Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У грамадскіх аб'яднаннях

У рамках рэалізацыі праекта "Маладыя душой" Гуманітарнай праграмы "Месца сустрэчы — дыялог", арганізаванай МГА "Узаемаразуменне" пры падтрымцы нямецкага фонду "Памяць, адказнасць і будучыня", адбылася чарговая сустрэча пажылых людзей і моладзі "Па хвалях нашай памяці". Тэма гутаркі — "Новы год: гісторыя і традыцыі".

 

У грамадскіх аб'яднаннях

 

Кіраўнік праекта Ларыса Кецкала адзначыла, што першыя вынікі ўжо заўважаны: праходзіць праграма навучання кіраўнікоў ветэранскіх арганізацый, даволі ўдала стартавалі гурткі камп’ютарнай пісьменнасці, актывізавалася работа многіх, ужо існуючых, гурткоў па інтарэсах.

Госці пазнаёміліся з гісторыяй святкавання пачатку года ў Беларусі, з цікавасцю слухала моладзь ўспаміны ветэрана працы Яўгена Урублеўскага аб сустрэчы Новага 1944 года, калі яшчэ ішлі баі, уся моцная палова насельніцтва была на фронце, а жанчыны з дзецьмі збіраліся разам, каб падтрымаць адзін аднаго, узмацніць надзею на хуткае завяршэнне фашысцкага нашэсця.

Ала Плахоціна расказала пра падрыхтоўку да Новага года "дзяцей вайны". Нягледзячы на цяжкасці і нястачы, малыя тады прыбіралі яліну, выкарыстоўвалі цацкі, вырабленыя з падручных сродкаў. Дома ў яе і да цяперашняга часу захоўваецца некалькі ёлачных упрыгожванняў яшчэ даваенных гадоў. Дзялілася ўражаннямі аб сваім першым навагоднім свяце, што захавала памяць, былы вязень фашысцкага лагера Раіса Данільчанка, другія ветэраны.

Пранікнёна спявалі песні сваёй маладосці удзельнікі сустрэчы. Пажылымі людзьмі іх не назавеш: такую гаму пачуццяў перажывалі ў гэты час, так душэўна даносілі яе да гледачоў! Прычым, выконваліся творы ў рэжыме караоке: на экране мультымедыйнай устаноўкі размяшчаліся словы песень. Разгаварыўшыся, сталі чытаць вершы, расказваць цікавыя вясёлыя гісторыі. Нечакана для ўсіх у зале з’явіўся Дзед Мароз, які выконваў жаданні, разыгрываючы ў жартоўнай латарэі важныя і неабходныя ўсім прызы, разам са Снягуркай і гасцямі спяваў песні і весяліўся.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік, які прысутнічаў на сустрэчы ветэранаў, зазначыў, што адчуў душэўны пад’ём ад самой атмасферы свята. Памятаючы, што палітыка нашай улады сацыяльна арыентаваная, неабходна шырэй прапагандаваць лепшы вопыт ветэранскай дзейнасці. Доўга гучалі песні ў той дзень, пацвярджаючы ў чарговы раз, што "...і восень цудоўная, калі на душы вясна...". Кожны ўдзельнік скінуў з плеч добры дзясятак гадоў, адчуўшы сябе маладым, бадзёрым і шчаслівым.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Осиповичей

Бывшие хозяева Осиповичского вагоностроительного завода отсудили 3,2 млн долларов у властей Беларуси

Хотите узнать больше? По данным информированным источников, дело касается банкротства Осиповичского вагоностроительного завода (ОВЗ).

Светлана Тихановская отменила митинг в Осиповичах

Хотите узнать больше? «Объединенный штаб» кандидата в президенты Беларуси Светланы Тихановской отменил запланированный на 29 июля в 18.00 митинг-встречу с избирателями в

В Осиповичах на переходе Renault сбил девушку

Хотите узнать больше? В результате ДТП пешеход с травмами различной степени тяжести была доставлена в больницу.

Спасти спасателей птиц. Как после поджога восстанавливают приют для пернатых в Осиповичском районе

Хотите узнать больше? Вопрос "Зачем тратить столько сил и денег на птиц?" Столяровым задают постоянно. Взамен предлагают помочь детям, старикам, бездомным животным и далее

В Осиповичах мужчина увидел свою бывшую в машине с другим и ночью сжег этот автомобиль

Хотите узнать больше? Мужчине предъявили обвинение по ч. 2 ст. 218 (Умышленное уничтожение имущества, совершенное общеопасным способом) УК Беларуси. Максимальная санкция

«Панику поднимали мамаши с телятами». Посмотрите на битву между белорусскими зубрами

Хотите узнать больше? Белорусский фотограф Димид Важник обнаружил стадо более чем в сто голов и стал свидетелем боя за роль вожака.

«В смысле - бесполезно?!» Как «большая молодец» Оля превращает сельский клуб в тусовочное место

Хотите узнать больше? Думаете, что сельский клуб - это библиотека, две дискотеки в год и максимум один концерт самодеятельности на праздник деревни? Ха!

Новости Беларуси