Закрыть

Выберите город

Закрыть

Лідэры партый рэагуюць на заклік «не хавацца за сьпінамі»

Ужо тыдзень на Кастрычніцкай плошчы Менску штодзённа зьбіраюцца акцыі ў падтрымку палітвязьняў, на якія прыходзіць па некалькі дзясяткаў чалавек. Сябра руху салідарнасьці «Разам» Алесь Макаеў учора на Кастрычніцкай плошчы заклікаў партыйных лідэраў, «не хавацца за сьпінамі шараговых беларусаў, а падтрымаць акцыі асабістым прыкладам».

Лябедзька: Я на Кастрычніцкай не адны боты стаптаў

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька кажа, што асабіста ён знайшоў уласную форму падтрымкі палітвязьняў — разьмясьціў на сваім аўтамабілі фатаграфіі тых, хто знаходзіцца за кратамі з палітычных матываў:

– Трэба шукаць розныя формы. Я за гэтыя гады нахадзіўся на Кастрычніцкую плошчу, не адну пару ботаў стаптаў. Цяпер ёсьць шмат вельмі актуальных пытаньняў, якія мусіць вырашаць старшыня АГП. Гэта — першае, а другое — павінна быць усё-такі нейкая каардынацыя. Калі разьлічваць на большую масавасьць, то трэба скаардынавацца, праявіць ініцыятыву, сабраць арганізацыі, абмеркаваць гэтыя пытаньні і зрабіць акцыю такой, каб там было ня некалькі асоб, якія ідуць на дзот, а была дастатковая масавасьць.

Янукевіч: Лепш радзей, але шматлюдней

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч кажа, што зь вялікай павагай ставіцца да Алеся Макаева і да тых людзей, якія выходзяць на Кастрычніцкую плошчу, што ён сапраўды захапляецца імі. Спадар Янукевіч пацьвярджае, што сябры ягонай партыі прыходзяць на гэтыя акцыі, але нейкай агульнай стратэгіі ў БНФ на гэты конт няма, кожны вырашае сам. Паводле спадара Янукевіча, лепш, каб такія акцыі былі радзейшымі, але шматлюднымі.

– Разам з тым я сапраўды лічу, што для таго, каб пратэст быў эфэктыўным і ў выніку дасягнуў посьпеху, вельмі важна, каб ён быў шматлюдным, каб у грамадзкай сьвядомасьці барацьбіты за свабоду і дэмакратыю не выглядалі адзіночкамі, каб людзі адчувалі, што за тымі, хто адстойвае дэмакратычныя каштоўнасьці, стаіць сіла.

Дзьмітрыеў: Трэба прыпыніць такія акцыі

Адзін з кіраўнікоў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў увогуле прапануе ўвесьці мараторый на нешматлюдныя акцыі пратэсту, бо нават калі на плошчу выйдуць лідэры партый, то ўдзельнікаў акцыі паболее толькі на 5 чалавек:

– Гэта, канечне, мужныя людзі, аднак нам жа трэба ня толькі дэманстраваць мужнасьць, але і дамагацца выніку. А выніку няма. Ён толькі ў тым, што мы паказваем кожны дзень, што ёсьць 20 чалавек, якім цікавы лёс палітзьняволеных; і ёсьць усе астатнія, якія жывуць сваім жыцьцём і ім нецікава. Тое, што выходзіць 20 чалавек — і гэта нашмат менш, чым партыйны актыў, — значыць, што мэты ня вызначаныя і акцыі не арганізаваныя. Я б прапанаваў прыпыніць такія акцыі, распрацаваць, што мы хочам, скласьці плян дзеяньняў, паставіць ясныя мэты, падзяліцца імі зь людзьмі, запрасіць іх дапамагчы ў арганізацыі і пасьля гэтага праводзіць тое, што палічым патрэбным і карысным… Незадаволенасьць у грамадзтве ёсьць, але пратэст пакуль што малы, і нам трэба не зьбіваць гэты пратэст.

Вольга Бандарэнка: Гэта героі. Зь іх усё пачынаецца

Жонка палітвязьня Зьмітра Бандарэнкі Вольга ня згодная з пазыцыяй лідэраў апазыцыі:

– Калі акцыі не арганізаваныя, як кажуць лідэры, то хай арганізуюць і штосьці прапануюць узамен, бо я зусім ніякіх прапаноў ня чула, апрача тых акцый, што адбываюцца. У любым выпадку гэтая падтрымка вельмі важная і для тых, хто за кратамі, і для іх родных. Для мяне, напрыклад, яна вельмі важная.

Вольга Бандарэнка мяркуе, што надыходзіць час, калі ўсім трэба ўздымацца ў абарону палітзьняволеных:

– Любое дзеяньне, нават калі хтосьці яго лічыць няправільным, — гэта ўсё ж дзеяньне, а не стаяньне ўбаку… Па-мойму, гэта вельмі гераічныя ўчынкі. У любым народзе сапраўдных пасіянарыяў ня так шмат. Але зь іх усё пачынаецца. Зь іх прыкладу, зь іх гераізму і ахвярнасьці. Таму гэта мяне абнадзейвае і натхняе.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

В Беларуси усложнят правила экзаменов для мотоциклистов

Хотите узнать больше? Министерство внутренних дел ужесточает правила сдачи экзаменов на права мотоциклистов.     Согласно постановлению МВД №280, которое 41

Президент о полигоне отходов «Северный»: гора отходов уже из космоса видна

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко видит необходимость в разработке долгосрочной программы по рекультивации и закрытию полигонов, а также внедрению новаций в 45

Белорусская милиция переходит на ружья с резиновыми пулями

Хотите узнать больше? Использовать резиновые пули будут, чтобы «при необходимости остановить преступника и при этом нанести минимальные повреждения». фото: ... 34

Александр Лукашенко освободил от должности начальника учебной части в Печах

Хотите узнать больше? Соответствующий указ №383 президент Беларуси Александр Лукашенко подписал в пятницу 20 октября. Решение принято в связи со смертью рядового 33

Открыто представительство компании «Арт Обои» в Гродно

Хотите узнать больше? Компания «Арт Обои» занимается разработкой уникальных и стильных фотохолстов, выполняет печать фотообоев, рольштор и модульных 116

Более 60 процентов граждан удовлетворены работой ЖКХ

Хотите узнать больше? Как заявил заместитель премьер-министра Анатолий Калинин, главная задача организаций ЖКХ обеспечить надлежащее качество и обозначенность стоимости 91

Учения по аварии на БелАЭС пройдут в Беларуси

Хотите узнать больше? В Беларуси будут проведены командно-штабные учения по реализации плана защитных мероприятий в случае радиационной аварии на первой белорусской АЭС. 100

В Беларуси опять подняли больной вопрос социальной защиты молодых специалистов на селе

Хотите узнать больше? Сенаторы намерены проработать вопросы предоставления жилья и снижения налоговой нагрузки для молодых специалистов на селе, занятых в социальной и 266