Закрыть

Выберите город

У Вільні прэмію актывістам дэмакратыі ўручылі Уладзіміру Някляеву

У часе шостай міністарскай канфэрэнцыі Супольнасьці ў Вільні беларуская апазыцыя была ўрачыста ўзнагароджаная прэміяй імя Браніслава Герэмэка (Geremek Award), былога міністра замежных спраў Польшчы, аднаго з заснавальнікаў Супольнасьці дэмакратыяў.

У Вільні прэмію актывістам дэмакратыі ўручылі Уладзіміру Някляеву

Уладзімер Някляеў прымае прэмію імя Герэмэка для беларускай апазыцыі — статуэтку, якая сымбалізуе дэмакратычныя каштоўнасьці. Побач выканаўчы дырэктар сакратарыяту Супольнасьці Дэмакратыяў прафэсар Браніслаў Мішталь Гэтая прэмія адзначае дасягненьні ва ўмацаваньні дэмакратыі з мэтай прыцягнуць больш увагі да дзейнасьці актывістаў дэмакратыі, асабліва тых, хто працуе ў складаных умовах. Міністр замежных спраў Літвы Аўдроніс Ажубаліс перадаў прэмію Уладзімеру Някляеву. Някляеў: — Гэта прэмія для ўсёй беларускай апазыцыі, якая адзначае яе заслугі. Я разумею гэтую прэмію як пасыл да Беларусі ад сусьветнай супольнасьці, як заклік трымацца. Трымайся, Андрэй! Трымайся, Зьміцер! Трымайцеся, усе хлопцы! Трымайся, Беларусь, — кажа нам увесь сьвет гэтай прэміяй, мы з табой! І я веру, што разам мы пераможам!» Перад цырымоніяй узнагорады ў часе прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік дыпляматычнага ведамства Літвы сказаў: — Няма адназначнага адказу, як дзейнічаць найбольш эфэктыўна, падтрымліваючы апазыцыю, і трымацца сувэрнітэту. Але гэта не азначае, што мы павінны перастаць спрабаваць розныя спосабы вызваленьня людзей Беларусі ад дыктатуры». Аўдронюс Ажубаліс раней сказаў, што верыць, што «ўсе рэпрэсіўныя рэжымы неўзабаве стануць мінулым». Год таму ў Літве быў створаны парлямэнцкі форум Супольнасьці дэмакратыяў, да 20-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці ў Літве.

У Вільні прэмію актывістам дэмакратыі ўручылі Уладзіміру Някляеву

Удзельнікі зь Беларусі ў часе цырымоніі перадачы прэміі імя Герэмэка для беларускай апазыцыі. Станіслаў Шушкевіч, які браў удзел у парлямэнцкім форуме «Парлямэнтарыі за дэмакратыю», адзначыў, што «яшчэ ніколі не бачыў такога добрага стаўленьня да беларускага пытаньня, да таго, што адбываецца ў Беларусі, жаданьня дапамагчы». У рэзалюцыі, прынятай парлямэнцкім форумам, асуджаюцца рэпрэсіі супраць палітзьняволеных у Беларусі. Шушкевіч: — Людзі кажуць — мы шчыра на вашым баку, мы бачым, што ўчыняе зь людзьмі гэты жудасны рэжым, як іх зьбіваюць, калі яны проста маўчаць. І ведаеце, цяпер нічога тлумачыць ня трэба аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Ўсе ведаюць. Рэзалюцыя была прынятая цудоўная. Я узьняў пытаньне аб тым, каб была арганізаваная пэрсанальная дапамога пацярпелым. Пытаньне будзе вырашанае на самым высокім узроўні, мне гэта абяцалі дакладна. Усе прапановы ад беларускіх удзельнікаў былі прынятыя. І мне цяпер асабліва прыемна хадзіць па Вільні, бо калі раней я сустракаў тут літоўскіх, польскіх сяброў Беларусі, сяброў зь іншых эўрапейскіх краінаў, то цяпер я асабліва ўзрушаны, калі людзі з Афрыкі, Азіі, тайляндцы вось, да прыкладу, гавораць мне — мы разумеем вас, мы перажывалі самі нешта падобнае, мы на вашым баку. Я цешуся, бо бачу — сьвет разумее, што адбываецца ў Беларусі, разумее цемрашальства беларускай улады». Імпрэзы і сустрэчы форуму праходзілі цягам некалькіх дзён у розных фарматах. Някляеў: — Такія мерапрыемствы даволі бюракратычныя ў сваёй пабудове, але яны даюць магчымасьць кулюарных перамоваў з тымі людзьмі, зь якімі цяжкавата спаткацца проста на вуліцы. І мы гэтыя перамовы правялі — зь міністрамі замежных справаў Швэцыі і Нідэрляндаў, і яшчэ некалькімі значнымі асобамі, якія вырашаюць сёньня эўрапейскую і сусьветную міжнародную палітыку. Чым яшчэ для мяне адметны гэты высокага ўзроўню форум, так гэта тым, што пытаньне Беларусі тут ня нейкае шараговае, у сярэдзіне сьпісу ці пад ягоны канец, а на самым версе. Пра гэта сьведчаць і тое, што казала Гілары Клінтан гэтымі днямі адносна Беларусі, дадаў Уладзімер Някляеў. Нагадаем, дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан заявіла, што беларускі рэжым павінен вызваліць палітзьняволеных: — Мы усе разам патрабуем, каб Беларусь вызваліла палітычных вязьняў і пачала дэмакратычныя рэформы. Сумна, што становішча жыхароў Беларусі так адрозьніваецца ад сытуацыі ў іх суседзяў. Гэта нагадвае нам, што стварэньне свабоднай Эўропы яшчэ не завершанае.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Составлен рейтинг посещаемости сайтов белорусских исследовательских центров

Хотите узнать больше? На этот раз ранжированию по посещаемости подверглись сайты белорусских исследовательских организаций. На основании данных сервиса similarweb.com 360

МАРТ: дифференциация тарифов на электроэнергию пока не отменена

Хотите узнать больше? В Беларуси продолжает действовать дифференциация тарифов на электроэнергию для населения в зависимости от объемов потребления, она не отменялась. 706

Налоговый маневр России может задать импульс переформатированию белорусско-российских отношений

Хотите узнать больше? Ситуация с налоговым маневром становится дополнительной иллюстрацией того, что для России ЕАЭС является, в первую очередь, политическим инструментом 359

Отмена виз «на закупы» болезненно скажется на торговле Подляшья, считают в Польше

Хотите узнать больше? Со второго января польское правительство отменило визы «на закупы» для граждан Беларуси. Решение с негодованием восприняли политики оппозиционной 681

Пятеро детей серьезно пострадали при катании на тюбингах за два дня

Хотите узнать больше? Несколько случаев тяжелого травмирования детей произошло в рождественские выходные. фото: rostov-on-don.sm-news.ru Об этом сообщила официальный 650

За новогодние праздники белорусскую границу пересекли около 900 тысяч человек

Хотите узнать больше? Как сообщили в Госпогранкомитете, за время новогодних и рождественских праздников белорусскую границу пересекло почти 900 тыс. граждан и более 250 612

Минская елка вошла в Топ-5 самых высоких елок СНГ

Хотите узнать больше? Аналитическое агентство ТурСтат составило рейтинг самых высоких новогодних елок в столичных городах стран СНГ в новогодние праздники в декабре 2018 — 789

В Оршанском районе снизят налоги и введут мораторий на проверки

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко подписал указо развитии Оршанского района, которым утверждается программа развития этого региона на период до 2023 года. "В 765