Закрыть

Выберите город

Закрыть

Цягам бліжэйшых тыдняў можа быць заяўлена пра аб’яднанне апазіцыі

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька кажа, што ў бліжэйшы час можа быць абвешчана аб новым аб’яднанні ўнутры апазіцыі.

 Цягам бліжэйшых тыдняў можа быць заяўлена пра аб’яднанне апазіцыі
— На чым грунтуюцца Вашы высновы?

— На шматлікіх двухбаковых і шматбаковых размовах і кансультацыях. На гэта ёсць палітычная воля і жаданне. Гаворка ідзе пра каардынацыю і ўзаемадзеянне ўнутры апазіцыі. Трэба толькі аформіць гэта. Ні адна сур’ёзная палітычная сіла не супраць гэтага.

— А які будзе фармат? Сустаршынства ці адзіны лідар?

— Рана пра гэта яшчэ гаварыць. Трэба скласці ўсе тыя магчымасці, што мы маем на сённяшні дзень. Потым вызначымся, які гэта будзе фармат. Мне здаецца, што новае ўтварэнне павінна быць шматузроўневай канфігурацыі. З аднаго боку павінны быць палітычныя партыі, рухі, арганізацыі. З іншага — экспертная супольнасць, нейкія рабочыя групы. У прынцыпе, такое ў нас ужо было, калі выпрацоўвалі Малую Канстытуцыю. Пра лідара пакуль ніхто не гаварыў. Амбіцыі цяпер у людзей не лезуць праз край. Некаторыя людзі зразумелі, што лідарства гэта не толькі інтэрв’ю і святло сафітаў, але і адказнасць, наступствы. Лідар павінен быць абраны пры вялікай колькасці людзей. Магчыма, каб у гэтай працэдуры змог паўдзельнічаць кожны грамадзянін краіны.

— Раней размежаванне ў апазіцыі часта праходзіла па лініі «празаходні — прамаскоўскі». Цяпер гэтая праблема існуе?

— Не адчувалася. Прынамсі, нейкіх умоваў, што я не прыйду на перамовы, калі там будзе прарасійскі/праеўрапейскі палітык не было. Для мяне такой праблемы не існавала ўвогуле ніколі. Здаецца, што мы перажылі гэтую хваробу. Цяпер людзьмі рухае жаданне, што мы можам зрабіць для краіны.

— Наконт фармата ўдзелу ў парламенцкіх выбарах ужо кансультаваліся?

— Усе сыходзяцца ў меркаванні, што найлепшым рашэннем будзем агульнае. Незалежна ад таго, ці гэта будзе байкот, ці ўдзел, ці нейкая больш складаная схема.

— Калі пра новае аб’яднанне можа быць заяўлена?

— Патрэбен адзіны пасыл, з якім мы маглі б выступіць. Тым не менш, усе сыходзяцца ў меркаванні, што зрабіць гэта трэба да летніх канікул і адпачынкаў. Гэта значыць цягам бліжэйшых тыдняў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Пенсии белорусов на фоне соседей - у кого больше?

Хотите узнать больше? Средняя пенсия в Беларуси, по официальной статистике, составляет 298 рублей.     фото: byfin.by   Больше всего эти выплаты у минчан 155

На 22 сентября в Беларуси объявлен оранжевый уровень опасности из-за сильного ветра

Хотите узнать больше? Оранжевый уровень опасности из-за гроз и порывистого ветра объявлен в Беларуси 22 сентября.     Как сообщили БЕЛТА в Республиканском 1 283

Какой налог будут платить физлица при работе без открытия ИП

Хотите узнать больше? Ставки дифференцируются в зависимости от населенных пунктов.   фото: fbm.ru   На Национальном правовом портале опубликован указ №337 "О 90

Уровень оплаты за электрическую и тепловую энергию составил в Беларуси 99,5 процентов

Хотите узнать больше? За январь-август 2017 года потребителям республики отпущено электрической и тепловой энергии на сумму 5409,5 млн рублей, уровень оплаты составил 92

Новый антитабачный закон внесут правительству до 25 сентября

Хотите узнать больше? Проект обновленного декрета №28 "О государственном регулировании производства, оборота и потребления табачного сырья и табачных изделий" планируется 106

Лукашенко подписал указ о введении института налоговых консультантов

Хотите узнать больше? Президент Беларуси подписал указ №338 "О налоговом консультировании". Документ вводит в стране институт налоговых консультантов, которые станут 81

Рейтинг паспортов: Беларусь на 88-м месте

Хотите узнать больше? Беларусь заняла 88-е место в свежем рейтинга паспортов мира, опубликованном международной консалтинговой компанией Henley & Partners. фото: tut.by 108

Минобразования: 87 процентов школ начинают уроки в 8.30 и 9.00

Хотите узнать больше? Уроки в промежутке с 8.30 до 9.00 начинают 87% белорусских школ. Актуальную цифру назвала журналистам замминистра образования Раиса Сидоренко. фото: 513