Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

«Купалле» на Касцюкоўшчыне: было свята і адпачынак

«Купалле» на Касцюкоўшчыне: было свята і адпачынак

Народнае свята «Купалле» прайшло 6 ліпеня на Касцюкоўшчыне. Амаль у кожнай цэнтральнай сядзібе раёна адбылося тэатралізаванае прадстаўленне з канцэртнай праграмай.

Гараджане святкавалі на беразе ракі Жадунькі. У час, калі сонца пачало няспешна хавацца за гарызонт, кідаючы на зямлю развітальныя залацістыя блікі, распачалося тэатралізаванае прадстаўленне “Ой, рана на Івана”.

Свята адкрылі дзяўчынкі-русалачкі – удзельніцы ўзорных ансамбляў “Муравушка” і “Мазаіка”, якія выканалі цудоўныя старажытныя песні. А вядучыя мерапрыемства нагадалі гледачам гісторыю ўзнікнення свята Купалле і расказалі пра звязаныя з ім традыцыі.

Героі Купалля – Купаліш і Купалінка таксама завіталі на свята, яны забаўлялі гледачоў і запрашалі да мікрафона артыстаў. Практычна з усяго раёна прыехалі творчыя калектывы, каб парадаваць цудоўнымі песнямі гараджан. Гэта і народны ансамбль “Калініца”, і ансамбль народнай песні “Сяброўкі” з Сялецкага, народны ансамбль “Весялуха” з Тупічына, а таксама народны сямейны ансамбль “Радня” з Муравілля, група “Цуда-раніца” і народны вакальна-інструментальны ансамбль “Этыкет”.

Аўтэнтычныя мілагучныя мелодыі разліліся па ваколіцы…

І, вядома, Купалле — не Купалле, калі няма вялікага вогнішча. Яно ж з’яўляецца атрыбутам ачышчэння ад злых чараў. Таму ўсе разам – і артысты, і адпачываючыя – узяўшыся за рукі, накіраваліся да вогнішча “праганяць вядзьмарскую сілу”, вадзілі карагод пад купальскія песні.

Падчас забаўляльнай праграммы “У ноч на Івана Купала” праходзілі розныя конкурсы і віктарынах. Жадаючыя прыняць удзел з задавальненнем адказвалі на пытанні вядучых пра купальскія традыцыі, ставілі рэкорд у падняцці гіры і гантэлі. Пераможцы атрымалі прызы. Астатнія – песні ў выкананні прафесійных артыстаў цудоўны настрой і прыемныя ўраджанні.

Шчыры інтарэс праявілі аматары актыўнага адпачынку да спартыўнага свята, якое адбывалася ў рамках мерапрыемства. З вялікім задавальненнем і малыя, і дарослыя прымалі ўдзел у дартсе, перацягванні каната, скоках у мяшках, падняцці гіры. Вельмі актыўна паводзілі сябе і шматлікія балельшчыкі, яны, як маглі, падтрымлівалі ўдзельнікаў спаборніцтваў.

На свяце кожны мог знайсці сабе занятак і адпачынак па інтарэсах. Для аматараў прыгожага працавала пляцоўка “Сялянскі двор”, выстаўкі-продажы работ мясцовых майстроў — работнікаў Дома рамёстваў і ДУДА “Касцюковіцкі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”.

Працавалі таксама гандлёвыя палаткі, прадстаўленыя гандлёвымі прадпрыемствамі нашага горада.

Як сведчыць гісторыя, у даўніну спаць ці сумаваць у купальскую ноч забаранялася і лічылася грахом. Трэба было весяліцца на поўную моц і ад усёй душы. Адным словам, удзельнікі свята, карані якога цягнуцца з сівой старажытнасці, традыцыю выканалі, а галоўнае, атрымалі задавальненне і добры настрой.

Ірына ПЕТРУСЕВІЧ.

Здымкі Людмілы СМАЛЯКОВАЙ.

«Купалле» на Касцюкоўшчыне: было свята і адпачынак
«Купалле» на Касцюкоўшчыне: было свята і адпачынак
«Купалле» на Касцюкоўшчыне: было свята і адпачынак

«Купалле» на Касцюкоўшчыне: было свята і адпачынак
 
«Купалле» на Касцюкоўшчыне: было свята і адпачынак

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Костюковичей

Запрещено посещать леса в трех районах Могилевской области

Хотите узнать больше? На 9 сентября запрет введен в Костюковичском, Краснопольском и Хотимском районах.

«Жим будет такой, что у некоторых глаза на лоб полезут». Как Лукашенко видит развитие юго-востока Могилевщины

Хотите узнать больше? "Надо создать нормальные условия, как в других регионах страны. Программу развития нужно актуализировать, и не надо мне ваши непонятные на пятьсот

«День и ночь пахать и сеять». Президент наказал не снижать темпы сельхозработ

Хотите узнать больше? "Для зерна нужен очень жесткий контроль. Особенно в Могилевской области. Правильно ты заметил, технологической дисциплины здесь нет, все по старинке,

Новости Беларуси