаўнаважаны звярнуў увагу на актыўнасць самой Царквы ў грамадскім жыцці Беларусі. Распрацаваная Мінскай епархіяй духоўна-асветніцкая праграма "Сям'я — Еднасць — Айчына" пры падтрымцы мясцовых улад распаўсюджваецца ва ўсіх рэгіёнах краіны. У Віцебскай епархіі дапамогу зняволеным аказвае рэлігійнае турэмнае брацтва. У кожнай епархіі дыяканічныя станцыі апякуюць анкалагічныя і псіхіятрычныя клінікі, інтэрнатныя ўстановы.

Летась Мінскі праваслаўны прыход храма ў гонар свяціцеля Мікалая Японскага рэалізаваў сумесны дзяржаўна-грамадскі праект "Права на жыццё", мэта якога — дапамога жанчынам падчас крызіснай цяжарнасці. З чэрвеня па ініцыятыве Саюза сястрыцтваў міласэрнасці стартавала дабрачынная тэлефонная лінія "Анёл міласэрнасці".

Беларуская праваслаўная царква актыўна супрацоўнічае з іншымі канфесіямі і рэлігійнымі напрамкамі. Сярод найбольш важных леташніх падзей — VІІ Міжнародная канферэнцыя "Праваслаўна-каталіцкі дыялог: хрысціянскія этычныя каштоўнасці як уклад у сацыяльнае жыццё Еўропы", у якім браў удзел кіраўнік Папскай рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству ў Еўропе кардынал Курт Кох (Ватыкан).

Другой па колькасці вернікаў у Беларусі з'яўляецца Рымска-каталіцкая царква. За апошнія 20 гадоў колькасць парафій павялічылася ў чатыры разы, цяпер іх каля 500. Сёння ў краіне дзейнічае 4 каталіцкія епархіі, 11 місій, 9 манаскіх абшчын, дзве семінарыі (у Гродна і Пінску) і катэхітычны каледж (Баранавічы). Забяспечанасць культавымі будынкамі тут складае 97%. Адтэрміноўку ад прызыву на вайсковую службу атрымліваюць і выпускнікі каталіцкіх духоўных вучэбных устаноў.

Сярод праблемных пытанняў Упаўнаважаны назваў даўгабуды ў праваслаўных прыходах, недахоп беларускіх святароў у каталіцкіх, недастатковыя захады па захаванні культурна-гістарычных помнікаў у абедзвюх канфесіях, а таксама дзейнасць незарэгістраваных рэлігійных арганізацый на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці, Міжнароднага саюза цэркваў евангелічных хрысціян-баптыстаў.

Леанід Гуляка звярнуў асаблівую ўвагу сваіх падначаленых на папярэджанне ўзнікнення ў краіне супрацьпраўных псеўдарэлігійных арганізацый. У якасці прыкладу ён прывёў тэндэнцыю стварэння жыллёва-вытворчых кааператываў у выглядзе радавых маёнткаў паслядоўнікаў руху "Анастасія", якія дэманструюць сваю экалагічную накіраванасць, што сведчыць пра новыя арганізацыйныя падыходы гэтага культу. "Некаторыя органы мясцовай улады выдзяляюць вялізныя ўчасткі зямлі, не вывучыўшы глыбока дзейнасць стваральнікаў такіх "радавых маёнткаў", — наракаў Упаўнаважаны.

У рэгіёнах меліся факты правядзення семінараў і канферэнцый, прысвечаных "духоўнасці", "нацыянальнаму адраджэнню" і падобнаму на базе дзіцячых аздараўленчых лагераў і санаторыяў, дзе распаўсюджвалася літаратура нацыяналістычнага характару, што таксама з'яўляецца недапушчальным.

Пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў дзейнічае Экспертная рада, нагадаў Леанід Гуляка, у склад якой уваходзяць вучоныя і спецыялісты ў галіне рэлігіязнаўства, права і псіхалогіі. Рада ажыццяўляе экспертызы пры стварэнні рэлігійных арганізацый на прадмет адпаведнасці іх статутаў заканадаўству Беларусі, а таксама па запытах дзяржаўных органаў адносна дзейнасці рэлігійных і псеўдарэлігійных арганізацый і груп.

Пра тое, у якой ступені Беларусь з'яўляецца рэлігійнай краінай, расказаў удзельнікам калегіі дырэктар Інстытута сацыялагічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар КАТЛЯРОЎ.

— Пры адказе на пытанне: "Што дапамагае змагацца з жыццёвымі праблемамі і складанасцямі?" жыхары нашай краіны на працягу многіх гадоў на першае месца стабільна ставяць сям'ю (больш за дзве трэці насельніцтва краіны), на другое — сяброў, на трэцяе — грошы, на чацвёртае — жыццёвы вопыт, на пятае — веру ў Бога, — сказаў ён.

Сёння больш за 80% жыхароў краіны лічаць сябе праваслаўнымі, больш за 10% — католікамі, каля 2% называюць сябе пратэстантамі.

Праваслаўная царква стабільна займае 2-е месца ў рэйтынгу даверу пасля кіраўніка дзяржавы. Як паказваюць сацыялагічныя даследаванні, большасць насельніцтва лічыць, што Царкву трэба падтрымліваць і не варта баяцца росту яе ўплыву на свецкія справы. Каталіцкай царкве давярае 29% насельніцтва, пратэстанцкай — 7%.

Палова апытаных беларусаў лічыць, што справіцца з цяжкой сітуацыяй ім дапамагае менавіта вера ў Бога, пятая частка — што вера дапамагае ва ўсіх выпадках жыцця, шостая — у большасці выпадкаў, 11% заявілі, што вера не дапамагае ніколі, і 18% не змаглі адказаць на пытанне.

Для саміх сацыёлагаў найбольш цяжкім з'яўляецца пытанне: "Колькі сапраўдных вернікаў сярод тых, хто адносіць сябе да пэўнай рэлігіі?".

— Мы паспрабавалі два метады сацыялагічнага даследавання, — патлумачыў Ігар Катляроў. — Першы, які не вітаецца ў сацыялогіі, — метад прамога апытання: "Ці лічыце вы сябе сапраўдным вернікам? Ці трымаецеся царкоўных канонаў?". Станоўча адказалі 20% апытаных. Згодна з другой методыкай, сапраўдным вернікам лічыцца той чалавек, які быў у храме ў мінулую нядзелю, калі ў гэты дзень не было вялікага рэлігійнага свята. Такіх у Беларусі — ад 6 да 9%, альбо каля мільёна чалавек. Каля 7% насельніцтва ўдзельнічае ў набажэнствах 1-2 разы на месяц, 28% — некалькі разоў на год, пераважна па вялікіх святах, чвэрць — 1-2 разы на год і пятая частка — ніколі.

Колькасць наведнікаў храмаў у апошнія гады застаецца на адным узроўні, заўважыў дырэктар. У некаторых рэгіёнах — змяншаецца. Разам з тым, дзве трэці рэспандэнтаў лічаць, што сучаснаму чалавеку патрэбна рэлігія, бо яна садзейнічае маральнаму аздараўленню грамадства (32%), дапамагае захаваць культурную традыцыю народа і аб'ядноўвае людзей (28%), дае чалавеку суцяшэнне і пакору (24%), дапамагае знайсці сэнс жыцця (16%).

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Гендиректор Агрокомбината "Заря" обвиняется в хищении в особо крупном размере

Хотите узнать больше? Генеральный директор ЗАО «Агрокомбинат «Заря», 1958 года рождения, признан обвиняемым по уголовному делу о хищениях в особо крупном размере. В ходе 279

Роскачеству не показался кефир «Савушкина продукта»

Хотите узнать больше? Российская система качества (Роскачество) в ходе своего веерного исследования отнесло 2,5% жирности кефир белорусского производителя к «товарам с 259

В ЕАЭС самая большущая инфляция в Казахстане и Беларуси

Хотите узнать больше? Инфляция в странах Евразийского экономического союза в 2017 году не превысила предельного значения, установленного Договором о ЕАЭС. Как, сообщили 256

Правительство упростило правила приема документов в профтехучилище

Хотите узнать больше? Постановлением Совета министров №19 внесены коррективы в Правила приема лиц для получения профессионально-технического образования. Согласно 557

Нацбанк разъяснил декрет о криптовалютах

Хотите узнать больше? В связи с большим количеством обращений, Нацбанк опубликовал разъяснения некоторых норм декрета №8 "О развитии цифровой экономики", подписанного 545

Близ 3,5 миллиона евро вернули белорусы по чекам Tax Free в 2017 году

Хотите узнать больше? В январе - декабре 2017 года по чекам Tax Free белорусы вернули себе налогов на 3,485 млн евро. Сумма увеличилась на 413 тыс. евро в сравнении с 2016 542

«Минсктранс» выпустит талоны с защитой от подделок

Хотите узнать больше? ГП "Минсктранс" с февраля 2018 года начнет выпускать талоны с новым дизайном и дополнительной защитой от подделок. Внешний вид талонов на проезд в 879

МАРТ утвердило перечень элитного алкоголя для безвозбранного импорта

Хотите узнать больше? Ратифицирован перечень алкогольных напитков, на импорт которых в 2018 году не распространяется исключительное право государства. Соответствующее 846