Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Мясніковіч ізноў наведаў Горкі

Мясніковіч ізноў наведаў Горкі

Асноўныя будаўніча-мантажныя работы на аб'ектах у Горках неабходна завяршыць у красавіку.

Такое даручэнне даў сёння прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, знаёмячыся ў Горках з ходам будаўніцтва аб'ектаў да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2012", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Горацкім раёне цяпер будуецца і вядзецца капітальная мадэрнізацыя 246 аб'ектаў - гэта вельмі маштабная работа.
Важна, што гэтыя аб'екты будуць служыць людзям многія гады. Сярод іх шэраг буйных аб'ектаў сацыяльнай сферы функцыянальнага прызначэння. Напрыклад, будаўніцтва інтэрната на 860 месц у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (БДСГА), хірургічнага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы, новага вучэбнага корпуса СШ нумар 2. Гэтыя аб'екты вырашаюць вельмі многія сацыяльныя задачы.
На жаль, у ходзе будаўніцтва на шэрагу аб'ектаў дапушчана сур'ёзнае адставанне. Яно не з'яўляецца пагражальным,
але, у прынцыпе, можна было б зрабіць намнога больш, таму што яшчэ летам асноўныя пытанні фінансавання былі вырашаны. Застаецца ўсяго паўгода да фестывалю, а работ яшчэ вельмі шмат. Выкананне ўсіх будаўнічых работ складае пакуль 13-15 працэнтаў. Крыху большыя аб'ёмы асвоены на такіх буйных аб'ектах, як Лядовы палац, інтэрнат БДСГА і корпус СШ нумар 2. Але гэта ў асноўным за кошт дарагіх земляных работ, мантажу металаканструкцый, а вось аддзелка, больш тонкія работы, якія патрабуюць намнога больш часу і ручной працы, яны, на жаль, яшчэ наперадзе, адзначыў Міхаіл Мясніковіч.
Паводле слоў прэм'ер-міністра, пытанням будаўніцтва і мадэрнізацыі шэрагу аб'ектаў кіраўніцтву Магілёўскага аблвыканкама трэба ўдзяляць больш пільную ўвагу.
Неабходна сур'ёзна прыбавіць, каб асноўныя будаўніча-мантажныя работы завяршыць у красавіку, а затым весці чыставую аддзелку і рыхтавацца да правядзення самога мерапрыемства. "Шмат сёння ў раёне робіцца па развіццю вулічна-дарожнай сеткі, па навядзенню ў цэлым парадку, будаўніцтву многіх сельскагаспадарчых аб'ектаў. Я думаю, калі адказна працаваць на ўсіх узроўнях, то работы, што засталіся, у намечаныя тэрміны выканаць цалкам рэальна", - сказаў кіраўнік урада.
Міхаіл Мясніковіч у час рабочай паездкі наведаў будуемы вучэбны корпус СШ нумар 2, інтэрнат БДСГА, культурна-забаўляльны цэнтр з амфітэатрам і будуемую лядовую арэну.
Затым Міхаіл Мясніковіч правёў нараду, дзе былі разгледжаны пытанні аб прымаемых Магілёўскім аблвыканкамам мерах па забеспячэнню ўводу ў 2012 годзе ў эксплуатацыю новых і мадэрнізацыі дзеючых малочнатаварных ферм у рэгіёне, а таксама іншыя пытанні.
news.belta.by

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Горок

Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды

Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.

В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели

Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.

Стрельба в Горках: что произошло?

Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...

«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе

Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.

В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали

Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.

Новости Беларуси