Закрыть

Выберите город

Закрыть

«ЗША не будзе весці гандаль вакол палітычных зняволеных»

Кіраўнік амерыканскай дыпмісіі ў Беларусі — пра санкцыі, палітычных зняволеных і іншыя актуальныя пытанні двухбаковых адносін.

Еўрарадыё: Некалькі тыдняў таму шэсць сенатараў заклікалі міністра фінансаў ЗША Цімаці Гайтнэра прагаласаваць у МВФ супраць выдзялення крэдыту Беларусі. Сенатары таксама просяць міністра заклікаць беларускія ўлады правесці палітычныя і эканамічныя рэформы. У адваротным выпадку — увесці дадатковыя санкцыі супраць дзяржаўных прадпрыемстваў. Сярод іншых, у лісце называюцца “Беларуськалій”, “Белтрансгаз” і беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.

Ці адрозніваецца погляд урада ЗША ад погляду сенатараў? Ці можна чакаць увядзенне новых санкцый супраць згаданых прадпрыемстваў?

«ЗША не будзе весці гандаль вакол палітычных зняволеных»
Майкл Скэнлан: З часу заснавання нашай дзяржавы ЗША грунтуюцца на падзеле ўладаў на выканаўчую, заканадаўчую і судовую. Таму з нагоды ўзгаданага ліста трэба звяртацца ў Кангрэс. Аднак я хацеў бы заўважыць, што ў амерыканскім Кангрэсе існуе моцная падтрымка дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі ад абедзвюх партый. І сёння з-за няспынных рэпрэсій салідарнасць з беларускім народам у Кангрэсе вялікая як ніколі.

Адносна санкцый: я мяркую, у першую чаргу трэба паглядзець, чаму і ЕС, і ЗША іх увялі. Урад Беларусі працягвае парушаць асноўныя правы чалавека і дэмакратычныя прынцыпы ды злоўжываць вяршэнствам права для пакарання людзей з іншымі поглядамі — такіх, як цяперашнія палітычныя зняволеныя. Іх трэба вызваліць неадкладна і безумоўна. Я таксама ўзгадаю заяву прэс-сакратара Высокага прадстаўніка ЕС па замежнай палітыцы Эштан, зробленую 30 жніўня, у якой яна заклікае неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Нашы нядаўнія санкцыі, аб'яўленыя 11 жніўня, не мусілі быць сюрпрызам для беларускага ўрада. Як я ўжо неаднаразова казаў, санкцыі звязаныя з правамі чалавека і дэмакратыяй. Гэта простае матэматычнае ўраўненне: калі сітуацыя з правамі чалавека пагаршаецца, то санкцыі становяцца больш жорсткімі, і наадварот. На жаль, нягледзячы на тое, што ўрад Беларусі ў публічнай заяве 1 снежня ў Астане прызнаў, што большая павага да дэмакратыі і правоў чалавека з'яўляецца цэнтральным пытаннем ў развіцці краіны і яе грамадзян, сітуацыя за гэты час значна пагоршылася.

«Еўрарадыё»: Адносна беларускага адказу на санкцыі ЗША: ці чакалі вы, што Беларусь спыніць сумесную праграму па абмене высокаўзбагачаным атамным палівам? Раскажыце болей пра спыненую адукацыйную праграму MBA пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Майкл Скэнлан: Рашэнне беларускага ўрада нас здзівіла: замена высокаўзбагачанага ўрану на нізкаўзбагачаны — у інтарэсах самой Беларусі. Як нядаўна адзначыў прэс-сакратар Дзярждэпартамента Марк Тонэр, “мы спадзяемся, што Беларусь збіраецца здзейсніць свой намер ліквідаваць усе свае запасы высокаўзбагачанага ўрану. Гэта адказны ўнёсак у сусветную бяспеку”. Тым не менш, прапанова ЗША аказаць падтрымку ў ліквідацыі высокаўзбагачанага ўрану ў Беларусі застаецца ў сіле, як і ўсе нашы праграмы, што дапамагаюць Беларусі наблізіцца да міжнародных і еўрапейскіх стандартаў.

Напрыклад, праграма бізнэс-адміністравання (MBA) была сумесным намаганнем урадаў ЗША, Латвіі і Беларусі. Яна мусіла стаць першай міжнародна акрэдытаванай праграмай MBA з англійскай мовай выкладання ў гісторыі Беларусі. Урад ЗША вылучыў больш за 4 млн долараў для стварэння студэнцкага асяроддзя сусветнага класа з бесперашкодным доступам да інфармацыі, уключна з сучасным абсталяваннем і амерыканскімі ды міжнароднымі прафесарамі. Гэтая ўстанова рыхтавала б беларускіх спецыялістаў у бізнэс-сферы працаваць згодна з вышэйшымі міжнароднымі стандартамі, каб адпавядаць патрэбам міжнароднага бізнэсу і такім чынам павялічыць беларускую канкурэнтаздольнасць і дабрабыт.

Еўрарадыё: 29 жніўня Выканаўчае бюро МВФ абмяркоўвала запыт беларускага ўрада на атрыманне крэдыту. Якой была пазіцыя прадстаўніка ЗША ў МВФ?

Майкл Скэнлан: Я не магу адказаць ні "так", ні "не", бо гэтае пытанне не ўваходзіць непасрэдна ў сферу маёй кампетэнцыі. Аднак магу сказаць, што, каб атрымаць крэдыт МВФ, краіна-заяўнік перш за ўсё павінна выканаць эканамічныя ўмовы, каб дапамога выкарыстоўвалася для сістэмнага паляпшэння эканомікі, а не проста для падтрымкі неэфектыўнай сістэмы. Ад беларускага ўрада залежыць, ці выканае ён гэтыя ўмовы і ці здолее ён пераканаць у гэтым МВФ.

У больш агульным сэнсе — мы лічым, што эканамічны дабрабыт і дэмакратыя непарыўна звязаныя. Таму сапраўдны, устойлівы дабрабыт не можа быць забяспечаны без вяршэнства права, незалежнай судовай сістэмы, празрыстага прыняцця рашэнняў урадам і моцнага прыватнага сектара. Нішто з гэтага не будзе працаваць без свабоды выказвання і свабоднага патоку інфармацыі.

Еўрарадыё: Наколькі плённа ЗША супрацоўнічае з ЕС па Беларусі? Ці быў нядаўні візіт Абамы ў Варшаву важнай падзеяй гэтых адносін?

Майкл Скэнлан: ЗША і ЕС жадаюць бачыць Беларусь дэмакратычнай, квітнеючай, суверэннай краінай, у якой шануюцца правы чалавека. Нашы шматлікія сумесныя заявы пасля 19-га снежня служаць таму доказам. Візіт прэзідэнта Абамы ў Польшчу ў траўні 2011 года стаў яшчэ большым пацверджаннем нашай супольнай пазіцыі па Беларусі — як у межах двухбаковых стасункаў з краінамі ЕС, так і з Еўрасаюзам у цэлым.

Сусветны прыклад паказвае, што паміж дабрабытам і дэмакратыяй існуе неразрыўная сувязь: без аднаго не можа быць другога на ўстойлівай аснове. Таму неадкладнае і безумоўнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных было б першым крокам Беларусі ў гэтым накірунку. Але дазвольце мне праясніць адну рэч: мы не будзем удзельнічаць у гандлі палітычнымі зняволенымі.

Еўрарадыё: Нядаўна беларускі ўрад прапанаваў унесці змены ў заканадаўства, якое рэгулюе масавыя зборы і акцыі. Праект зменаў прапануе зрабіць меры адказнасці для арганізатараў сходаў больш суворымі, а таксама надаць “папярэдне прызначанаму бяздзеянню” такі самы статус, як і пэўнай акцыі. Ці будзе ЗША прадпрымаць актыўныя дзеянні ў міжнародных арганізацыях, каб Беларусь адмовілася ад праекта і паважала свае абавязкі ў гэтай сферы? Наколькі цікавым вы бачыце феномен так званых маўклівых пратэстных акцый?

Майкл Скэнлан: Мяркую, што палітыка і дзейнасць ЗША ў такіх міжнародных арганізацыях, як АБСЕ, вельмі ясна сведчаць пра важнасць, якую мы надаем пашане правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі.

Будзем шчырымі: прапанова прыняць закон, які б караў людзей за “бяздзеянне” — абсурдная. Права мірна збірацца — асноўная ўласцівасць дэмакратычнага грамадства. У ЗША, напрыклад, дэманстранты пастаянна збіраюцца насупраць Белага Дома.

Што тычыцца “маўклівых” пратэстаў, я быў уражаны, колькі ўлады прыклалі намаганняў і колькі рэсурсаў выкарысталі ў час эканамічнага крызісу для затрыманняў і арыштаў людзей, што проста моўчкі стаялі альбо пляскалі ў далоні. Чаму ўлады пайшлі на такія меры? Хіба яны баяцца свайго ўласнага народа?

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

В Турции зарезали белорусского туриста

Хотите узнать больше? В одном из турецких отелей произошла драка между официантом и туристом. От полученных ножевых ранений второй скончался. фото: dpchas.com.ua Инцидент 34

В Беларуси с 1 октября подорожают некоторые табачные изделия

Хотите узнать больше? Со следующего месяца повысятся цена на продукцию "Табак-инвест". фото: zelenueapteki.potrebitel.by Так, на 5 копеек вырастет цена сигарет Monte 25

Беларусь и Украина договорились наладить взаимодействие в сфере ядерной энергетики

Хотите узнать больше? По итогам состоявшегося на минувшей неделе заседания белорусско-украинской рабочей группы по сотрудничеству в топливно-энергетической сфере, Беларусь 30

Пенсии белорусов на фоне соседей - у кого больше?

Хотите узнать больше? Средняя пенсия в Беларуси, по официальной статистике, составляет 298 рублей.     фото: byfin.by   Больше всего эти выплаты у минчан 627

На 22 сентября в Беларуси объявлен оранжевый уровень опасности из-за сильного ветра

Хотите узнать больше? Оранжевый уровень опасности из-за гроз и порывистого ветра объявлен в Беларуси 22 сентября.     Как сообщили БЕЛТА в Республиканском 1 404

Какой налог будут платить физлица при работе без открытия ИП

Хотите узнать больше? Ставки дифференцируются в зависимости от населенных пунктов.   фото: fbm.ru   На Национальном правовом портале опубликован указ №337 "О 161

Уровень оплаты за электрическую и тепловую энергию составил в Беларуси 99,5 процентов

Хотите узнать больше? За январь-август 2017 года потребителям республики отпущено электрической и тепловой энергии на сумму 5409,5 млн рублей, уровень оплаты составил 176

Новый антитабачный закон внесут правительству до 25 сентября

Хотите узнать больше? Проект обновленного декрета №28 "О государственном регулировании производства, оборота и потребления табачного сырья и табачных изделий" планируется 216