Закрыть

Выберите город

Закрыть

Прыватныя дамы могуць вырашыць праблему з чэргамі на жыллё

Прыватныя дамы могуць вырашыць праблему з чэргамі на жыллё

Аналітыкі прапаноўваюць рэалізаваць канцэпцыю “Аднапавярховая Беларусь” на ўзор падобнай амерыканскай канцэпцыі.

Пасля таго, як прынялі змены аб ільготным крэдытаванні, жыллёвае пытанне ў Беларусі паўстала яшчэ больш востра. Эксперты называюць немэтазгоднымі папярэднія спробы чыноўнікаў развязаць гэтую праблему, а менавіта – дзяржпраграмы скарачэння чэргаў.

“Адна з прычынаў невыканальнасці такога роду праграмаў – высокія цэны на энерганосьбіты, – лічыць аналітык “Bel.biz” Дзяніс Лаўнікевіч. – Сёння ў структуры выдаткаў пры вытворчасці будаўнічых матэрыялаў кошт энерганосьбітаў складае ў сярэднім 10–20 %. Аднак у цэменце, сценавых матэрыялах, шкле “энергетычны” складнік нашмат вышэйшы. А менавіта з гэтых матэрыялаў будуецца стандартны шматкватэрны дом. У сабекошце квадратнага метра жылля прыкладна 50–60 % прыпадае акурат на будматэрыялы.У выніку выдаткі на ўзвядзенне шматпавярховага будынку растуць як мінімум на 10–15 %, а часам і на 20–25 % за год. То бок кошт будаўніцтва расце, плацежаздольнасць грамадзянаў падае, а ідэі ўраду Беларусі не паспяваюць за гэтымі працэсамі”.

Часткова вырашыць гэтую праблему магчыма за кошт прыватнага аднапавярховага жылля, на ўзор “Аднапавярховай Амерыкі”. Прыхільнікі такога падыходу бачаць шмат падабенства з Беларуссю. “У нас вельмі нізкая паводле еўрапейскіх меркаў шчыльнасць насельніцтва. Гэта значыць свабоднай зямлі, у тым ліку вакол гарадоў, хапае. З боку дзяржавы было б лагічна свабодна раздаваць гэтую зямлю у пэўных прадмесцях усім ахвотным, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, але з абавязкам – пачаць будаўніцтва ўласнага дому цягам года. Пры гэтым бюджэтныя сродкі, якія зараз накіроўваюцца у будаўнічыя арганізацыі, правільней было б выдаткоўваць на стварэнне камунальнай інфраструктуры”, – падкрэслівае спадар Лаўнікевіч.

Зараз зямельны надзел можна атрымаць толькі пры наяўнасці свабоднай незанятай зямлі, улучанай у адпаведны пералік. У выпадку з Менскам да нядаўняга часу існавала ажно чатыры чаргі. Сёлета іх павінны аб’яднаць у адну. Мэта – вызначыць адзіны парадак уліку грамадзянаў, тлумачаць у Дзяржаўным камітэце маёмасці. Рэч у тым, што пры праверках органамі кантролю і правааховы ўзнікала шмат пытанняў, чаму няма аднастайнасці пры пастаноўцы на чаргу. Узнікалі таксама розныя пытанні з крытэрамі: чаму ў адным выканкаме прапіска мае значэнне, у іншым – не, у адным раёне дадатковае ўласнае жыллё мае значэнне, у іншым – ужо не. Таму прапанавалі ўвесці адзіны парадак уліку. Хоць стварэнне адзінай чаргі ніяк не паўплывае на хуткасць яе прасоўвання.

"У гэтым пытанні важная актыўнасць мясцовых уладаў. То бок чым больш новых зямельных надзелаў у пералік улучыць выканкам, тым хутчэй людзі будуць атрымліваць зямлю пад будаўніцтва”, – адзначыў начальнік кіраўніцтва прававой ды кадравай працы камітэту маёмасці Аляксандр Савін.

Белсат



Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Ради бегства от рутины белорусы продавали почки

Хотите узнать больше? Стали известны подробности громкого дела черных трансплантологов из Косово, их жертвами стали три белоруса. фото: Rosmed.ru Над громким делом 465

Глава Минпрома рассказал о перспективах завода «БелДжи»

Хотите узнать больше? На запускаемом заводе полного цикла по выпуску легковых автомобилей «БелДжи» на первом этапе планируется производить до 60 тысяч автомобилей в год, 312

Первый блок БелАЭС будет запущен в 2019 году. Беларусь призывает активизировать работу

Хотите узнать больше? Вице-премьер Владимир Семашко рассказал о переносе сроков запуска белорусской АЭС и проблемах энергетической зависимости Беларуси. фото: tut.by 212

Команды ИТ-специалистов всё лето будут бесплатно реализовывать нужные обществу проекты

Хотите узнать больше? Есть проект, который будет полезен людям вокруг, но нужна помощь с IT? Участвуйте в конкурсе - и получите целую IT-команду для реализации своего 290

В Беларуси упростили получение государственной адресной социальной помощи

Хотите узнать больше? Президент Беларуси Александр Лукашенко 15 июня подписал указ № 211 "О совершенствовании порядка предоставления государственной адресной социальной 337

Парламент Литвы признал БелАЭС угрозой нацбезопасности

Хотите узнать больше? За принятие такого законопроекта в четверг проголосовали 104 депутата литовского Сейма из 141. фото: tut.by В документе говорится, что строящаяся в 247

В Беларуси уточнен порядок приостановления деятельности ИП

Хотите узнать больше? ИП может прекратить деятельность в порядке, предусмотренном декретом №1 от 16 января 2009 года, либо приостановить деятельность в случае содержания 339

Минфин назвал западным инвесторам 15 рисков зависимости Беларуси от России

Хотите узнать больше? Беларусь, пытающаяся сократить зависимость от российских кредитов, возвращается на западный долговой рынок. В проспекте еврооблигаций она 271