Закрыть

Выберите город

Закрыть

«У палітыцы прастытутак хапае»

Зянон Пазьняк за «круглы стол» з Лукашэнкам не сядзе.

«У палітыцы прастытутак хапае»

Еўрарадыё: А ці варта пагаджацца на такую прапанову іншым прадстаўнікам апазіцыі?

Пазняк: Тыя, каго вы называеце апазіцыяй, тыя пагодзяцца, на што хочаш. Бо гэты рэжым, як правіла, для дасягнення сваіх мэтаў выкарыстоўвае палітычную прастытуцыю. Самы такі блізкі выпадак — гэта снежань 2010 года. Тады ўсё грамадства было падрыхтавана да байкоту, байкот бы быў, людзі не хацелі ісці на выбары, мы гадамі працавалі над гэтым. І рэжым бы павіс у паветры. І вось тады рэжым звярнуўся да гэтай апазіцыі, знайшлі 9 чалавек, прыпісалі ім там нават подпісы, далі ім магчымасць свабодна агітаваць, нават далі магчымасць выступаць на тэлебачанні, крытыкаваць, аблайваць Лукашэнку.

У выніку, людзі падумалі, што нешта мяняецца, што пачалася лібералізацыя, што можна ісці на выбары. Паверылі заклікам — і пайшлі на выбары. А толькі гэта і трэба было, каб людзі былі на ўчастках. У выніку, Лукашэнка набірае свае 80%, бо галасы ніхто не лічыць, важна, каб людзі былі на ўчастках. А гэтую так званую апазіцыю пасля выкарыстання, кідае за краты і будзе выкарыстоўваць як разменную манету ў далейшых сваіх дзеяннях.

Цяпер пачынаецца чарговая падзея. Рэжыму трэба атрымаць крэдыт, бо Расея яго моцна ўзяла за горла, і тут узнікла магчымасць атрымаць 8 мільёнаў [долараў] ад МВФ, але трэба даць нейкія доказы, што ён ідзе насустрач. Вось такая прапанова, я цытую: “Усім разумным людзям садзіцца за стол і ацаніць, хто чаго варты і хто што можа зрабіць для эфектыўнага паляпшэння сітуацыі ў краіне”. Гэта пра тое, што ён нарабіў. Ён хоча запрасіць людзей, калі такія знойдуцца, каб з ім селі вырашаць, што ён натварыў і дапамаглі яму выбрацца.

Еўрарадыё: А ці знойдуцца такія асобы сярод дэмакратычнай супольнасці?

Пазняк: Знойдуцца! У палітыцы прастытутак хапае... Ён жа практычна канкрэтна ні да каго не звярнуўся, а ўжо з’явіліся прапановы. Ужо будуць вырашаць. Ён натварыў такіх спраў і хоча запрасіць людзей...

Еўрарадыё: Адбылася нарада дэмакратычнай супольнасці, на якой абмяркоўвалася агульная стратэгія ў сувязі з тым, што такая прапанова, нібыта, паступіла...

Пазняк: Усе іхныя зборыкі, якія былі і ёсць, і будуць, не маюць ніякага значэння для Беларусі... Як толькі дадуць крэдыт, Лукашэнка ўсіх разгоніць і абвінаваціць у поўнай беспадстаўнасці іх меркаванняў.

Еўрарадыё: У Польшчы некалі таксама адбыўся круглы стол, на якім генерал Ярузэльскі адмовіўся ад улады. Ці можна нешта такое падобнае спрагназаваць ў Беларусі?

Пазняк: Не трэба рабіць некарэктных параўнанняў. У Польшчы была зусім іншая сітуацыя. У Польшчы была барацьба. Масавы рух “Салідарнасць”, дзе было 10 мільёнаў людзей. І Ярузэльскаму не было куды падзецца. Яны ратавалі сваю скуру і ішлі за стол, каб неяк ацалець. “Салідарнасць” — гэта была вялікая палітычная народная сіла.

Тут няма ніякай сілы, тут ёсць некалькі нікчэмных людзей... як кажуць людзі, для біцця. І тут зноў іх знаходзяць, каб запхнуць гэтыя дзіры... Калі разбураўся Савецкі Саюз у 80-х гадах, калі з’явіўся Беларускі Народны Фронт, то КПСС (КПБ) выступала з прапановамі Фронту: “Давайце вось зараз сядзем разам. Вырашым пытанне, як нам рухаць перабудову”. І ўявіце сабе, калі б з Фронту, які ўжо быў сілай, нехта пайшоў бы і сеў бы з камуністамі за адзін стол. Усе б пабачылі: “А! Дык яны разам!” Таму з імі ніхто не пайшоў сядаць, з імі пачалі ваяваць. У выніку Фронт застаўся, а КПСС знікла.

Еўрарадыё: Дык што атрымліваецца, з дыктатурай нельга размаўляць, з ёй можна толькі змагацца?

Пазняк: Канкрэтна з гэтым рэжымам не можа быць ніякіх перамоваў. Ён нелегітымны ўжо 17 гадоў. Гэты чалавек праводзіць антынацыянальную, антыбеларускую палітыку. За ім стаяць зніклыя людзі. З ім не можна ні аб чым гаварыць — ён павінны сысці. І толькі на гэтым трэба будаваць палітыку.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Генпрокуратура констатировала увеличение беспилотников в запрещенных зонах

Хотите узнать больше? По итогам проверки Генеральной прокуратуры установлено, что все чаще беспилотные авиамодели нарушают законодательство в сфере использования 73

Беларусь - единственная страна в бывшем СССР, которая продолжает русифицироваться

Хотите узнать больше? Об этом говорится в исследовании, проведенном The Financial Times. Примечательно, что популярность русского языка в Беларуси растет на фоне общего 75

Вадим Иосуб: "Уравнивание зарплат" может привести к бегству банкиров из Беларуси

Хотите узнать больше? Пытаясь уравнять банковский топ-менеджмент в зарплатах с госчиновниками и руководителями Нацбанка, власти могут спровоцировать их бегство из страны. 75

В общем объеме денежных доходов белорусов оплата труда занимает 62,5 процента

Хотите узнать больше? Реальные располагаемые денежные доходы населения Беларуси в январе – сентябре 2017 года составили 100,4% к уровню января – сентября 2016 года. Как 67

«Альтернативные» энергетики намерены обратиться к Лукашенко

Хотите узнать больше? Ассоциация «Возобновляемая энергетика» планирует принять обращение к Александру Лукашенко. Как сообщил «Ежедневнику» исполняющий директор ассоциации 487

Топ самых востребованных профессий Минска

Хотите узнать больше? Перечень наиболее востребованных профессий Минска составлен согласно заявленным потребностям в работниках организациями столицы. Медсестры, 452

Автовокзал "Восточный" в Минске станет выставочным центром

Хотите узнать больше? Автовокзал "Восточный" в Минске предлагается реконструировать под выставочный центр, сообщила замдиректора Минского городского территориального фонда 425

Рейтинг: доходы населения Беларуси – одни из самых низких в Европе

Хотите узнать больше? Немецкая исследовательская компания GfK опубликовала данные рейтинга Purchasing Power Europe 2017, в котором страны ранжируются по располагаемым 1 265