Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У “Пцічы” ўсё па-новаму

 

У “Пцічы” ўсё па-новаму

Магазін “Пціч” ААТ “Гандаль” пасля нядаўна праведзенай мадэрнізацыі стаў прасторным, прыгожым, з сучаснымі стэлажамі і вітрынамі, правільнай выкладкай тавараў і другімі зручнасцямі. І, як паведаміла яго загадчык Ларыса Пілік, калектыву таксама стала камфортна і зручна працаваць. — З моманту адкрыцця абноўленага магазіна не прайшло яшчэ і месяца, — працягвае яна, — аднак з упэўненасцю можам сказаць, што затраты, якія пайшлі на рэканструкцыю, набыццё новага гандлёвага абсталявання — на яго, дарэчы, было выдаткавана каля паўтара мільярда рублёў — у хуткім часе апраўдаюць сябе.

 

Мяркуйце самі: раней выручка складала каля 10 мільёнаў — зараз павялічылася прыкладна ў 2 разы. Пакупнікам падабаецца новая сістэма абслугоўвання. Цяпер кожны можа самастойна падысці да стэлажа і выбраць неабходны тавар, выкладзены з улікам пэўных падыходаў да размяшчэння яго на паліцах. Калі прайсціся па гандлёвай зале, можна заўважыць, што праведзена значная работа па яе планіроўцы, расстаноўцы гандлёвага абсталявання, якасным асвятленні, граматным абазначэнні тавараў цэннікамі, афармленні месцаў продажаў, уключаючы і рэкламныя матэрыялы, якія прадстаўлены рознымі гандлёвымі фірмамі.

Акрамя гэтага, вядзецца строгі кантроль за тэрмінам захавання прадукцыі. Прычым кожны можа яго бачыць на ўстаноўленым электронным табло, разме-шчаным побач з вітрынай. — Якімі яшчэ новаўвядзеннямі можаце пахваліцца? — Мы — адзіная гандлёвая кропка ў “Гандлі”, якая выкарыстоўвае сістэму счытвання штрыхкода тавару пры яго пакупцы. Атрымаўшы чэк, пакупнік адразу бачыць і цану, і вагу тавару. Гэта здымае многія пытанні. Яшчэ даспадобы спажыўцам адкрытая выкладка кандытарскіх вырабаў, што дазваляе зрабіць іх бліжэй да пакупніка і даць магчымасць асабіста пазнаёміцца з прадукцыяй.

Многія, напэўна, заўважылі, што з’явілася вітрына з гаспадарчымі таварамі першай неабходнасці. Дарэчы, не чакалі, што яны будуць настолькі запатрабаваны — некаторыя віды прадукцыі ўжо тройчы абнаўляліся. Асабліва карыстаецца попытам пральны парашок “Мара”, жаночыя калготкі і, як ні дзіўна, металічныя накрыўкі для слоікаў. — Сістэма самаабслугоўвання, на якую перайшоў магазін, акрамя плюсоў, мае і мінусы: лёгкі доступ да тавараў дае некаторым нерадзівым пакупнікам спакусу што-небудзь скрасці. Як абараняецеся? — Сапраўды, за адносна невялікі прамежак часу, што працуем на самаабслугоў-ванні, ужо сутыкнуліся з негатыўнымі фактамі, калі некаторыя пакупнікі вырашылі паспрабаваць сябе ў ролі злодзея. Для іх такі працэс скончыўся сумна. У магазіне ўстаноўлена камера вонкавага і ўнутранага відэаназірання, кожны крок пакупніка добра відаць, і спроба нешта затаіць не праходзіць. Для зручнасці абслугоў-вання ў краме ёсць спецыяльныя карзіны і нават каляскі. Але, на жаль, наведвальнікі не заўсёды імі карыстаюцца, чым парушаюць правілы гандлю. Спадзяюся, што ў далейшым будзе знойдзена ўзаемапаразуменне паміж намі, і праблема будзе знята.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Осиповичей

Бывшие хозяева Осиповичского вагоностроительного завода отсудили 3,2 млн долларов у властей Беларуси

Хотите узнать больше? По данным информированным источников, дело касается банкротства Осиповичского вагоностроительного завода (ОВЗ).

Светлана Тихановская отменила митинг в Осиповичах

Хотите узнать больше? «Объединенный штаб» кандидата в президенты Беларуси Светланы Тихановской отменил запланированный на 29 июля в 18.00 митинг-встречу с избирателями в

В Осиповичах на переходе Renault сбил девушку

Хотите узнать больше? В результате ДТП пешеход с травмами различной степени тяжести была доставлена в больницу.

Спасти спасателей птиц. Как после поджога восстанавливают приют для пернатых в Осиповичском районе

Хотите узнать больше? Вопрос "Зачем тратить столько сил и денег на птиц?" Столяровым задают постоянно. Взамен предлагают помочь детям, старикам, бездомным животным и далее

В Осиповичах мужчина увидел свою бывшую в машине с другим и ночью сжег этот автомобиль

Хотите узнать больше? Мужчине предъявили обвинение по ч. 2 ст. 218 (Умышленное уничтожение имущества, совершенное общеопасным способом) УК Беларуси. Максимальная санкция

«Панику поднимали мамаши с телятами». Посмотрите на битву между белорусскими зубрами

Хотите узнать больше? Белорусский фотограф Димид Важник обнаружил стадо более чем в сто голов и стал свидетелем боя за роль вожака.

«В смысле - бесполезно?!» Как «большая молодец» Оля превращает сельский клуб в тусовочное место

Хотите узнать больше? Думаете, что сельский клуб - это библиотека, две дискотеки в год и максимум один концерт самодеятельности на праздник деревни? Ха!

Новости Беларуси