Закрыть

Выберите город

Закрыть

Эксперт: Парк Чавеса прыдумалі, каб атрымаць крэдыты ад Венесуэлы

Парк імя Уга Чавеса з’явіўся ў беларускай сталіцы. Ці доўга будуць адпачываць у ім мінчукі?

Паводле рашэння № 368 Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ў зялёнай зоне ў мікрараёне Каменная горка прысвоена найменнне «парк імя Уга Чавеса » .

Эксперт: Парк Чавеса прыдумалі, каб атрымаць крэдыты ад Венесуэлы

Карэспандэнты Realt.onliner.by пабывалі на месцы і ўпэўніліся , што пакуль адпачыць у парку Уга Чавеса будзе складана

Старшыня Рэспубліканскага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч не падтрымлівае рашэнне сталічных уладаў.

— Ну, хто такі Уга Чавес? Такіх лаціна-амерыканскіх камандантэ пералічыць на памяць не зможа ніводзін гісторык. А тут парк імя чарговага камандантэ ў Мінску. Дзе Беларусь, а дзе Лацінская Амерыка? Тым больш што праз пару гадоў усе беларускія праекты ў той жа Венесуэле сканаюць, — адзначае гісторык.

Па меркаванню Антона Астаповіча, сталічныя ўлады такім чынам вырашылі зрабіць прыемны падарунак кіраўніку Беларусі, які сябраваў з Уга Чавесам.

— Інакш патлумачыць гэта немагчыма. Натуральна, што пазней усе падобныя назвы будуць перагледжаныя. Але ж калі цяперашняя назва будзе неяк звязана са зменамі юрыдычных адрэсаў, то гэта будзе доўгі працэс, — падкрэслівае гісторык.

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, гісторык Алег Трусаў не выключае, што такім чынам беларускія ўлады спадзяюцца яшчэ штосьці атрымаць ад кіраўніцтва Венесуэлы.

— Тут робіцца ўсё правільна з пункту гледжання « паляўнічых за крэдытамі». Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура — пераемнік Чавеса. Відаць, эканамічная сітуацыя ў Беларусі ўжо настолькі кепская, што нават парк прыдумалі, каб дагадзіць новаму кіраўніку Венесуэлы. У свой час беларускія ўлады ад Садама Хусейна атрымалі паўмільёна долараў на Нацыянальную бібліятэку ў Мінску, — нагадвае эксперт.

Нягледзячы на тое, што ў айчыннай тапаніміцы не згаданыя шматлікія выбітныя дзеячы гісторыі і культуры Беларусі, такія экзатычныя перайменаванні не выклічуць хвалі абурэння сярод мінчукоў, лічыць гісторык.

— Уся сістэма пабудаваная так, што калі беларусы маўчаць, то ўлады робяць усё, што хочуць. Паверце мне: для 99% беларусаў да лямпачкі, будзе насіць парк імя Чавеса, Сталіна ці Леніна — абы не было інфляцыі ды дэвальвацыі. Але зменіцца ўлада, і памяняем гэтую назву. Нядоўга гэты Чавес будзе ў Мінску. Помнік Сталіну нядоўга прастаяў. Яго ламалі тры начы. А тут нічога ламаць не трэба: проста памяняць назву. Заменім. Зробім, напрыклад, парк імя Вацлава Ластоўскага, і будзе нармальна, — упэўнены Алег Трусаў.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Ученик школы из Слуцка создал самый быстрый интернет-протокол и смартфон будущего

Хотите узнать больше? Ученик слуцкой школы №11 Владислав Гадалов получил диплом III степени и награду в тысячу долларов на международном научно-инженерном конкурсе Intel 39

Беларусь попала в Топ-10 стран с самым низким рейтингом свободы СМИ

Хотите узнать больше? Согласно рейтингу Американского института исследования социального мнения (Институт Гэллапа), Беларусь занимает 9-е место снизу в рейтинге свободы 39

Депозиты белорусов в национальной валюте выросли на четверть

Хотите узнать больше? На 1 мая депозиты жителей страны в национальной валюте составили 4,8 млрд рублей, увеличившись более чем на 25% в сравнении с данными на 1 мая 2016 33

Опрос: каждый третий белорус желает эмигрировать из страны

Хотите узнать больше? Почти треть белорусов, будь у них возможность, уехали бы в другую страну на постоянное место жительства. Больше 40% готовы отправить своих детей 363

Бухгалтер лесхоза похитила 63 тысячи рублей

Хотите узнать больше? Прокуратурой Минской области направлено в суд Березинского района уголовное дело в отношении бывшего бухгалтера одного из государственных 207

Лукашенко про зарплаты чиновников: До оптимизации никакого повышения зарплаты ни на йоту

Хотите узнать больше? Планы по дальнейшей оптимизации в госаппарате обсудили на встрече Александр Лукашенко с главой Администрации президента Натальей Кочановой. фото: 235

Евросоюз отменил визы для украинцев

Хотите узнать больше?   Европарламент утвердил безвизовый въезд для Украины. Торжественная церемония подписания документа прошла в Страсбурге. На ней присутствовал 290

Литва обошла Беларусь среди самых пьющих стран мира

Хотите узнать больше? Жители Литвы являются мировыми лидерами по потреблению алкоголя, свидетельствуют данные прошлого года, которые во вторник в Вильнюсе озвучил 263