Закрыть

Выберите город

Закрыть

Старшыня Хэльсынскай камісіі прапануе ініцыяваць абвінавачаньні супраць Лукашэнкі ў Гаазе

Старшыня Хэльсынскай камісіі ЗША, кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт, заявіў на слуханьнях камісіі ў справе Беларусі, што зьвернецца да адміністрацыі прэзыдэнта ЗША з заклікам працаваць над тым, каб супраць Аляксандра Лукашэнкі вылучылі абвінавачаньні ў Міжнародным крымінальным судзе.

Старшыня Хэльсынскай камісіі прапануе ініцыяваць абвінавачаньні супраць Лукашэнкі ў Гаазе

Крыстафэр Сьміт таксама назваў беларускі КДБ «вычварэнцамі».

Такія заявы ён зрабіў пасьля выступленьня на слуханьнях былога кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча, які расказаў пра фізычныя і маральныя зьдзекі зь вязьняў к турме КДБ у Менску – у прыватнасьці так званыя "расьцяжкі", вывад голымі на холад, доўгае стаяньне ля сьцяны амаль у шпагаце пагрозы, маральны ціск.

У інтэрвію Радыё Свабода кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт патлумачыў сваю ініцыятыву: «Я шмат гадоў меў дачыненьне да судовага працэсу ў справе С'ера-Леонэ, і я зрабіў выснову з гэтага працэсу, з суду ў справе аб падзеях у Руандзе, і, вядома ж, з югаслаўскага суду, які прыцягнуў да адказнасьці Мілошавіча, Младзіча і Караджыча, што гэтыя галаварэзы баяцца магчымасьці быць прыцягнутымі да адказнасьці.

Гэтага баяўся нават такі сумнавядомы чалавек, як [колішні кіраўнік Лібэрыі] Чарлз Тэйлар, пры якім дзяцям адразалі рукі і ногі, і людзей напампоўвалі наркотыкамі, каб яны рабілі зьверствы. І я лічу, што Лукашэнка таксама будзе баяцца, калі мы зробім сапраўды сур'ёзныя намаганьні прыцягнуць яго да адказнасьці ў Міжнародным крымінальным судзе. Беларусь, як дарэчы і ЗША, не падпісала статуту Міжнароднага крымінальнага суду, але мы ўсё роўна можа гэта зрабіць, бо гэта раней атрымалася з Башырам у Судане. Аднак трэба пачынаць гэтыя намаганьні ўжо цяпер».

Асноўнай тэмай слуханьняў было тое, як ўплывае перасьлед апазыцыі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні 2010 году на жыцьцё як саміх ахвяраў перасьледу, так і беларускага грамадзтва ў цэлым. Падчас слуханьняў Алесь Міхалевіч, у прыватнасьці, заявіў: «Я абсалютна ўпэўнены, што Лукашэнка гатовы абараняць сваю ўладу ўсемі магчымымі сродкамі. На жаль, мы можам параўнаць Лукашэнку з Кадафі. Таму я заклікаю Злучаныя Штаты, Эўрапейскі Зьвяз і міжнародную супольнасьць ня верыць яшчэ адной гульні ў лібэралізацыю, у якую рэжым так кепска гуляе. Супрацоўнічаць варта з незалежнай грамадзянскай супольнасьцю ў Беларусі, зь недзяржаўнымі арганізацыямі, як незарэгістраванымі, гэтак і зарэгістраванымі, зь незалежнымі мэдыямі і дэмакратычнымі актывістамі».

На слуханьнях, акрамя чальцоў Камісіі таксама выступалі Роджэр Патоцкі з Нацыянальнага фонду падтрымкі дэмакратыі і С'юзэн Корк зь няўрадавай амэрыканскай арганізацыі «Freedom House». Роджэр Патоцкі, сярод іншага, перадаў старшыні камісіі мультымэдыйны дыск праекту Радыё Свабода «Галасы салідарнасьці», у якім былыя прэзыдэнты, усясьветна вядомыя дысыдэнты, філосафы, парлямэнтары, міністры, пісьменьнкі, правабаронцы з Амэрыкі і Эўропы чыталі імёны людзей, якія пацярпелі за дэмакратыю ў Беларусі пасьля 19 сьнежня 2010 году.

У Хэльсынскую камісію ЗША ўваходзяць 9 прадстаўнікоў Сэнату, 9 прадстаўнікоў Палаты прадстаўнікоў і 3 прадстаўнікі ўраду ЗША. Камісія, створаная ў 1976 годзе, выводзіць сваю назву ад гэтак званага Хэльсынскага заключнага акту, які падпісалі ЗША, Канада і эўрапейскія дзяржавы ў Хэльсынкі ў 1975 годзе ў завяршэньне канфэрэнцыі аб бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

В Турции зарезали белорусского туриста

Хотите узнать больше? В одном из турецких отелей произошла драка между официантом и туристом. От полученных ножевых ранений второй скончался. фото: dpchas.com.ua Инцидент 58

В Беларуси с 1 октября подорожают некоторые табачные изделия

Хотите узнать больше? Со следующего месяца повысятся цена на продукцию "Табак-инвест". фото: zelenueapteki.potrebitel.by Так, на 5 копеек вырастет цена сигарет Monte 34

Беларусь и Украина договорились наладить взаимодействие в сфере ядерной энергетики

Хотите узнать больше? По итогам состоявшегося на минувшей неделе заседания белорусско-украинской рабочей группы по сотрудничеству в топливно-энергетической сфере, Беларусь 40

Пенсии белорусов на фоне соседей - у кого больше?

Хотите узнать больше? Средняя пенсия в Беларуси, по официальной статистике, составляет 298 рублей.     фото: byfin.by   Больше всего эти выплаты у минчан 814

На 22 сентября в Беларуси объявлен оранжевый уровень опасности из-за сильного ветра

Хотите узнать больше? Оранжевый уровень опасности из-за гроз и порывистого ветра объявлен в Беларуси 22 сентября.     Как сообщили БЕЛТА в Республиканском 1 415

Какой налог будут платить физлица при работе без открытия ИП

Хотите узнать больше? Ставки дифференцируются в зависимости от населенных пунктов.   фото: fbm.ru   На Национальном правовом портале опубликован указ №337 "О 203

Уровень оплаты за электрическую и тепловую энергию составил в Беларуси 99,5 процентов

Хотите узнать больше? За январь-август 2017 года потребителям республики отпущено электрической и тепловой энергии на сумму 5409,5 млн рублей, уровень оплаты составил 217

Новый антитабачный закон внесут правительству до 25 сентября

Хотите узнать больше? Проект обновленного декрета №28 "О государственном регулировании производства, оборота и потребления табачного сырья и табачных изделий" планируется 248