Закрыть

Выберите город

Закрыть

Улады не далі правесці да канца канферэнцыю, прысвечаную 20-годдзю незалежнасці

Канферэнцыя, ініцыяваная Рухам «За Свабоду», была перарваная падчас абмеркавання пенсійнай рэформы. У зале ДК папросту адключылі электрычнасць.

У мінскім ДК Трактарнага завода 11 верасня прайшла канферэнцыя «Незалежнасць: здабыткі і перспектывы», прысвечаная 20-годдзю надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь статуса канстытуцыйнага закона. Мерапрыемства ладзілася ў межах кампаніі «Народная праграма», ініцыяванай Рухам «За Свабоду», пры ўдзеле аргкамітэта па святкаванні 20-годдзя незалежнасці Беларусі.

У канферэнцыі ўзялі ўдзел 260 грамадскіх актывістаў, палітыкаў і экспертаў. Яна складалася з дзвюх секцый. У першай грамадскія і палітычныя дзеячы разважалі пра тое, ці ёсць незалежнасць Беларусі гістарычнай выпадковасцю, што дала яна нашай краіне, што пагражае беларускай незалежнасці і якая будучыня яе чакае.

Сярод выступоўцаў былі колішні спікер Вярхоўнага савета Мечыслаў Грыб, кіраўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, метадолаг і палітолаг Уладзімір Мацкевіч, старшыня Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Другая секцыя ўяўляла сабой дыскусію ў межах кампаніі «Народная праграма», якая складаецца праз экспертныя і грамадскія дыскусіі дзеля ўмацавання незалежнасці Беларусі як пазітыўная канцэпцыі яе развіцця.

Дыскусіі на канферэнцыі былі арганізаваныя па васьмі тэмах у розных сферах. Гэта – «Нацыянальная валюта і грашовая сістэма Беларусі: талер, еўра ці расійскі рубель?»; «Астравецкая АЭС: энергетычная бяспека ці экалагічная катастрофа?»; «Беларуская зямля: ва ўласнасці сялян, дзяржавы ці замежнікаў?»; «Якія перавагі мае прапарцыйная выбарчая сістэма для Беларусі?»; «Ці патрэбная ў Беларусі рэформа сістэмы МУС»; «Наколькі сучасная і эфектыўная медыцына ў Беларусі»; «Упарадкаванне пенсійнай сістэмы і пытанне павелічэння пенсійнага ўзросту»; «Ці можа Беларусь быць у двух інтэграцыйных працэсах адначасова?(Усход-Захад)».

На жаль, канферэнцыя была перарваная падчас абмеркавання пенсійнай рэформы – была адключаная электрычнасць у зале, дзе яна праводзілася. Рэч у тым, што канферэнцыя была запланаваная да 17-й гадзіны, адпаведна ад гэтага часу была заключаная арэндная дамова. Адміністрацыя ДК МТЗ папярэдне пагадзілася працягнуць яе яшчэ на гадзіну. Аднак з’явіўся невядомы (не прадставіўся і нічога не тлумачыў), які адключыў электрычнасць у зале.

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч у звязку з інцыдэнтам зазначыў, што «ўлады, на жаль, яшчэ не гатовыя да шырокай грамадскай дыскусіі па праблемных для грамадства пытаннях. Хаця, пры разумным падыходзе, яны першымі павінны быць зацікаўленыя ў напрацоўках кампаніі «Народная праграма».

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Опрос: каждый третий белорус желает эмигрировать из страны

Хотите узнать больше? Почти треть белорусов, будь у них возможность, уехали бы в другую страну на постоянное место жительства. Больше 40% готовы отправить своих детей 140

Бухгалтер лесхоза похитила 63 тысячи рублей

Хотите узнать больше? Прокуратурой Минской области направлено в суд Березинского района уголовное дело в отношении бывшего бухгалтера одного из государственных 144

Лукашенко про зарплаты чиновников: До оптимизации никакого повышения зарплаты ни на йоту

Хотите узнать больше? Планы по дальнейшей оптимизации в госаппарате обсудили на встрече Александр Лукашенко с главой Администрации президента Натальей Кочановой. фото: 178

Евросоюз отменил визы для украинцев

Хотите узнать больше?   Европарламент утвердил безвизовый въезд для Украины. Торжественная церемония подписания документа прошла в Страсбурге. На ней присутствовал 244

Литва обошла Беларусь среди самых пьющих стран мира

Хотите узнать больше? Жители Литвы являются мировыми лидерами по потреблению алкоголя, свидетельствуют данные прошлого года, которые во вторник в Вильнюсе озвучил 211

Беларусь из-за угрозы птичьего гриппа запретила ввоз живой птицы из Татарстана

Хотите узнать больше? Департамент ветеринарного и продовольственного надзора Минсельхозпрода Беларуси запретил ввоз в страну птицы из Татарстана из-за вспышки птичьего 193

Россия ввела погранконтроль авиарейсов из Беларуси

Хотите узнать больше? С 00:00 15 мая 2017 года изменяется технология обслуживания пассажиров, прилетающих из Беларуси в Россию. фото: tut.by «Все рейсы в российские 305

Конфискуют машину, дом, деньги: сотрудника МЧС за взятки приговорили к 10 годам

Хотите узнать больше? Виталия Тулая, первого замначальника Минского городского управления МЧС Беларуси, признали виновным в том, что он получил от бывших сотрудников МЧС в 330