Закрыть

Выберите город

Закрыть

Революция через социальную сеть в Минске: что там было?

 


 


 

 

 

 

 

 

 

 

 

фото: http:\\svaboda.org

 

20:30 Уваход на станцыю мэтро «Кастрычніцкая» адчынены. Уваход на плошчу кантралююць амапаўцы. Турнікеты вярнулі на месца, зьняты толькі адзін пралёт, але ён пад аховай.
Двое ў цывільным затрымалі журналіста «Эўрапейскага радыё для Беларусі» Паўла Сьвярдлова на плошчы Свабоды ў Менску. Тыя, хто затрымліваў, не прадставіліся і, як паведаміў Павал, паводзілі сябе досыць бесцырымонна. Прычыну затрыманьня не паведамілі. Цяпер журналіст сядзіць у аўтобусе, што знаходзіцца за ачапленьнем на плошчы Свабоды, перадае «Наша ніва».

 20.17 На Кастрычніцкай плошчы турнікеты яшчэ стаяць, але туды ўсіх пускаюць. Праўда, у журналістаў «НН» перш праверылі дакументы і параіліся па рацыі з начальствам.

20.09 Каля 200 чалавек гуляе паблізу гатэля «Еўропа» і «Гранд-кафэ» на вуліцы Леніна. Міліцыя не дазваляе спыняцца — адразу падыходзяць і просяць «адыйсці».

20.01 Людзі патроху разыходзяцца. Асобныя групы па некалькі дзясяткаў чалавек гуляюць па праспекце і вуліцы Леніна. Кіроўцы вітаюць іх сігналамі.

19.59 Аднаго з удзельнікаў акцыі на вуліцы Леніна затрымалі двое ў цёмнай вопратцы і павялі ў бок метро, распавялі відавочцы карэспандэнту «НН».

19.48 Натоўп, які адцяснялі ад Цэнтральнага сквера ў бок вакзала, «рассякаюць» — частку скіроўваюць у пераход, частку на вуліцу Леніна.

19.46 Міліцыя адцясняе натоўп ад цырка ў бок плошчы Перамогі. Каля 150 чалавек стаіць на іншым баку праспекта, каля скрыжавання з вуліцай Янкі Купалы.

19.42  Каля сямідзесяці чалавек з воплескамі перайшлі праспект ад цырка да сквера Янкі Купалы.

 

 

19.37  Каля цырка таксама каля 400–500 чалавек, ёсць асобныя групы ля Купалаўскага сквера. Моладзь махае кіроўцам, што едуць праспектам. Аўто сігналяць у адказ.

19.27 Міліцыя адцясняе ўдзельнікаў акцыі з Цэнтральнага сквера на праспект, у бок Нацыянальнага банка. Робяць гэта не спецназаўцы, а звычайныя міліцыянты ў форме ППС.

19.22 Агульную колькасць удзельнікаў мінскіх народных гулянняў, арганізаваных сацыяльнымі сеткамі, можна ацаніць у больш чым тысячу чалавек.

19.21 Фізкультурнікі сыходзяць з Кастрычніцкай плошчы. Ачапленне застаецца.

19.16  Дзесяць спецназаўцаў перабеглі праспект і кіруюцца да натоўпу ў Цэнтральным скверы.

19.12 Спецназ мякка адцясняе натоўп далей ад плошчы — ланцуг міліцыянтаў спыніўся насупраць уваходу ў «Цэнтральны», што бліжэй да метро. Машыны, якія едуць праспектам, вітальна сігналяць удзельнікам акцыі. Натоўп, які стаіць на другім баку праспекта, ля Цэнтральнага сквера, час ад часу пачынае пляскаць у ладкі.

19.07 Частка людзей перайшла праспект і стаіць каля Цэнтральнага сквера. Там некалькі сотняў чалавек. Таксама людзі стаяць на тратуары ля «Цэнтральнага», у абодвух скверах на вуліцы Леніна абапал праспекта, каля ГУМа.

19.04  У падземным пераходзе пад праспектам каля «Макдональдса» вельмі многа людзей. З-за гэтага можа ўтварыцца цісканіна. Сітуацыя там досыць небяспечная, паведамляе карэспандэнт «НН».

 

Революция через социальную сеть в Минске: что там было?

 

фото: http:\\onliner.by

 

18.56 Шэраг спецназаўцаў загарадзіў тратуар і з боку «Макдональдса». Людзей выпускаюць, але не ўпускаюць. На плошчы з’явіўся Уладзімір Някляеў. Ён стаіць каля турнікетаў з боку вуліцы Энгельса ў атачэнні журналістаў.

18.52 Групка ўдзельнікаў акцыі, якую спецназ адцясняў уніз па вуліцы Энгельса, дайшла да скрыжавання з Інтэрнацыянальнай і проста разышлася ў розныя бакі.

18.51 Станцыя метро «Купалаўская» таксама не працуе.

18.46 Некалькі міліцыянтаў з рупарамі тлумачаць натоўпу ля «Цэнтральнага», што тут нельга збірацца. «А марозіва есці можна?» — пытае моладзь. «І марозіва нельга!» — адказваюць міліцыянты. Ланцуг спецназа перакрыў падыходы да плошчы з боку «Цэнтральнага». Групку людзей чалавек у сорак адціскаюць па вул. Энгельса ў бок Плошчы Свабоды.

18.45 На Кастрычніцкай не спыняецца метро і наземны транспарт.

18.42 Плошча Свабоды таксама перакрытая турнікетамі. Міліцыя нікога туды не пускае. Каля ратушы — пяць аўтобусаў з зацемненым шклом.

18.40 Спецназ і людзі ў цывільным раз за разам заклікаюць «праходзіць», «не ствараць натоўп».

18.38 Прэс-сакратар ГУУС Ластоўскі сказаў, што не адказвае за кантрольна-прапускны рэжым на плошчы, але доступ на яе абмежаваны.

18.36 Уздоўж вуліцы Энгельса і каля «Цэнтральнага» сабралася 150–200 удзельнікаў акцыі.

18.30 На абгароджаную турнікетамі тэрыторыю не пускаюць нават журналістаў з пасведчаннямі супрацоўнікаў СМІ. Спецназаўцы ў чорнай форме тлумачаць гэта тым, што журналісты не маюць «дазволу прэс-цэнтру ГУУС», што доступ на рэпетыцыю параду абмежаваны.

18.21 На абгароджаную турнікетамі частку плошчы нікога не пускаюць. Усіх адпраўляюць у абыход уздоўж турнікетаў «пакуль не скончыцца мерапрыемства». У тых нешматлікіх (у асноўным журналістаў), каго прапускаюць, спецназ правярае сумкі.

18.19 Студэнтаў паставілі ў шэрагі, яны робяць фізічныя практыкаванні. З імі чатыры жанчыны-кіраўнічкі.

18.13 Спецназ сагнаў астатніх удзельнікаў з цэнтра плошчы, каб «не заміналі рэпетыцыі». Таксама зганяюць людзей з прыступак Палаца прафсаюзаў. Чаму? Спецназавец змог патлумачыць карэспандэнту «НН» толькі тое, што «тут не месца, нельга тут знаходзіцца».

18.10 Фізкультурнікі кажуць, што у іх зараз будзе рэпетыцыя мерапрыемства да параду 3 Ліпеня. Яны шыхтуюцца ў цэнтры плошчы.

18.07 З машыны з гукаўзмацняльнай апаратурай выйшла жанчына з мікрафонам і заклікала: «Рабяты з Акадэміі фізкультуры, выходзім на цэнтр плошчы». На яе заклік натоўп маладзёнаў, каля сямідзесяці чалавек, рухаецца ад экрана і з перахода метро да цэнтра плошчы.

17.59 На пляцоўцы ля Дома афіцэраў, над уваходам у метро «Кастрычніцкая», стаіць пажарная машына, абсталяваная вадамётам і аўтазак. Цікава, што ў кабіне баявой машыны беларускага спецназа вісіць вымпел з выявай расійскага трыкалору. Таксама карэспандэнты «НН» адзначаюць вялікую колькасць «асобаў у цывільным» на плошчы і на падыходах да яе.

17.57 За гадзіну да абвешчанага ў сацыяльных сетках пачатку акцыі на Кастрычніцкай сабралася каля сарака чалавек. Людзі проста стаяць групкамі. Не маюць ніякіх плакатаў і сімволікі. Толькі адзін хлопец стаяў з лістом паперы: «Хто на флэшмоб?»

17.46 Каля плошчы з боку вуліцы Энгельса забаранілі паркавацца, паведамляе карэспандэнт «НН».

17.42 На пытанне, з якой прычыны Кастрычніцкая плошча абнесеная турнікетамі, спецназаўцы адказалі: «Без паняцця».

17.40 Уся плошча абнесеная турнікетамі. Пакінулі некалькі ўваходаў — ад «Цэнтральнага», ад Палаца прафсаюзаў, каля прыпынка аўтобуса № 100. Ля ўваходаў — спецназаўцы з металашукальнікамі. Але пакуль усіх вольна пускаюць і не абшукваюць. На плошчы таксама стаіць машына з гукаўзмацняльнай апаратурай.

16.47 Як паведаміў карэспандэнт «НН», на Кастрычніцкай плошчы за Палацам Рэспублікі ад вуліцы Інтэрнацыянальнай стаяць 10 міліцэйскіх аўтобусаў і два аўтазакі. Таксама аўтобусы з міліцыяй ёсць у дварах за універсамам «Цэнтральны». Міліцыянты ў чорнай форме выносяць з Палаца Рэспублікі металічныя турнікеты. Відаць, доступ на плошчу збіраюцца абмяжоўваць.

Праспект Незалежнасці, як заўжды, запоўнены людзьмі.

У сацыяльных сетках Вконтакте і Фэйсбук нарадзілася ініцыятыва выходзіць на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў на народныя гулянні кожную сераду, а 19-й. 8 чэрвеня такая акцыя сабрала на Кастрычніцкай у Мінску каля 400 чалавек. Гулянні адбыліся і ў дзясятку рэгіянальных гарадоў. Народныя гулянні, без транспарантаў і сцягоў, — такая форма пратэсту абраная, каб удзельнікаў нельга было звінаваціць у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі. Патрабаванні ўдзельнікаў празрыстыя і без лозунгаў — палітычныя і эканамічныя перамены.

 

Площадь Ленина в Бресте

социальная революция Брест

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: 24 часа это - ?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Евросоюз отменил визы для украинцев

Хотите узнать больше?   Европарламент утвердил безвизовый въезд для Украины. Торжественная церемония подписания документа прошла в Страсбурге. На ней присутствовал 155

Литва обошла Беларусь среди самых пьющих стран мира

Хотите узнать больше? Жители Литвы являются мировыми лидерами по потреблению алкоголя, свидетельствуют данные прошлого года, которые во вторник в Вильнюсе озвучил 119

Беларусь из-за угрозы птичьего гриппа запретила ввоз живой птицы из Татарстана

Хотите узнать больше? Департамент ветеринарного и продовольственного надзора Минсельхозпрода Беларуси запретил ввоз в страну птицы из Татарстана из-за вспышки птичьего 108

Россия ввела погранконтроль авиарейсов из Беларуси

Хотите узнать больше? С 00:00 15 мая 2017 года изменяется технология обслуживания пассажиров, прилетающих из Беларуси в Россию. фото: tut.by «Все рейсы в российские 221

Конфискуют машину, дом, деньги: сотрудника МЧС за взятки приговорили к 10 годам

Хотите узнать больше? Виталия Тулая, первого замначальника Минского городского управления МЧС Беларуси, признали виновным в том, что он получил от бывших сотрудников МЧС в 247

Беларусь вводит лицензирование экспорта кож

Хотите узнать больше? Беларусь вводит лицензирование экспорта дубленых кож за пределы таможенной территории Евразийского экономического союза. Согласно постановлению 251

Начался прием анкет абитуриентов ЕГУ на бакалаврские и магистерские программы

Хотите узнать больше? В 2017 году Европейский гуманитарный университет (ЕГУ) в Вильнюсе рад приветствовать новое поколение абитуриентов, которые сделали выбор в пользу 270

С 2018 года заказ кадров в учебные заведения будет формироваться по новому принципу

Хотите узнать больше? Контрольные цифры приема с 2018 года будут формироваться на основе новых подходов к заказу кадров. Как было сказано на заседании коллегии 315