Закрыть

Выберите город

Закрыть

Штодня на аднаго дэпутата дзяржава траціць 1 мільён рублёў

Усяго ж сёлета на дзейнасць дэпутатаў і сенатараў з бюджэту выдзяляецца звыш 64 мільярдаў рублёў.

У бюджэце краіны на 2012 год Еўрарадыё знайшло, колькі грошай сёлета пойдзе на Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Сума не маленькая — 64 мільярды 81 мільён рублёў. Дэпутатаў у нас 110, сенатараў — 68. На кожнага з іх прыпадае па 360 мільёнаў у год альбо па 1 мільёне ў дзень з гэтых закладзеных у бюджэт мільярдаў.

– На што штодня траціцца гэты “дэпутацкі” мільён? — цікавіцца Еўрарадыё ў дэпутата Валянціны Леаненкі. Але яна прызнаецца, што пры вывучэнні бюджэту ўвагу найперш звяртала на тое, колькі грошай ідзе на сацыяльныя патрэбы.

Валянціна Леаненка: «Вось гэты артыкул... неяк ён па-за маёй увагай прайшоў. Што тычыцца ўтрымання дэпутатаў — неяк я не звяртала на гэта ўвагі, таму я нават ніяк не магу пракаментаваць: куды ідзе, як ідзе — гэта зараз могуць быць толькі мае здагадкі».

Кіраўнік упраўлення інфармацыйна-аналітычнай працы Палаты прадстаўнікоў Мікалай Ліс, пачуўшы ад Еўрарадыё тое ж пытанне, разгубіўся.

Мікалай Ліс: «Вы ведаеце, гэта ўсё: і будынак, і астатняе... Я не ведаю нічога па гэтым пытанні — гэта фінансы...»

У бухгалтэрыі Палаты прадстаўнікоў увогуле адмовіліся размаўляць з журналістамі без дазволу не менш як спікера.

І толькі старшыня камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі Алег Вялічка паспрабаваў падлічыць разам з карэспандэнтам Еўрарадыё, на што ідуць гэтыя грошы. Пачалі з дэпутацкага заробку.

Алег Вялічка: «Ну, заробак, калі палічыць: дэпутатаў 110 і, па-мойму, чалавек 170 супрацоўнікаў сакратарыята — атрымліваецца, прыблізна, 300. Калі памножыць на нейкі сярэдні заробак, мільёны 4-5 у сярэднім, то вось вам ужо палова той сумы, пра якую вы кажыце. Гэты заробак жадае быць значна лепшым — нават 5 мільёнаў няма».

Працягваючы падлікі, называе іншыя артыкулы, на што ідзе штодзённы дэпутацкі мільён з бюджэту-2012.

Алег Вялічка: «Камандзіровачныя — таксама самыя значныя выдаткі. А што больш? Ну, нейкія ж яшчэ выдаткі ёсць. Набыццё нейкага там стала, крэсла, яшчэ нечага — як у любой установе. На ўтрыманне будынка, на набыццё нейкага абсталявання. Хаця на гэта, я ведаю, не так і шмат выдзяляецца. Ніхто тут не шыкуе, паверце мне! Нармальныя ўмовы, але залатых унітазаў няма».

І народныя абраннікі хочуць яшчэ больш павялічыць расходы на сваё ўтрыманне. Яны ўжо прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб унясенні зменаў у закон "Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, сябра Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу". Там прадугледжваецца стварэнне адмысловага дэпутацкага фонда. З якога, да прыкладу, будуць кампенсавацца выдаткі на камандзіроўкі для памочнікаў дэпутатаў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Открыто представительство компании «Арт Обои» в Гродно

Хотите узнать больше? Компания «Арт Обои» занимается разработкой уникальных и стильных фотохолстов, выполняет печать фотообоев, рольштор и модульных 38

Более 60 процентов граждан удовлетворены работой ЖКХ

Хотите узнать больше? Как заявил заместитель премьер-министра Анатолий Калинин, главная задача организаций ЖКХ обеспечить надлежащее качество и обозначенность стоимости 38

Учения по аварии на БелАЭС пройдут в Беларуси

Хотите узнать больше? В Беларуси будут проведены командно-штабные учения по реализации плана защитных мероприятий в случае радиационной аварии на первой белорусской АЭС. 38

В Беларуси опять подняли больной вопрос социальной защиты молодых специалистов на селе

Хотите узнать больше? Сенаторы намерены проработать вопросы предоставления жилья и снижения налоговой нагрузки для молодых специалистов на селе, занятых в социальной и 36

Экс-директор Борисовводоканала «поил» жителей грязной водой

Хотите узнать больше? Бывший директор ГП «Борисовводоканал» знал о плохом качестве воды в скважинах, но не сообщал в территориальный центр эпидемиологии. Прокуратура 32

Утверждены ставки единого налога для видов деятельности без регистрации ИП

Хотите узнать больше? Минским городским советом 18 октября утверждены ставки единого налога для перечня видов деятельности без регистрации в качестве индивидуального 30

На границе с Беларусью появится хранилище радиоактивных отходов

Хотите узнать больше? Снятая с эксплуатации Игналинская АЭС может начать "горячие" испытания комплекса сортировки и хранения радиоактивных отходов, построенного при 133

Из-за гибели солдата в Печах 5 человек отстранены от должностей, а еще 4 уволены из армии

Хотите узнать больше? В Министерстве обороны уточнили количество отстраненных от должностей в части, где служил Александр Коржич, а также заявили об уволенных из 139