Фантастычныя ўцёкі рэвалюцыянера з Горак
Томск. Ранiца 18 жнiўня 1883 года. Франтавата апрануты малады чалавек, якi назваў сябе ў гасцiнiцы Паўлам Iванавiчам Сабанеевым, спынiў на вулiцы рамiзнiка i скiраваў яго да цэнтра горада.

Маладзён не ведаў, што крымінальнік, з якiм яны разам сядзелі ў Кiеўскай турме, падаслаў гэтага рамiзнiка і сказаў, што Павал Іванавіч – уцякач, дзяржаўны злачынец, а палiцыя добра заплацiць за дастаўку гэтага бандыдата ва ўчастак.
Калi малады франт сеў у брычку, рамiзнiк хутка пагнаў коней.
– Ты куды? – крыкнуў яму Сабанееў, калi заўважыў, што фурман кіруе ў бок палiцыi.
– Ты куды мяне вязеш, нягоднiк? – зноў закрычаў маладзён і стрэліў у рамізніка.
Спалохаўшыся, ко-нi шалёна кiнулiся, парвалi пастронкi i перавярнулi брычку. Пасля хвiлiны збянтэжанасцi палi-цэйскiя, якiя таўклiся каля ўчастка, адкрылi агонь па Сабанееву, якi схаваўся за перакуленай брычкай.
У вынiку кароткай перастрэлкi двое палiцэйскiх былi паранены.
– Не страляць! Узяць жывым! – скамандаваў спраўнiк.
Прайшло некалькi па-кутлiвых хвiлiн. I раптам пачуўся новы стрэл. Палiцэйскiя, якiя падбеглi да брычкi, убачылi, што той, хто абараняўся, выпусціў кулю сабе ў скронь.
На другi дзень пад грыфам "сакрэтна" томская палiцыя паведамiла ў Пецярбург, што пры затрыманнi застрэлiўся небяспечны злачынца – Уладзiмiр Iванавiч Бычкоў.
Арганiзатар гуртка “Народнай волi”
Уладзiмiр нарадзiўся 1 мая 1861 года ў Горках у сям’i лабаранта Горы-горацкага земляробчага iнстытута.
Бычкоў добра бачыў нястачу рамеснiкаў, беднае жыццё сялян горацкага маёнтка.
Ведаў пра падзеi паўстання 1863 года на Беларусi: выкладчыкi i сурацоўнiкi Горы-горацкага земляробчага iнстытута доўга ўспаміналі той час, пужаючы сваiх дзяцей iнсургентамi.
Уважлiва ўслухоўваўся Уладзімір у размовы дарослых i асаблiва бацькi, Iвана Пятровiча, якi з абурэннем гаварыў аб рашэннi царскага ўрада зачынiць Горы-горацкi земляробчы iнстытут – адзiную ў той час вышэйшую навучальную ўстанову ў Беларусi.
Пасля таго, як быў зачынены iнстытут, бацьку прыйшлося шукаць працу спачатку ў Гомелi, а потым у Кiеве.
Там Уладзiмiр і атрымаў сярэднюю адукацыю. А ў вераснi 1878 года 17-гадовы Бычкоў стаў студэнтам юрыдычнага факультэта Кiеўскага унiверсiтэта.
Днём наш зямляк разам з усiмi слухаў лекцыi i семiнары, а вечарам наведваў сходы рэвалюцыйных гурткоў В.Асiнскага, Л.Тратнера i В.Дабагорыя.
У 1879 годзе разам з I.Лявiнскiм арганiзаваў гурток, якi прыняў праграму "Народнай волi". У склад групы ўваходзілі брат нашага земляка А.Бычкоў, І.Левінскі, Н.Ааронскi, М.Мазачэнка, І.Кірылаў i iнш.
Гурток лічыў сябе мясцовай ячэйкай народaвольскaй арганіза-цыі і меў сваю пячатку з надпісам "Кіеўская секцыя партыі "Народная воля".
Планавалася шырокая тэрарыстычная дзейнасць, рыхтаваліся замахi на правакатара Забрамскaгa, жандарскага капітана Судзей-кiна i кіеўскага губернатара П.Гесэ.
Гурток працаваў у асяроддзі настаўнікаў і гімназістаў у Нежынe і Козелецкiм павеце. Актыўна ўзаемадзейнічаў з членамі Паўднёва-рускага рабочага саюза (П.Івановым, Я.Кавальскай, Н.Шчадрыным і інш.)
30 сакавiка 1881 года Уладзімір Бычкоў быў арыштаваны i змешчаны ў Маскоўскую перасыльныю турму, для далейшай адпраўкі адміні-страцыйным парадкам ва Усходнюю Сібір пад галосны нагляд на пяць гадоў.
У гэты час да Уладзіміра Бычкова прыехала на спатканне нявеста – Н.Баранава, яны збiралiся абвянчацца.
У сувязі з арыштам Бычкова быў узяты пад варту і яго брат-гімназіст, пасля выпушчаны на парукі, быў арыштаваны і яго сваяк, афіцэр 44 рэзервовага батальёна, пераведзены з Кіева кудысьці ў глуш.
У канцы снежня 1881 года Уладзімір Бычкоў быў вернуты ў Кіеў для прыцягнення да дазнання па "справе 69-ці" (І.Левінскага, Н.Гекера і інш.) З ліку абвінавачаных нашаму земляку пагражала найбольш суровае пакаранне. Бычкоў падазраваўся ў прыналежнасцi да арга-нiзацыi "Народная воля" i ў спробе замаху на генерала Фёдарава ды капiтана Судзейкiна. Суд мог скончыцца расстрэлам.
I тады Бычкоў вырашыў уцякаць…
Фантастычныя уцёкі
19 снежня 1882 года ўвесь вечар i ўсю ноч салдаты, жандары i палiцыя абшуквалi будынак Кiеў-скай турмы, якi быў абнесены высокай мураванай сцяной i ахоўваўся салдатамi на вышках. Лiчылася, што з турмы збегчы немагчыма. А тут раптам знiк палiтычны злачынца…
Некалькi сутак вязніца была акружана салдатамi, бо начальнiк турмы лiчыў, што ўцякач схаваўся недзе ўнутры, а голад i смага прымусяць злачынцу вылезцi са сховiшча.
Але дарэмна. Праз некалькi дзён уся Расiя захаплялася гэтымі фантас-тычнымі ўцёкамі.
Брат Уладзiмiра Бычкова, Аляксандр, таксама прымаў удзел у рэвалюцыйным руху. У 1907 годзе ў зборнiку "Былое" ён так апiсваў эпізод уцёкаў з турмы: “...Брат з прасцiнаў зрабiў доўгую вяроўку, прабраўся ў вызначанае месца i чакаў.
Адзiн з таварышаў, з якiм ён сядзёў у камеры, упёрся рукамi ў сцяну, сагнуўшы свaю спiну, іншы – узлез на яго, стаўшы другой прыступкай жывой лесвiцы, па якой брат, пераапрануўшыся ў цывiльны касцюм, хутка ўзабраўся на мур, прывязаўшы вяроўку да агароджы, i спусцiўся на вулiцу".
А.Бычкоў успамiнаў i такiя падрабязнасцi ўцёкаў як халодны i ветраны дзень, выбраны спецыяльна, каб вартавыя не пачулi шуму. А ў момант уцёкаў да турэмнай агароджы падышоў чалавек з "волi" i начаў размаўляць з арыштаванымi. Вартавы пачаў яго праганяць i не назiраў у гэты час за сцяной турмы.
А.Л.Бах, вядомы народ-нiк, якi потым быў абраны акадэмiкам АН СССР, успамiнаў, што пасля уцёкаў Бычкоў прыйшоў да яго. Ён знайшоў для Бычкова гiмназiчнае палiто з башлыком i фуражкай i адправiў на паштовых конях у Жытомiр, а адтуль праз Бердзiчаў – у Харкаў. Пасля арышту В.Фiгнер, У.Бычкоў кіраваў там мясцовымі рэвалюцыйнымі справамі.
Аднак, лічачы народовольскую арганізацыю на поўдні Расii разбітай, з'ехаў летам 1883 года ў Томск, каб арганізаваць уцёкі сваёй нявесты Наталлi, якая знаходзiлася ў ссылцы, але, як мы ўжо ведаем, там нашага земляка напаткала смерць.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Горок

Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды
Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.

В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели
Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.

Стрельба в Горках: что произошло?
Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...

За несколько часов на Могилев и райцентры вылилось столько дождя, сколько должно было за 10–20 дней
Хотите узнать больше? Больше всего досталось Могилеву и Горкам.

Ферму под Горками, где показали мертвых телят и тощих коров, проверяет руководство области
Хотите узнать больше? В Паршино отправилась целая делегация с проверяющими.

«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе
Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.

Президент сменил глав пяти районов Могилевской области. Рассказываем, где и кого
Хотите узнать больше? Новый глава администрации - в Первомайском районе Бобруйска.

В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали
Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Сдам в аренду торговое помещение в г.Гор...
450 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Продаю в г.Горки торговое помещение .
44 200 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Теплицы стальные Садовод-комфорт. 20х20и...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Срочно требуются водители-международники
0 бел.руб.
09:13, 02.02.2022О Горках
На месцы «Малой Еўропы» некалі была бібліятэка
Подробнее Калі ў Горках была створана першая гарадская бібліятэка (не лічачы бібліятэкі ў Горы-горацкіх земляробчых установах), дакладна не вядома. З «Летапiса горада ...
Интересная Беларусь
Вяртанне страчанага, або зноў пра Францішка Багушэвіча
Подробнее Нас, сённяшніх беларусаў, шмат часу аддзяляе ад XIX ст., якое паўстае ў нашым уяўленні як нешта размытае і няпэўнае. На самай справе, многім мы злучаны і знітаваны з гэтым загадкавым і бурным векам.