Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Памылкі на шыльдах Магілёва: "камера заховывання" і "распродыж" (фота)

Памылкі на шыльдах Магілёва: "камера заховывання" і "распродыж" (фота)

Шыльда з памылкай насупраць драмтэатра вісіць ужо некалькі год
Памылкі на шыльдах Магілёва: "камера заховывання" і "распродыж" (фота)

Gorad.by прагуляўся па горадзе ў кампаніі філолага і праверыў на граматнасць гарадскія шыльды.

Прафесійны філолаг і кіраўнік гуртка беларускай мовы Таццяна Красоўская ўжо некалькі год збірае памылкі на шыльдах па ўсёй Беларусі. Па яе словах, Магілёў далёка не самы граматны горад.

— Найчасцей памылкі сустракаюцца менавіта ў беларускамоўных надпісах, хоць такіх, па-шчырасці, і не шмат. Напэўна, справа ў тым, што перад усталяваннем шыльды неабавязкова кансультавацца са спецыялістамі. У выніку — кожны піша, як лічыць патрэбным.

 

Магілёўцы не разумеюць розніцу паміж "у" і "ў"

— Вось гэта самая распаўсюджаная памылка, — паказвае Таццяна на шыльду па вуліцы Ціміразеўскай. Вуліца падпісаная, як "Тіміразеуская". Нажаль, нашыя людзі  часта не разумеюць розніцу паміж "у" і "ў", а гэта вельмі грубая памылка. А тым часам " — адметнасць нашай мовы, гэтай літары нават помнік ў Полацку стаіць. Таксама замест "т" трэба пісаць "ц". Акрамя таго, тут замест "ц" напісана "т".

Ідзем далей да аўтавакзала.

 — Гэта мая любімая, — смяецца Таццяна. — Трэба пастарацца, каб напісаць "камера заховывання" (правільна: захоўвання). Гэтай шыльдзе ўжо некалькі год, за гэты час так ніхто не выправіў.

— Большасць з нас размаўляе на трасянцы. І ў паўсядзённых стасунках гэта нармальна. Але шыльда — гэта іншае, тут павінна ўжывацца толькі літаратурная мова. Гэта, канешне, класна - шыльды па-беларуску з'яўляюцца ўсё часцей. Але варта папярэдне кансультавацца з філолагамі. Ну, хацяб для таго, каб потым самі людзі не кпілі.

Ідзем далей да драмтэатра. Тут кідаецца ў вочы шыльда "Вуліца Болдіна" (правільна: вуліца Болдзіна).

— Дарэчы, гэта таксама досыць распаўсюджаная памылка.  У гэтым выпадку напэўна спрацаваў вядомы са школы стэрыятып  "Як чую – так і пішу". Але, пры гэтым, ніхто не адмяняў элементарных правілаў граматыкі. А зазірнуць ў слоўнік - няцяжка.

— І гэта мы прайшліся толькі па цэнтры. А калі заняцца гэтай тэмай сур’ёзна, дык можна навуковую працу пісаць, — жартуе  Таццяна. —  Часам у Магілёве трапляюцца зусім смешныя памылкі.  Напрыклад, год таму па ўсім горадзе вісела сацыяльная рэклама з надпісам "Я кахаю маму і тату" (па-беларуску кахаюць толькі хлопца ці дзяўчыну, а маму і тату любяць). Тады ўсе хадзілі і смяяліся, але памылку так і не выправілі. Ці назва аднаго з гарадскіх бульвараў. Я на ўласныя вочы сустракала ажно тры варыянты напісання: "Непакораных", "Няскораных" і "Непакаронных" (правільны варыянт: Непакораных). Вось і атрымоўваецца, што людзі так і не ведаюць, на якой вуліцы жывуць.

 

Людзі прызвычайваюцца да памылак

Па словах Таццяны, тое, што над правільнасцю шыльдаў гаспадары «не заганяюцца» — гэта толькі палова праблемы.

— Нашыя людзі прывыклі, што калі нешта напісана — гэта абавязкова правільна. Такім чынам яны прывыкаюць да непісьменнасці. І гэта пры тым, што і так дрэнна ведаюць беларускую мову. Не варта баяцца ўказваць гаспадарам устаноў на памылкі. Нядаўна я  зрабіла заўвагу супрацоўнікам аднаго з магілёўскіх банкаў, яны памылку хутка выправілі, а мне нават падзячылі. Так што раю ўсім рабіць тое самае.

Па словах дзяўчыны, вялікая колькасць памылак зусім не ўпрыгожвае Магілёў. Тым больш, калі ўсё вельмі ганарацца статусам "Культурнай сталіцы СНД і Беларусі". Трэба адпавядаць...


[leech=http://govorim.by/uploads/posts/2013-07/13728216392.jpeg]

Памылкі на шыльдах Магілёва: "камера заховывання" і "распродыж" (фота)

[/leech]Замест "заховывання" трэба пісаць "захоўвання"
[leech=http://gorad.by/get_img?ImageId=21779]

Памылкі на шыльдах Магілёва: "камера заховывання" і "распродыж" (фота)

[/leech]Правільны варыянт - "Ціміразеўская"
[leech=http://gorad.by/get_img?ImageId=21781]

Памылкі на шыльдах Магілёва: "камера заховывання" і "распродыж" (фота)

[/leech]Верна пісаць "вуліца Болдзіна"
[leech=http://gorad.by/get_img?ImageId=21782]

Памылкі на шыльдах Магілёва: "камера заховывання" і "распродыж" (фота)

[/leech]У слове "заўсёды" замест літары "ё" напісана "е"
[leech=http://govorim.by/uploads/posts/2013-07/13728216446.jpeg]

Памылкі на шыльдах Магілёва: "камера заховывання" і "распродыж" (фота)

[/leech]Вернае слова - "распродаж"
[leech=http://gorad.by/get_img?ImageId=21784]

Памылкі на шыльдах Магілёва: "камера заховывання" і "распродыж" (фота)

[/leech]У слове "сумкі" літара "і" напісана па-руску

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Могилёва

Еще немного зимы - и потепление. Погода в Могилеве в выходные

Хотите узнать больше? Будет пасмурно и всю следующую неделю - последнюю в этом феврале. 60

Диктант на мове, открытка папе и органная музыка. Куда сходить в Могилеве в выходные

Хотите узнать больше? Сделали для вас подборку мероприятий, которые пройдут в Могилеве 23 и 24 февраля. 46

Могилевчанка говорит, что в парикмахерской ей нахамили и забрали мобильник. Разбирается милиция

Хотите узнать больше? Поход в парикмахерскую для могилевчанки Татьяны закончился не новой стрижкой, а заявлением в милицию. 930

Никого не приглашали. «Омск Карбон Могилев» - о встрече, которую «отменили» противники завода

Хотите узнать больше? «Это не означает, что завод что-то скрывает, как это сейчас пытаются преподнести, мы исходим исключительно из соображений безопасности при нахождении 177

Кастинг на конкурс «Мисс Могилев» пройдет 1 марта. Рассказываем, как к нему подготовиться

Хотите узнать больше? В финал выйдут 16 претенденток. Кто станет победительницей, выяснится 17 мая. 140

Солнце, дождь и возвращение зимы. Погода в Могилеве на неделе

Хотите узнать больше? Вторая половина недели будет ну очень ветреной, а в следующие выходные - легкий мороз и небольшая оттепель (но это не точно). 885