Закрыть

Выберите город

Закрыть

Генадзь Бураўкін: У Міністэрстве культуры больш людзей, якім няма чаго рабіць

Чаму ў ліку першых у Беларуcі скарачаюць работнікаў культуры і ці спрыяе гэта выратаванню айчыннай эканомікі?

Не там чыноўнікі шукаюць грошы

Паэт Генадзь Бураўкін, каментуючы рашэнне Мінкульта, выказвае разуменне, што ў дзяржавы не хапае грошай.

Генадзь Бураўкін: У Міністэрстве культуры больш людзей, якім няма чаго рабіць
— Набліжаецца сур’ёзнае фінансава-эканамічнае пагаршэнне. Чыноўнікі гэта замоўчваюць, але яно адчуваецца. Толькі мне здаецца: не там яны шукаюць грошы. Ды й гэтыя грошы не такія вялікія, каб паправіць бюджэт, — адзначае паэт.

Ён прапаноўвае пачынаць сур’ёзнае скарачэнне не з музейных работнікаў і выкладчыкаў, а з саміх чыноўнікаў.

— Трэба вельмі моцна скарачаць сілавыя структуры, армію — там, на мой погляд, мнагавата людзей, якія залішне многа ад дзяржавы бяруць і малавата ёй аддаюць, — прапаноўвае Генадзь Бураўкін.

Ініцыятыву Мінкульта паэт лічыць схавана ці адкрыта накіраванай супраць нацыянальнай культуры, супраць беларушчыны.

Згодна рашэнню калегіі Міністэрства культуры № 189 ад 25 верасня 2013 года, Інстытуту беларускай культуры прапануецца скараціць 30% супрацоўнікаў, Літаратурным музеям Янкі Купалы і Якуба Коласа — па 25% супрацоўнікаў, Нацыянальнаму мастацкаму музею — 5%. Астатнім падначаленым Мінкульту ўстановам (за выключэннем прафесарска-выкдадчыцкага складу) — на 20%.

— Я ведаю, як працуюць музеі Янкі Купалы, Якуба Коласа, дык там няма лішніх работнікаў. Я б не сказаў, што там многа людзей, якім няма чаго рабіць. Мне здаецца, што ў Міністэрстве культуры больш людзей такога кшталту, чым вось у гэтых культурных установах, — гаворыць Генадзь Бураўкін.

Паэт прагназуе, што будуць скарачацца даследванні творчасці Купалы і Коласа, экспазіцыі. Людзі (і свае, і прыезжыя) будуць усё менш і менш ведаць пра кульутру і духоўныя здабыткі беларусаў.

— Вось пра гэта трэба спярша думаць, а потым пра нейкія бюракратычныя рашэнні ці скарачэнні штатаў, ці эканомію сродкаў, — рэзюмуе Генадзь Бураўкін.

Культура ўладам замінае

Генадзь Бураўкін: У Міністэрстве культуры больш людзей, якім няма чаго рабіць
— Скарачаюцца музейныя супрацоўнікі, нізавое звяно культурных супрацоўнікаў. То бок, усе тыя, хто гэтую самую культуру і нясе. І калі кажуць, што гэта не тычыцца прафесароў і вышэйшага эшалону выкладчыкаў, то мяне цікавіць, а ці тычыцца гэта ніжэйшага эшалону: проста выкладчыкаў таксама будуць скарачаць? — задаецца пытаннем культуролаг Максім Жбанкоў.

Ён лічыць, што за рашэннем Міністэрства культуры стаіць справа аптымізацыі дзяржаўнага апарату, у тым ліку і тых дзяржслужачых, якія маюць дачыненне да культуры.

— Штука ў тым, што ёсць розныя сістэмы прыярытэтаў. Напрыклад, цяжка зараз было б пачуць пра скарачэнне АМАПу ці нейкіх вайсковых частак, праўда? А вось культура скарачаецца лёгка. І мне падаецца, гэты факт адлюстроўвае, што культура для сучаснай сістэмы не з’ўляецца прыярытэтнай, — лічыць эксперт. — Больш за тое, яе карыснасць выглядае сумнеўна.

У свой час у школцы быў курс гісторыі сусветнай культуры, і яго паспяхова адмянілі, нагадвае Максім Жбанкоў.

— Ніхто не заўважыў, а на вуліцы ўсё больш манкуртаў, усё больш людзей з пустымі вачыма і без адпаведнага уцямнага стаўлення і да краіны, і да нацыі. Я думаю, што культура замінае, бо сапраўдная культура вучыць задаваць нязручныя пытанні. Сапраўдная культура – гэта не проста музеі і выставы, гэта яшчэ і культура сумневу. Напэўна, у дадзенай сітуацыі яна выглядае проста залішняй, — канстатуе культуролаг.

Не падпадаюць пад скарачэнне, згодна рашэнню чыноўнікаў, Нацыянальны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Па аптымістычных ацэнках Сусветнага банка, лішнімі лічацца каля 10% работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў. Яшчэ колькі месяцаў таму чыноўнікі даводзілі, што хаця і разумеюць праблему залішняй занятасці, але ў дзяржавы няма грошай, каб пераадукоўваць звольненых беларусаў ды выплочваць дапамогу. Аднак нядаўна пачаліся размовы пра тое, што пасля рэканструкцыі некаторых буйных прадпрыемстваў такая колькасць работнікаў будзе непатрэбная.

+ Белорусские власти готовятся к последствиям массовых увольнений

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Выходные в Беларуси будут теплыми

Хотите узнать больше? В эти выходные в Беларуси ожидается погода "в основном без осадков". Самое время отправляться в лес за грибами. В субботу, 23 сентября, в Беларуси 0

В Турции зарезали белорусского туриста

Хотите узнать больше? В одном из турецких отелей произошла драка между официантом и туристом. От полученных ножевых ранений второй скончался. фото: dpchas.com.ua Инцидент 0

В Беларуси с 1 октября подорожают некоторые табачные изделия

Хотите узнать больше? Со следующего месяца повысятся цена на продукцию "Табак-инвест". фото: zelenueapteki.potrebitel.by Так, на 5 копеек вырастет цена сигарет Monte 0

Беларусь и Украина договорились наладить взаимодействие в сфере ядерной энергетики

Хотите узнать больше? По итогам состоявшегося на минувшей неделе заседания белорусско-украинской рабочей группы по сотрудничеству в топливно-энергетической сфере, Беларусь 0

Пенсии белорусов на фоне соседей - у кого больше?

Хотите узнать больше? Средняя пенсия в Беларуси, по официальной статистике, составляет 298 рублей.     фото: byfin.by   Больше всего эти выплаты у минчан 583

На 22 сентября в Беларуси объявлен оранжевый уровень опасности из-за сильного ветра

Хотите узнать больше? Оранжевый уровень опасности из-за гроз и порывистого ветра объявлен в Беларуси 22 сентября.     Как сообщили БЕЛТА в Республиканском 1 395

Какой налог будут платить физлица при работе без открытия ИП

Хотите узнать больше? Ставки дифференцируются в зависимости от населенных пунктов.   фото: fbm.ru   На Национальном правовом портале опубликован указ №337 "О 153

Уровень оплаты за электрическую и тепловую энергию составил в Беларуси 99,5 процентов

Хотите узнать больше? За январь-август 2017 года потребителям республики отпущено электрической и тепловой энергии на сумму 5409,5 млн рублей, уровень оплаты составил 160