Закрыть

Выберите город

Закрыть

Калі беларускі трэці сектар стане моцным і ўстойлівым?

Беларусь заняла перадапошняе месца сярод краін былога СССР па ўстойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці. Мы «прайгралі» толькі Туркменістану. Аднак эксперты бачаць «кропкі росту».

Уменне выжываць ці застой?

Развіццё арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі і ўмовы існавання застаюцца аднымі з найгоршых у рэгіёне, сцвярджаецца ў штогадовым даследаванні «Індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці».

Кожнае вымярэнне «Індэкса» рэйтынгуецца паводле сямібальнай шкалы, дзе 1 паказвае на вельмі прагрэсіўны ўзровень, а 7 – на нізкі ўзровень развіцця.

Дзве найгоршыя адзнакі Беларусь атрымала за «прававы асяродак» існавання арганізацый (6.8 балаў) і «фінансавую устойлівасць» (6.5). Самы высокі паказнік у «арганізацыйнага развіцця» – 5.1 бала.

Па словах Старшыні праўлення міжнароднай асветніцкай арганізацыі «АКТ» Уладзіміра Каржа, гэтыя лічбы паказваюць на «ўменне знаходзіць устойлівасць у цяжкіх умовах» і «супрацьстаяць, а не жыць у цяплічных умовах».

«Захаваць адданасць справе, якую робіш, і захаваць арганізацыю, нягледзячы на варожасць асяроддзя», – вось што важна па меркаванні Уладзіміра.

Агульны ўзровень – «ніжэй немагчыма»

Агульны рэйтынг устойлівасці арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі складае 5.8 балаў. Горш толькі ў Туркменістане – 6.4 балаў. У групу з «абцяжаранай устойлівасцю» (sustainability impeded) ўваходзіць таксама Узбекістан (5.7 балаў).

Самай устойлівай у рэгіёне (Цэнтральная і Усходняя Еўропа і Еўразія) з’яўляецца Эстонія – 2 балы.

Калі беларускі трэці сектар стане моцным і ўстойлівым?

Агульны бал устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі за розныя гады

Іншыя краіны былога СССР маюць наступныя рэйтынгі:

Расія – 4.4

Украіна – 3.4

Казахстан – 4.1

Грузія – 4.2

Азербайджан – 4.7

Літва – 2.7

Малдова – 4.1

Латвія – 2.7

Кыргызстан – 4.0

Таджыкістан – 4.8

Арменія – 3.9

Арганізацыі драбнеюць і замыкаюцца ў сабе, а эксперты лічаць гэта «станоўчым»

Па словах Уладзіміра Каржа, ёсць некалькі тыпаў беларускіх арганізацый: адны папросту замыкаюцца ў сабе, каб захаваць тое, што ёсць. Другія , наадварот , спрабуюць у гэтых умовах знаходзіць кантакты, у тым ліку з уладай.

«Не ва ўсіх атрымліваецца ўдала. Тыя, што закрываюцца ў сабе, ф а ктычна паміраюць», – адзначае Уладзімір.

Іншыя арганізацыі скарачаюць сваю дзейнасць: з 20-50 чалавек рэальна працуе 3-5.

«Гэта дрэнна з пункт у гледжання арганізацыі. Хаця нават такая сітуацыя ацэньваецца экспертамі як станоўчая», – каментуе парадаксальную сітуацыю Уладзімір.

Калі беларускі трэці сектар стане моцным і ўстойлівым?

«Скурчаны» трэці сектар Беларусі

Спампаваць «Індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі» за 2012 год

Асноўныя перашкоды

Сярод асноўных перашкодаў для развіцця грамадскіх арганізацый эксперты называюць ужо «надакучыўшыя» складанасці пры рэгістрацыі арганізацыі . Нават сама неабходнасць атрымліваць ад дзяржавы дазвол на дзейнасць не дадае аптымізму. А калі выступаць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, можна трапіць на два гады ў турму (артыкул 193-1 Крымінальнага Кодэкс у ).

Па-ранейшаму асноўная крыніца падтрымкі беларускіх арганізацый – замежнае фінансаванне. Аднак яно ўскладнена неабходнасцю рэгістрацыі. Адмовіць жа могуць вельмі лёгка: па прычыне «немэтазгоднасці» праекта. Эксперты зазначаюць: арганізацыям часта даводзіцца выкарыстоўваюць «паўлегальныя схемы, што значна зніжае фінансавую празрыстасць сектара».

Адзін з найбольш істотных для грамадскіх арганізацый паказнікаў – грамадскі імідж – таксама на ўзроўні «ніжэй немагчыма» (5.9 балаў). Большасць беларусаў не разумеюць, што такое «грамадзянская супольнасць» і не ўсведамляюць ролю сектара ў развіцці краіны. Немалую ролю ў гэтым адыгрываюць сродкі масавай інфармацыі.

«Медыя асвятляюць дзейнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці часта ў палітызаваным рэчышчы. Дзяржаўныя выданні перыядычна абвінавачваюць грамадзянскую супольнасць ў фінансаванні з боку заходніх донараў, што адкладае негатыўны адбітак на імідж сектара ў цэлым», – гаворыцца ў «Індэксе».

Пры гэтым эксперты адзначаюць інтэнсіфікацыю дачыненняў арганізацый з грамадскасцю: стварэнне ўласных прэс-службаў і інфармацыйных каналаў. «Вебсайты некаторых арганізацый працуюць у рэжыме ўласных медыя, да прыкладу, eurobelarus.info Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь» і Альтэрнатыўнай моладзевай платформы», – адзначаецца ў даследаванні.

«Кропкі росту»

На меркаванне Уладзіміра, асноўныя «кропкі росту» для беларускіх грамадскіх арганізацый знаходзяцца ў актывізацыі дзейнасці па стварэнні сетак арганізацый і большай арыентацыяй на свае мэтавыя групы.

«Па-ранейшаму пачуццё салідарнасці не фармуецца. Казаць разрозненымі галасамі асобных арганізацый – не працуе. Трэба гэта рабіць праз сеткі», – упэўнены эксперт.

На думку Уладзімір ёсць небяспека і разам з тым магчымасць росту ў сувязі з праняццём Закона «Аб сацыяльным абслугоўванні» і з’яўленні сацыяльных замоваў, а таксама тым, што вельмі рэкламуецца доступ да замежных грошай.

«Будуць з’яўляцца псеўда-грамадскія арганізацыі. Гэта тое, што прайшлі ўсе краіны і гэта праўда небяспека. Трэба своечасова ідэнтыфікаваць такія арганізацыі, паколькі яны могуць замяніць «арыгінальныя», «прыродныя» грамадскія арганізацыі», – заклікае Уладзімір.

З пункту гледжання ўмацавання фінансавай устойлівасці эксперт не бачыць прынцыповых зменаў. «Думаю, мы будзем спаборнічаць з Расіяй, хто хутчэй закрые доступ да замежных грошай», – упэўнены суразмоўца.

Калі беларускі трэці сектар стане моцным і ўстойлівым?

Балы для Беларусі па розных паказчыках Індэкса устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці за 2012 год

Даведка

Індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці з’яўляецца ключавым інструментам вымярэння прагрэсу грамадскага сектара ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе і Еўразіі (E&E рэгіён). Індэкс адсочвае прагрэс грамадскага сектара ў 29 краінах цягам апошніх шаснаццаці год.

Індэкс вывучае агулам варункі, якія спрыяюць развіццю грамадзянскай супольнасці, надаючы асаблівую ўвагу прававому асяродку для дзейнасці няўрадавых арганізацый, арганізацыйнаму развіццю, фінансавай устойлівасці, адвакатаванню, аказанню паслугаў, інфраструктуры і грамадскаму іміджу.

Спампаваць «Індэкс устойлівасці арганізацый грамадзянскай супольнасці» Беларусі ў 2012 годзе (на беларускай мове)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Беларуси

Для спутниковой системы Беларуси обозначат эффективные цели

Хотите узнать больше? Постановлением Совета министров №856 создана межведомственная комиссия по рассмотрению проблемных вопросов использования национальной системы 321

Европейцы оценят белорусскую систему аккредитации

Хотите узнать больше? 20-24 ноября 2017 года эксперты Европейской организации по аккредитации (ЕА) проведут оценку Национальной системы аккредитации Беларуси. Данная 307

Беларусь установила запрет на вывоз необработанных шкур

Хотите узнать больше? С 20 ноября Беларусь установила запрет на вывоз необработанных шкур крупного рогатого скота за пределы таможенной территории Евразийского 303

Генпрокуратура констатировала увеличение беспилотников в запрещенных зонах

Хотите узнать больше? По итогам проверки Генеральной прокуратуры установлено, что все чаще беспилотные авиамодели нарушают законодательство в сфере использования 683

Беларусь - единственная страна в бывшем СССР, которая продолжает русифицироваться

Хотите узнать больше? Об этом говорится в исследовании, проведенном The Financial Times. Примечательно, что популярность русского языка в Беларуси растет на фоне общего 694

Вадим Иосуб: "Уравнивание зарплат" может привести к бегству банкиров из Беларуси

Хотите узнать больше? Пытаясь уравнять банковский топ-менеджмент в зарплатах с госчиновниками и руководителями Нацбанка, власти могут спровоцировать их бегство из страны. 687

В общем объеме денежных доходов белорусов оплата труда занимает 62,5 процента

Хотите узнать больше? Реальные располагаемые денежные доходы населения Беларуси в январе – сентябре 2017 года составили 100,4% к уровню января – сентября 2016 года. Как 676

«Альтернативные» энергетики намерены обратиться к Лукашенко

Хотите узнать больше? Ассоциация «Возобновляемая энергетика» планирует принять обращение к Александру Лукашенко. Как сообщил «Ежедневнику» исполняющий директор ассоциации 1 481