Закрыть

Выберите город

Закрыть

«Хацелася б, каб і ў Беларусі ўлада чула прадстаўнікоў грамадзянскага грамадства»

Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, падводзячы вынікі беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў 2011 годзе, у інтэрв'ю газеце «Звязда» зрабіў даволі дзіўную заяву.

— Дарэчы, некаторыя вашы пісьменнікі актыўна праявілі сябе ў час нядаўніх мітынгаў у Маскве. Зразумела, чаму шуміць і бунтуе Нямцоў, але чаму ў першых шэрагах пратэстуючых апынуўся папулярны і запатрабаваны пісьменнік Акунін, шмат іншых вядомых прадстаўнікоў інтэлігенцыі? Нешта не тое ў расійскай дзяржаве? Гэта не пустое пытанне. Бо чым цясней узаемадзейнічаюць нашы краіны, тым больш уважліва мы сочым за падзеямі ў вас, суседзяў і саюзнікаў. Таму некалькі слоў аб унутрыпалітычнай сітуацыі ў Расіі, — спытаў карэспандэнт «Звязды».

«Хацелася б, каб і ў Беларусі ўлада чула прадстаўнікоў грамадзянскага грамадства»
— Не толькі ў расійскай інтэлігенцыі з'явіліся пытанні пасля выбараў у Думу. Гэта, лічу, нармальная рэакцыя людзей на іх вынікі. Падкрэслю, не апазіцыянераў, што заклікаюць да звяржэння дзейнай улады, а тых, хто неабыякавы да лёсу Расіі, а таму патрабуе палітычных рэформаў.

Напрыклад, людзі хочуць выбіраць самім губернатараў, дэпутатаў па акругах, надзяляць іх правам рэальнага кантролю за дзейнасцю выканаўчай улады, каб дэпутаты выконвалі наказы выбаршчыкаў. Сярод актыўных грамадзян Расіі і вядомы пісьменнік Барыс Акунін, па маім перакананні, сумленны і прыстойны чалавек. Мікрафон на мітынгу ён выкарыстаў для таго, каб выказаць сваю пазіцыю, а не з жадання пакрасавацца перад тэлекамерамі. Такія, як ён, ад няма чаго рабіць не ідуць на плошчу.

І вельмі важна тое, падкрэслю, што ўлада пачула гэтых неабыякавых людзей, зрабіла высновы і, думаю, прыме правільныя рашэнні і захады па выпраўленні недахопаў, у прыватнасці, у выбарчым працэсе. Прэзідэнт Расіі ў сваім пасланні ўжо агучыў прапанаваныя захады па мадэрнізацыі палітычнай сістэмы. Хацелася б, каб і ў Беларусі ўлада чула прадстаўнікоў грамадзянскага грамадства, а не апазіцыю, у якой адна мэта: любой цаной прадзерціся да рычагоў кіравання краінай. А наогул, нам трэба на розных узроўнях менш верыць паліттэхнолагам, а больш абапірацца на ініцыятыву людзей, іх інтуіцыю, на энергію грамадзянскага грамадства. Бо палітычная дэмакратызацыя заўсёды вядзе да разнявольвання ініцыятывы грамадства і бізнэсу, у цэлым народа.

***

Фраза Сурыкава гучыць вельмі дзіўна. Па-першае, можна падумаць, што ў Беларусі ўлада прыслухоўваецца да апазіцыі. Па-другое, здзіўленне выклікае сама спроба падзяліць апазыцыю і грамадзянскую супольнасць. Ці, на думку расійскага пасла, тыя, хто належыць да апазыцыі, па вызначэнні не могуць ставіцца да грамадзянскай супольнасці? ...

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Открыто представительство компании «Арт Обои» в Гродно

Хотите узнать больше? Компания «Арт Обои» занимается разработкой уникальных и стильных фотохолстов, выполняет печать фотообоев, рольштор и модульных 75

Более 60 процентов граждан удовлетворены работой ЖКХ

Хотите узнать больше? Как заявил заместитель премьер-министра Анатолий Калинин, главная задача организаций ЖКХ обеспечить надлежащее качество и обозначенность стоимости 61

Учения по аварии на БелАЭС пройдут в Беларуси

Хотите узнать больше? В Беларуси будут проведены командно-штабные учения по реализации плана защитных мероприятий в случае радиационной аварии на первой белорусской АЭС. 62

В Беларуси опять подняли больной вопрос социальной защиты молодых специалистов на селе

Хотите узнать больше? Сенаторы намерены проработать вопросы предоставления жилья и снижения налоговой нагрузки для молодых специалистов на селе, занятых в социальной и 95

Экс-директор Борисовводоканала «поил» жителей грязной водой

Хотите узнать больше? Бывший директор ГП «Борисовводоканал» знал о плохом качестве воды в скважинах, но не сообщал в территориальный центр эпидемиологии. Прокуратура 101

Утверждены ставки единого налога для видов деятельности без регистрации ИП

Хотите узнать больше? Минским городским советом 18 октября утверждены ставки единого налога для перечня видов деятельности без регистрации в качестве индивидуального 72

На границе с Беларусью появится хранилище радиоактивных отходов

Хотите узнать больше? Снятая с эксплуатации Игналинская АЭС может начать "горячие" испытания комплекса сортировки и хранения радиоактивных отходов, построенного при 153

Из-за гибели солдата в Печах 5 человек отстранены от должностей, а еще 4 уволены из армии

Хотите узнать больше? В Министерстве обороны уточнили количество отстраненных от должностей в части, где служил Александр Коржич, а также заявили об уволенных из 166