Закрыть

Выберите город

Закрыть

Хто другі пасля Лукашэнкі?

Каму пяройдзе ўлада ў выпадку сыходу Лукашэнкі? Каму ўлада належыць фармальна і неафіцыйна? Самыя ўплывовыя людзі ў атачэнні Лукашэнкі.

Хто другі пасля Лукашэнкі?

Міхаіл Мясніковіч

Калі звярнуцца да заканадаўства, то артыкул 15 Закона «Аб прэзідэнце Рэспублікі Беларусь» адзначае: «У выпадку вакансіі пасады прэзідэнта ці немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў па прычынах, прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прыняцця прысягі новым выбраным прэзідэнтам пераходзяць да прэм’ер-міністра. Пры гэтым выбары прэзідэнта павінны быць праведзеныя не раней чым праз 30 дзён і не пазней чым праз 70 дзён пасля адкрыцця вакансіі».

Такім чынам, фармальна другім чалавекам у дзяржаве з’яўляецца прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

Чалавек старога гарту, які папрацаваў яшчэ ў кіроўным апараце БССР.

Разам з тым, Мясніковіч, як і мінулыя прэм’еры, у асноўным засяроджваецца на эканамічных і сацыяльных пытаннях.

Варта адзначыць, што падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў кандыдаты хацелі разыграць карту з прэм’ер-міністрам. Людзі на плошчы Незалежнасці дабіваліся сустрэчы з Сідорскім, які б мог узяць уладу ў выпадку неабрання Лукашэнкі.

Тады гэты ход не прайшоў, Сідорскі так і не з’явіўся перад дэманстрантамі, а потым увогуле згубіў месца кіраўніка ўрада.

Рубінаў, Андрэйчанка, Міклашэвіч

Калі ў красавіку 2010 у Польшчы разбіўся самалёт з прэзідэнтам Лехам Качынскім, кіраванне краінай пераняў маршалак Сойма Браніслаў Камароўскі.

Фармальна ў Беларусі спікер верхняй палаты парламента з’яўляецца трэцяй у краіне асобай. Саветам рэспублікі цяпер кіруе 72-гадовы Анатоль Рубінаў.

Большую частку свайго жыцця Рубінаў адпрацаваў у навуцы. Ужо ў лукашэнкаўскі час ён быў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Рубінаў вядомы сваімі радыкальнымі, ледзь не сталінісцкімі поглядамі.

Спікерам савета рэспублікі ён стаў летась, пасля пераводу Барыса Батуры ў старшыні Мінскага аблвыканкама. Для Рубінава месца ў парламенце — гэта сінекура. Праца, што не прыносіць турбот, але за якую мае грошы і прывілеі.

Аналагічна можна разглядаць і спікера палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанку. Для яго месца ў парламенце таксама было ўзнагародай за верную службу ў Віцебскай вобласці.

Фармальна, Рубінаў і Андрэйчанка — гэта кіраўнікі органаў заканадаўчай улады ў краіне.

Тым не менш, парламент ніколі не ўстае на шляху прапановаў прэзідэнта ці ўрада.

Калі гаварыць пра судовую ўладу, то яна знаходзіцца ў руках старшыні Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашэвіча. Сёння роля гэтага ўраджэнца Вілейшчыны зусім не заўважная, але можа непараўнальна вырасці ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Віктар Лукашэнка

Старэйшы сын Лукашэнкі займае сціплую пасаду памочніка кіраўніка дзяржавы па бяспецы. Але гэта значыць, што менавіта да яго сцякаецца ўся інфармацыя пра ўсіх і ўсё. Сёння без згоды Віктара не адбываецца прызначэння ніводнага сілавіка.

Ужо забылася супрацьстаянне КДБ і міліцыі за часамі Шэймана. Абедзве структуры цяпер у падначаленні Віктара Лукашэнкі. Генеральную пракуратуру, Следчы камітэт, Аператыўна-аналітычны цэнтр, Памежны камітэт таксама ўзначальваюць людзі, блізкія да Віктара.

Фактычна, са згоды бацькі Віктар Лукашэнка сканцэнтраваў у сваіх руках уладу над асноўнымі сілавымі ведамствамі краіны.

Уладзімір Макей

Адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Лукашэнкі — кіраўнік ягонай адміністрацыі. Макей мае ўплыў на прыняцце рашэнняў, Лукашэнка яму давярае.

Разведчык Макей валодае ангельскай і нямецкай мовамі. Яму належыць роля камунікатара з Захадам.

Усе, хто быў знаёмы з Макеем, адзначаюць ягоны розум і хітрасць, якімі ён і дабіўся такога становішча. Менавіта Макея называлі аўтарам палітыкі «лібералізацыі», што была ў краіне ў 2008—2010.

Жадобін і Зайцаў

У пераломныя гістарычныя моманты ўладу ў краіне нярэдка бярэ войска. Далёка за прыкладам хадзіць не патрэбна.

Пасля рэвалюцыі ў Егіпце, калі ад прэзідэнцтва быў адхілены Мубарак, уладу ў краіне ўзяла Найвышэйшая рада Узброеных сілаў на чале з міністрам абароны Хусэйнам Тантаві.

У беларускім грамадстве войска не мае такога аўтарытэту і прэстыжу, як у арабскіх краінах. Лукашэнка таксама перасцерагаецца, ставячы на пасаду міністра абароны не самых яркіх асобаў.

Цяпер міністрам з’яўляецца Юрый Жадобін, які не можа мець ніякіх палітычных амбіцый, бо нарадзіўся не ў Беларусі. Раней быў Леанід Мальцаў, аўтарытэт якога некалі знішчыў Лукашэнка: публічна абвінаваціў у п’янстве і выгнаў з працы.

Затое прэстыжам і ўладай карыстаецца Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Яго кіраўнік Вадзім Зайцаў не даваў падставаў засумнявацца ў сваёй лаяльнасці. За гэта КДБ атрымлівае ледзьве не абмежаваныя паўнамоцтвы, пра што сведчыць новы закон «Аб органах дзяржбяспекі». Зрэшты, Зайцаў, як і міністр унутраных справаў Куляшоў, таксама родам не з Беларусі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Для спутниковой системы Беларуси обозначат эффективные цели

Хотите узнать больше? Постановлением Совета министров №856 создана межведомственная комиссия по рассмотрению проблемных вопросов использования национальной системы 197

Европейцы оценят белорусскую систему аккредитации

Хотите узнать больше? 20-24 ноября 2017 года эксперты Европейской организации по аккредитации (ЕА) проведут оценку Национальной системы аккредитации Беларуси. Данная 193

Беларусь установила запрет на вывоз необработанных шкур

Хотите узнать больше? С 20 ноября Беларусь установила запрет на вывоз необработанных шкур крупного рогатого скота за пределы таможенной территории Евразийского 188

Генпрокуратура констатировала увеличение беспилотников в запрещенных зонах

Хотите узнать больше? По итогам проверки Генеральной прокуратуры установлено, что все чаще беспилотные авиамодели нарушают законодательство в сфере использования 573

Беларусь - единственная страна в бывшем СССР, которая продолжает русифицироваться

Хотите узнать больше? Об этом говорится в исследовании, проведенном The Financial Times. Примечательно, что популярность русского языка в Беларуси растет на фоне общего 578

Вадим Иосуб: "Уравнивание зарплат" может привести к бегству банкиров из Беларуси

Хотите узнать больше? Пытаясь уравнять банковский топ-менеджмент в зарплатах с госчиновниками и руководителями Нацбанка, власти могут спровоцировать их бегство из страны. 577

В общем объеме денежных доходов белорусов оплата труда занимает 62,5 процента

Хотите узнать больше? Реальные располагаемые денежные доходы населения Беларуси в январе – сентябре 2017 года составили 100,4% к уровню января – сентября 2016 года. Как 565

«Альтернативные» энергетики намерены обратиться к Лукашенко

Хотите узнать больше? Ассоциация «Возобновляемая энергетика» планирует принять обращение к Александру Лукашенко. Как сообщил «Ежедневнику» исполняющий директор ассоциации 1 356