Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Магдэбургскаму праву ў Горках – 400 гадоў. Што мы пра гэта ведаем?

Гарадское самакіраванне, якое пачало працаваць у Горках 400 гадоў таму, аказалася мала даследаванай тэмай, хоць тыя практыкі з'яўляюцца надзейным падмуркам для сучаснасці.

У рэдакцыі газеты "УзГорак" адбыўся круглы стол "Традыцыі Магдэбургскага права на Магілёўшчыне". На ім прысутныя даведаліся пра сістэму сярэднявечнага самакіравання ў Горках і Мсціславе, якая можа шмат у чым служыць мадэллю для арганізацыі сучаснага гарадскога жыцця.


Абы каму такое права не давалі

– Горкі атрымалі ад тагачаснага свайго ўладальніка канцлера Вялікага княства Льва Сапегі "Статут аб вольнасцях" у 1619 годзе, гэта і ёсць так званае "малое Магдэбургскае права", – патлумачыў кандыдат гістарычных навук Ігар Пушкін, які прыехаў у наш горад з Магілёва. – У дакуменце былі пералічаны пэўныя абавязкі і правы мясцовых жыхароў. І хоць гараджане не цалкам вызваляліся ад ранейшых павіннасцяў, сістэма адносінаў для іх ужо грунтавалася не па лініі "феадал – прыгонныя", а як "феадал – вольныя людзі". Для таго часу гэта быў вялікі прагрэс.

Магдэбургскаму праву ў Горках – 400 гадоў. Што мы пра гэта ведаем?

Як паведаміў Ігар Анатольевіч, звычайна Магдэбургскае права гарадам даваў кароль, часта па просьбе саміх жыхароў. Своеасаблівасць Горак у тым, што такое права, хоць і ў меншым аб'ёме, нашаму горада даў ягоны ўласнік.

Невядома, ці прасілі пра гэта мясцовыя людзі, але абы каму такое б права не далі. Значыць, у Горках на той час жылі самадастатковыя грамадзяне, якія бачылі, як павінен развівацца іх горад, і былі гатовыя несці за яго адказнасць.


Гэта абсалютна недаследаваная тэма

"Статут аб вольнасцях" спрыяў імкліваму эканамічнаму развіццю горада. Тут дазвалялася праводзіць кірмашы, дзе маглі гандляваць не толькі мясцовыя, але і прыезджыя. Для гэтага было пабудавана спецыяльнае месца. Горад вызваляўся ад большасці феадальных павіннасцяў, меў ільготы. На рынку было адведзена спецыяльнае месца (склад), куды прыезджыя купцы і гандляры маглі здаваць свае тавары, а мясцовыя потым іх прадавалі – такі быў тады прынцып. Апроч усяго ў мястэчку з'явілася самакіраванне і свой незалежны суд.

Атрымаўшы "вольнасці", Горкі маглі нарэшце скарыстацца сваім спрыяльным геаграфічным становішчам паміж важнымі на той час гандлёвымі цэнтрамі: Магілёвам, Оршай і Смаленскам.

– Але як працавала ў Горках мясцовае самакіраванне, якімі паўнамоцтвамі валодала, дзе адбываліся пасяджэнні, якія былі канкрэтныя дасягненні? На сёння гэта ўсё пытанні без адказу і магчымасць для новых цікавых адкрыццяў гісторыкаў, – тлумачыць Ігар Пушкін. – "Статут аб вольнасцях" уласна я не бачыў і невядома, ці захаваўся гэты дакумент. Увогуле, спецыфіка ў тым, што ў Беларусі захавалася вельмі мала крыніц, прывілеяў на атрыманне Магдэбургскага права. Большая частка з іх захоўваецца ў Санкт-Пецярбургу.

Як такое атрымалася? Гарадское самакіраванне на беларускіх землях пачалі ліквідоўваць пасля далучэння нашай краіны да Расійскай імперыі. Спачатку Кацярына ІІ абяцала не парушаць адносінаў, якія склаліся са старажытных часоў на нашай тэрыторыі, але гэта абяцанне не было магчыма выканаць ва ўмовах самаўладдзя: якія вольныя людзі, якое самакіраванне?

Магдэбургскаму праву ў Горках – 400 гадоў. Што мы пра гэта ведаем?

Аднак мясцовыя жыхары спрабавалі захаваць свае правы. У сувязі з гэтым Сенат Расійскай імперыі патрабаваў прадставіць у Санкт-Пецярбург арыгіналы прывілеяў на самакіраванне, каб разгледзець нормы, якія ў іх былі закладзены. Там гэтыя дакументы і засталіся.

Тое, што ў нас няма тэксту "Статута аб вольнасцях", не дазваляе нам нават сказаць, калі дакладна ён быў падпісаны Ільвом Сапегам. Ні дня, ні месяца, мы ведаем толькі год. Невядомы склад магістрата, яго паўнамоцтвы, сістэма выбараў ды іншае. Напрыклад, па Мсціславу або Магілёву такая інфармацыя ў нас ёсць і яна шырока вядома.

Гэта і была адна з праблемаў, паднятая падчас круглага стала ў рэдакцыі "УзГорка". Гэтая тэма патрабуе дэтальнага даследавання. Неабходна правесці пошук дакументаў, звярнуць увагу мясцовых уладаў, якія б маглі спрыяць раскрыццю гэтай гістарычнай таямніцы.

Напрыклад, накіраваць мясцовых краязнаўцаў, навукоўцаў у расійскія, літоўскія, польскія архівы, каб скласці больш дэтальную карціну тагачаснага жыцця на Горацкай зямлі.


Каму гэта ўсё патрэбна цяпер?

– У іншых гарадах за аснову сістэмы самакіравання браўся прыклад нямецкага горада Магдэбурга. У Горках аказалася свая рэгіянальная мясцовая спецыфіка, бо тут былі адметнасці, замацаваныя ў "Статуце аб вольнасцях". А гэта для гісторыка яшчэ цікавей, – упэўнены Ігар Пушкін.

Дзіўна і адначасова шкада, што тэма сярэднявечнага самакіравання ў Горках нікім да гэтага часу не даследавана падрабязна. Таму адна з мэтаў круглага стала – падштурхнуць навукоўца ці нейкага неабыякавага чалавеку да такіх даследаванняў. А яны вельмі важныя для сучаснасці, бо той шматгадовы досвед Магдэбургскага права, які мы мелі, гэта наш стартавы капітал. Аказваецца, нашы продкі жылі пры самакіраванні і дзякуючы гэтаму той час быў перыядам эканамічнага росквіту. У нас ёсць гэты досвед, чаму ім зараз не карыстацца?

Магдэбургскаму праву ў Горках – 400 гадоў. Што мы пра гэта ведаем?

Магдэбургскаму праву ў Горках – 400 гадоў. Што мы пра гэта ведаем?


За плячыма ў жыхароў Горак доўгая гісторыя і багаты досвед

– Абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны праводзіць серыю круглых сталоў пад назвай "Традыцыі Магдэбургскага права на Магілёўшчыне", каб нагадаць жыхарам гарадоў, якія з'яўляюцца сёння раённымі цэнтрамі, што ў іх некалі было мясцовае самакіраванне, і папулярызаваць гэтыя веды, – патлумачыў прыезд у Горкі журналіст Уладзімір Лапцэвіч.

Ён дадаў, што падобныя імпрэзы ўжо адбыліся ў Шклове, Чавусах, Чэрыкаве і Бялынічах, а плануюцца яшчэ ў Бабруйску і Крычаве. На сустрэчах мясцовыя жыхары даведваюцца, беларуская гісторыя ўзніклі не разам з савецкай уладай ці пасля вайны, а была задоўга да таго. Яшчэ ў 17 стагоддзі продкі жыхароў многіх населеных пунктаў нашай вобласці кіравалі гарадскімі фінансамі, мясцовай судовай сістэмай, выбіралі сабе ўладу, бо карысталіся Магдэбургскім правам, як у тагачаснай Еўропе.

Калі людзі адчуваюць сваю датычнасць да доўгай гісторыі, яны з большай адказнасцю будуць ставіцца і да сённяшняга дня, да свайго горада, да выбараў органаў мясцовага самакіравання. Тое ж тычыцца і мясцовай улады, якія ў пэўнай ступені з'яўляюцца спаткаемцамі мясцовага самакіравання, якому на тэрыторыі Горак каля 400 гадоў.

– Беларусь мае ўласную доўгую і цікавую гісторыю, якая адрозніваецца ад гісторыі суседзяў. Гэта наш досвед, назапашаны стагоддзямі. Мы можам і павінны яго выкарыстоўваць цяпер, – мяркуе Уладзімір Лапцэвіч.


Антон Валадзько
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц весны?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Горок

Белорусская сельхозакадемия с нового учебного года увеличит количество часов на практику

Хотите узнать больше? Белорусская государственная сельскохозяйственная академия (БГСХА, Горки) усилит практикоориетированную подготовку студентов. Об этом сообщил первый 3 818

Лучших операторов машинного доения Беларуси определят в Горках

Хотите узнать больше? Лучших операторов машинного доения Беларуси определят 20-21 апреля в Горках, сообщили в республиканском комитете Белорусского профсоюза работников 4 678

Областной День молодежи состоится в Горках

Хотите узнать больше? В Горках сегодня состоится областной праздник «Мы задаем ритм!», посвященный Дню молодежи. Об этом корреспонденту сайта сообщили в областном комитете 4 716

В Могилевской области с начала деноминации обнаружили только одну поддельную белорусскую купюру

Хотите узнать больше? В Могилевской области с начала деноминации обнаружили только одну поддельную белорусскую денежную купюру, сообщили в Государственном комитете 4 662

Горецкие красоты

Хотите узнать больше? На пяти холмах, утопая в зелени, привольно раскинулись Горки. Впервые этот районный центр Могилевской области упоминается в документах «Литовской 4 757

В Горках двух человек засыпало грунтом в траншее, один погиб

Хотите узнать больше? В Горках двух рабочих засыпало грунтом в канализационной траншее. Об этом сообщила старший инспектор Центра безопасности жизнедеятельности и 1 335

Белорусская сельхозакадемия начала фасовку и реализацию собственных семян томатов и перцев

Хотите узнать больше? Белорусская государственная сельскохозяйственная академия в Горках начала мелкорозничную фасовку и реализацию собственных семян томатов и перцев, 3 828

Бизнесмены из девяти стран обсудят вопросы деревообработки на конференции в Могилеве и Горках

Хотите узнать больше? Международная конференция по вопросам деревообработки и антропогенного воздействия на лесные ресурсы состоится 14-15 сентября в Могилеве и Горках... 4 652