Закрыть

Выберите город

Закрыть

Гэта яшчэ не аб’яднанне, гэта — пагадненне (фота)

29 чэрвеня прадстаўнікі шасці палітычных партыі і арганізацый заявілі пра стварэнне сумеснай платформы. «Гэта яшчэ не аб’яднанне», — зазначылі яны.

Гэта яшчэ не аб’яднанне, гэта — пагадненне (фота)

Прадстаўнікі АГП, БНФ, «Справядлівага света», Руху «За Свабоду», БХД і «Гавары праўду» падпісалі пагадненне, дзе патрабуюць вызвалення палітвязняў, а таксама правядзення свабодных выбараў. «Адбываецца стварэнне платформы, аб’яднанне праз дзеянне, справу, а не толькі праз заявы», — зазначыў Анатоль Лябедзька. На ягоную думку, тая эканамічная сітуацыя ў краіне, якая існуе цяпер, ёсць вынікам адсутнасці вольных выбараў. Уладзімір Някляеў на прэс-канферэнцыі не прыйшоў, яго прадстаўляў Сяргей Вазняк. Цікава, прадстаўнікі адной партыі «Справядлівы свет» Вазняк і Калякін прадстаўлялі розныя структуры. Дык вось у пісьмовым звароце Някляеў напісаў, што гатовы да любых аб’яднанняў, каб выцягнуць з турмы палітвязняў. Рымашэўскі сказаў, што хай гэта і маленькі, але крок да рэальнага аб’яднання. Мілінкевіч зазначыў, што мы жывём у складаны час, калі вырашаецца, ці «мы будзе еўрапейскай дзяржавай, ці перыферыяй суседняй краіны». На думку Мілінкевіча, сёння сістэмны крызіс мае не толькі ўлада, але і апазіцыя. Прычына для апазіцыі — слабая каардынацыя. Калі журналісты спрабавалі ўдакладніць, ці можна гэта называць аб’яднаннем, то палітыкі папрасілі называць лепш пагадненнем. Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што калі ўлада не пойдзе на гэтыя саступкі (вызваленне палітвязняў і правядзенне свабодных выбараў), то ўдзельнічаць у выбарах не варта. Трэба таксама пераканаць еўрапейцаў не дасылаць сваіх прадстаўнікоў для назірання за гэтымі выбарамі.

Гэта яшчэ не аб’яднанне, гэта — пагадненне (фота)

Удзельнікі прэс-канферэнцыі пагадзіліся, што праблема лідара востра пакуль не стаіць. «Хаця было б добра яго мець», — адзначыў Мілінкевіч. «Вы ўсё хочаце стварыць КПСС, — не вытрымаў Калякін пасля пытання пра структуру новай платформы. — Але стварэнне новага АДС зусім не абавязковае. Магчымае і так каардынацыя дзейнасці». Заракацца ад крытыкі адзін аднаго палітыкі не сталі. «Мы ж не мафію ствараем», — як вобразна зазначыў Рымашэўскі. Пра ўзаемаедачыненне з «Рэвалюцыяй праз сацыяльную сетку» Сяргей Калякін сказаў: «Мы з імі ў кантакце, сёння мы будзем там».

Гэта яшчэ не аб’яднанне, гэта — пагадненне (фота)
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

В Беларуси усложнят правила экзаменов для мотоциклистов

Хотите узнать больше? Министерство внутренних дел ужесточает правила сдачи экзаменов на права мотоциклистов.     Согласно постановлению МВД №280, которое 53

Президент о полигоне отходов «Северный»: гора отходов уже из космоса видна

Хотите узнать больше? Александр Лукашенко видит необходимость в разработке долгосрочной программы по рекультивации и закрытию полигонов, а также внедрению новаций в 57

Белорусская милиция переходит на ружья с резиновыми пулями

Хотите узнать больше? Использовать резиновые пули будут, чтобы «при необходимости остановить преступника и при этом нанести минимальные повреждения». фото: ... 49

Александр Лукашенко освободил от должности начальника учебной части в Печах

Хотите узнать больше? Соответствующий указ №383 президент Беларуси Александр Лукашенко подписал в пятницу 20 октября. Решение принято в связи со смертью рядового 51

Открыто представительство компании «Арт Обои» в Гродно

Хотите узнать больше? Компания «Арт Обои» занимается разработкой уникальных и стильных фотохолстов, выполняет печать фотообоев, рольштор и модульных 120

Более 60 процентов граждан удовлетворены работой ЖКХ

Хотите узнать больше? Как заявил заместитель премьер-министра Анатолий Калинин, главная задача организаций ЖКХ обеспечить надлежащее качество и обозначенность стоимости 97

Учения по аварии на БелАЭС пройдут в Беларуси

Хотите узнать больше? В Беларуси будут проведены командно-штабные учения по реализации плана защитных мероприятий в случае радиационной аварии на первой белорусской АЭС. 105

В Беларуси опять подняли больной вопрос социальной защиты молодых специалистов на селе

Хотите узнать больше? Сенаторы намерены проработать вопросы предоставления жилья и снижения налоговой нагрузки для молодых специалистов на селе, занятых в социальной и 269