Закрыть

Выберите город

Закрыть

Што рабіць дзеля Беларусі без Лукашэнкі?

У пятніцу быў агучаны даклад пад назвай «Democratic Change in Belarus: A Framework for Action» («Дэмакратычныя зьмены ў Беларусі: Рамачная праграма дзеяньня»), які падрыхтавалі супольна экспэрты Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі і Freedom House.

Дамовіцца з Лукашэнкам нельга

Даклад заключае ў сабе рэкамэндацыі, як заходнім палітыкам, так і беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці, па дзеяньнях, якія маглі б прывесьці да зьмены ўлады ў Беларусі і ажыцьцяўленьня рэформаў патрэбных для ўсталяваньня рынкавай эканомікі і дэмакратычнага ладу ў Беларусі.

Даклад пасьлядоўна праводзіць думку, што рэформы ў Беларусі могуць наступіць толькі пасьля таго, як прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка будзе адсунуты ад улады, і адкідае дыялёг зь дзейнай уладай як шлях да зьменаў у бок дэмакратыі і рынкавай эканомікі.

Эканамічныя рэкамэндацыі

У эканамічнай сфэры аўтары дакладу раяць апазыцыі і лідэрам грамадзянскай супольнасьці Беларусі «глядзець на рукі ўраду» пры продажы важных для эканомікі прадпрыемстваў і агучваць кожны выпадак прыватызацыі ніжэй за рыначную цану. Прыватызацыя ў такім выпадку, лічаць экспэрты, павінна быць адмененая пасьля сыходу Аляксандра Лукашэнкі. Аўтары прыводзяць прыклад рэпрыватызацыі мэталюргічнага камбінату ў Крывым Розе ва Ўкраіне за часам прэзыдэнцтва В. Юшчанкі, які быў прададзены за вельмі заніжаную цану пры прэзыдэнцтве Л. Кучмы.

Аўтары дакладу прапануюць Захаду узмацніць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, пашырыўшы эканамічныя санкцыі на іншыя беларускія прадпрыемствы, прыкладам: Беларуськалій, Белтрансгаз, кампанію мабільнай сувязі МТС Беларусь, МАЗ, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

Аўтары таксама заклікаюць ЗША і Эўразьвяз адназначна выказацца наконт фінансавай дапамогі Беларусі – крэдыты ад МВФ і іншых фінансавых інстытуцый Захаду павінны выдзяляцца толькі пасьля вызваленьня палітычных вязьняў.

Даклад таксама робіць націск на тое, што Захад павінен быць

Крэдыты ад МВФ і іншых фінансавых інстытуцый Захаду павінны выдзяляцца толькі пасьля вызваленьня палітычных вязьняў.

Беручы пад увагу досьвед эканамічных трансфармацый краінаў Сярэдняй Эўропы ў пачатку 1990-х, экспэрты раяць Захаду ўжо цяпер падрыхтаваць варыянт эканамічнай трансфармацыі для Беларусі, які быў бы усёахопны, незваротны і непрацяглы ў часе.

Асяродзьдзе для эканамічнай трансфармацыі, паводле дакладу, павінна быць дэмакратычным, то бок, эканамічным рэформам павінны папярэднічаць свабодныя і справядлівыя прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары.

Палітычныя рэкамэндацыі

Сярод палітычных рэкамэндацый, даклад ставіць асаблівы націск на намаганьнях Захаду дзеля вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў у Беларусі, на пашырэньні фінансавай дапамогі беларускім прадэмакратычным актывістам і грамадзянскай супольнасьці ды ўзмацненьні падтрымкі высілкам, накіраваным супраць інфармацыйнай блякады ў Беларусі.

Аўтары дакладу лічаць, што трэба ўзмацніць і падтрымаць вяшчаньне на

Беларусь, падкрэсьлівае даклад, павінна быць трактаваная Захадам як краіна, якая належыць да зоны стратэгічных інтарэсаў.

Даклад таксама прапануе значна пашырыць абмен студэнтамі і актывістамі грамадзянскай супольнасьці, рэкамэндуючы такім краінам як Эстонія, Чэхія і ЗША стварыць шырэйшыя магчымасьці адукацыі для моладзі зь Беларусі.

Пернік для намэнклятуры

Захад павінен узмацніць сваё пасланьне да беларускай намэнклятуры, што цяперашнія санкцыі, візавыя і эканамічныя, будуць замененыя шчодрай фінансавай дапамогай, калі Беларусь стане на шлях дэмакратычных і эканамічных рэформаў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Опрос: каждый третий белорус желает эмигрировать из страны

Хотите узнать больше? Почти треть белорусов, будь у них возможность, уехали бы в другую страну на постоянное место жительства. Больше 40% готовы отправить своих детей 222

Бухгалтер лесхоза похитила 63 тысячи рублей

Хотите узнать больше? Прокуратурой Минской области направлено в суд Березинского района уголовное дело в отношении бывшего бухгалтера одного из государственных 175

Лукашенко про зарплаты чиновников: До оптимизации никакого повышения зарплаты ни на йоту

Хотите узнать больше? Планы по дальнейшей оптимизации в госаппарате обсудили на встрече Александр Лукашенко с главой Администрации президента Натальей Кочановой. фото: 215

Евросоюз отменил визы для украинцев

Хотите узнать больше?   Европарламент утвердил безвизовый въезд для Украины. Торжественная церемония подписания документа прошла в Страсбурге. На ней присутствовал 272

Литва обошла Беларусь среди самых пьющих стран мира

Хотите узнать больше? Жители Литвы являются мировыми лидерами по потреблению алкоголя, свидетельствуют данные прошлого года, которые во вторник в Вильнюсе озвучил 248

Беларусь из-за угрозы птичьего гриппа запретила ввоз живой птицы из Татарстана

Хотите узнать больше? Департамент ветеринарного и продовольственного надзора Минсельхозпрода Беларуси запретил ввоз в страну птицы из Татарстана из-за вспышки птичьего 219

Россия ввела погранконтроль авиарейсов из Беларуси

Хотите узнать больше? С 00:00 15 мая 2017 года изменяется технология обслуживания пассажиров, прилетающих из Беларуси в Россию. фото: tut.by «Все рейсы в российские 327

Конфискуют машину, дом, деньги: сотрудника МЧС за взятки приговорили к 10 годам

Хотите узнать больше? Виталия Тулая, первого замначальника Минского городского управления МЧС Беларуси, признали виновным в том, что он получил от бывших сотрудников МЧС в 364