Закрыть

Выберите город

Закрыть

Наста Палажанка адзначае свой Дзень народзінаў у калёніі, дзе сядзіць Дашкевіч

2 жніўня маладафронтаўка Наста Палажанка адзначае Дзень народзінаў. У гэты ж дзень ладзіўся аўтапрабег да калёніі, дзе ўтрымліваюць яе жаніха Зьмітра Дашкевіча. Наста распавяла пра тое, як праходзіць яе дзень пад сьценамі калёніі ды як яе зранку павіншавалі паплечнікі.

Наста Палажанка адзначае свой Дзень народзінаў у калёніі, дзе сядзіць Дашкевіч

Яшчэ зранку паплечнікі з «Маладога Фронту» – Мікола Дземідзенка, Яўген Скрабец, Іван Шыла – павіншавалі дзяўчыну ды падарылі ёй кветкі. Не абышлося без віншаваньняў і каля Горацкай калёніі – людзі, што там сабраліся таксама не пакінулі намесьніцу старшыні «Маладога Фронту» без увагі.

Настрой у Насты Палажанкі пакуль неспакойны: невядома, як пройдзе складаньне скаргаў у калёніі, як невядомы і рэзультат гэтых дзеяньняў.

– Ня ведаю, ці пусьцяць нас зараз. Калі б пусьцілі, то гэта ужо быў бы найлепшы падарунак, – кажа Наста карэспандэнту «Салідарнасці».

Калі мы зьвязаліся зь дзяўчынай, яна яшчэ знаходзілася ў Горацкай калёніі, дзе разам з адвакатам Зьмітра Дашкевіча, беларускімі палітыкамі і прадстаўнікамі грамадзкасьці чакала, ці пусьцяць скласьці скаргі ў адміністрацыю. Справа ў тым, што да жаніха Насты, палітвязьня Зьмітра Дашкевіча ўжо . Як раней паведамляла прэс-служба «Маладога Фронту», ёсьць верагоднасьць, што хлопец зьбіты і яго ня хочуць паказваць адвакату.

Паводле прадстаўніка адміністрацыі Горацкай калёніі, да Дашкевіча не пускаюць адваката, таму што Зьміцер сам не жадае зь ім бачыцца. Людзі, што сабраліся каля калёніі, у дадзены момант падпісваюць калектыўную заяву, паводле якой хочуць, каб ім прадставілі пісьмовы дакумэнт з подпісам лідэра «МФ», які пацьвярджае просьбу аб адмове ад сустрэчы з адвакатам.

Каля калёніі ў Горках сабралася больш за 30 чалавек, у тым ліку палітыкі Ўладзімер Некляеў ды Анатоль Лябедзька. Па дарозе машыны некаторых удзельнікаў аўтапрабегу спынялі і правяралі дакумэнты, але нікога не заварочвалі назад. На момант напісаньня артыкулу ніхто ня быў затрыманы, але побач з калёніяй увесь час дзяжурыць міліцыя.

Наста Палажанка адзначае свой Дзень народзінаў у калёніі, дзе сядзіць Дашкевіч

Фота са старонкі ў Facebook Юлі Дарашкевіч

Прыкладна ў 15.00 стала вядома, што грамадзкія актывісты разгарнулі расьцяжку з надпісам "Спыніце перасьлед!", трымаючы ў руках партрэты Зьмітра Дашкевіча. Пяцёра міліцыянтаў спрабавалі адабраць расьцяжку ў актывістаў, сярод якіх была і Наста Палажанка. Моладзь, не аддаючы расьцяжку, села на зямлю, усе скандавалі "Ганьба!" У рэшце рэшт, транспарант "Спыніце перасьлед!" стаў здабыткам міліцыянтаў. Хлопцаў, якіх валаклі ў будынак папраўчай калёніі, адбілі жанчыны-ўдзельніцы, паведамляе «Еўрарадыё».

Ля сьцен калёніі ўдзельнікі аўтапрабегу памаліліся за палітзьняволенага, які, дарэчы, таксама нядаўна адзначаў свой Дзень народзінаў тут. Праўда, у карцэры.

Рэдакцыя “Салідарнасці” далучаецца да віншаваньняў, зычыць Насьце моцы духу, паболей радасьці, паменей чорных жыцьцёвых рысак ды заўсёды гэтак жа квітнець у сваёй прыгажосьці.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Опрос: каждый третий белорус желает эмигрировать из страны

Хотите узнать больше? Почти треть белорусов, будь у них возможность, уехали бы в другую страну на постоянное место жительства. Больше 40% готовы отправить своих детей 182

Бухгалтер лесхоза похитила 63 тысячи рублей

Хотите узнать больше? Прокуратурой Минской области направлено в суд Березинского района уголовное дело в отношении бывшего бухгалтера одного из государственных 165

Лукашенко про зарплаты чиновников: До оптимизации никакого повышения зарплаты ни на йоту

Хотите узнать больше? Планы по дальнейшей оптимизации в госаппарате обсудили на встрече Александр Лукашенко с главой Администрации президента Натальей Кочановой. фото: 204

Евросоюз отменил визы для украинцев

Хотите узнать больше?   Европарламент утвердил безвизовый въезд для Украины. Торжественная церемония подписания документа прошла в Страсбурге. На ней присутствовал 265

Литва обошла Беларусь среди самых пьющих стран мира

Хотите узнать больше? Жители Литвы являются мировыми лидерами по потреблению алкоголя, свидетельствуют данные прошлого года, которые во вторник в Вильнюсе озвучил 239

Беларусь из-за угрозы птичьего гриппа запретила ввоз живой птицы из Татарстана

Хотите узнать больше? Департамент ветеринарного и продовольственного надзора Минсельхозпрода Беларуси запретил ввоз в страну птицы из Татарстана из-за вспышки птичьего 212

Россия ввела погранконтроль авиарейсов из Беларуси

Хотите узнать больше? С 00:00 15 мая 2017 года изменяется технология обслуживания пассажиров, прилетающих из Беларуси в Россию. фото: tut.by «Все рейсы в российские 321

Конфискуют машину, дом, деньги: сотрудника МЧС за взятки приговорили к 10 годам

Хотите узнать больше? Виталия Тулая, первого замначальника Минского городского управления МЧС Беларуси, признали виновным в том, что он получил от бывших сотрудников МЧС в 348