Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Панарама Старога Быхава 1655 года

У час сваіх архіўна-бібліятэчных пошукаў у Бэрліне трапіў на цудоўную ведуту (панараму горада) з выявай Старога Быхава, выкананую ў 1655 годзе.

 

Пабачыўшы ў каталогу спалучэнне "Stary Bychow, 1655", слаба верылася, што гэта будзе нешта датычнае таго самага горада на Дняпры з 1655 года, бо і ў нямецкіх каталогах часам здараюцца памылкі. Аднак пашэньціла трапіць на абсалютна невядомы малюнак.


Пакуль не магу выкласьці сам малюнак у сеціва. Зраблю гэта адразу пасьля яго публікацыі, якую спадзяюся падрыхтаваць цягам 2-3 месяцаў. Ніжэй коратка апішу навуковую каштоўнасьць выявы, у прыватнасьці, у справе аднаўленьня тамтэйшага замка.

Панарама Старога Быхава была своеасаблівым выражэньнем амбіцый Казіміра Лявона Сапегі, які на той час валодаў горадам. Сапегаўскі герб "Ліс" і вензэль Казіміра "KS" зьмешчаны ў розных месцах малюнка. Сама панарама прадстаўляе багаты горад абнесены магутнымі землянымі ўмацаваньнямі з шыкоўным мураваным замкам, храмамі і шчыльнай мяшчанскай забудовай унутры.

Панарама горада выканана з супрацьлеглага боку Дняпра. Замак, разьмешчаны пасярэдзіне горада, зьяўляецца абсалютнай будаўнічай дамінантай. Цэнтральная вежа мела пяць паверхаў (першы цяпер пад зямлёю) і была накрыта купалам з даволі вялікім ліхтаром, амаль такім самым, які меўся на вежы ў канцы XVIII - пачатку ХІХ ст., калі быў зроблены гэты план замку.

 

Той жа план з дадаткамі:

Наверсе цэнтральнай вежы ўзвышаўся вялікі роўнаканцовы крыж, што сьведчыць аб разьмяшчэньні ў вежы капліцы. За вежай бачны двухпавярховы палац, які з абодвух бакоў ад вежы мае па 5 вертыкальных асей (па вокнах). Гэта сьведчыць аб тым, што ў другой палове XVII - XVIII стст. палац быў пашыраны з паўночнага боку. Над дахам справа і злева ад вежы ўзвышаюцца па тры мураваныя коміны. Злева да палаца (калі глядзець з іншага боку Дняпра, як на малюнку) прыбудавана масіўная гранёная вежа, якая мела чатыры паверхі і была накрыта амаль сферычным купалам з флюгерам наверсе. Ад гэтай вежы на сёньня захаваліся два ніжнія паверхі. За гэтай вежай бачны рог двухпавярховага флігеля. Справа ад палацу ўзвышаецца трохпавярховая вежа са складаным па канструкцыі купалам, аналагі якому яшчэ варта пашукаць, з ліхтаром і флюгерам наверсе. Гэтую вежу, відаць, трэба атаясамліваць паўночна-заходняй вежай замка з боку горада. Магчыма, аднак, з поўначы да корпусу палаца была прыбудавана яшчэ адна вежа, якую пазьней пры разбудове палацу разабралі і гэта яна бачна на малюнку.

Такім чынам, дзякуючы гэтай панараме ёсьць магчымасьць зрабіць бадай самае галоўнае ў пытаньні рэканструкцыі замку - гэта аднавіць арыгінальнае завяршэньне палацу і трох вежаў.

 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Сколько лет в веке? (ответ числом)

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Быхова

Агроэкоусадьба «Рыбацкая пульва» Быховского района - в числе победителей республиканского конкурса на «Лучшую агроэкоусадьбу года»

Хотите узнать больше? Экспертное жюри республиканского конкурса «Лучшая агроэкоусадьба года» подвело итоги состязания в основных и дополнительных (кроме Гран-при) 326

Быховский умелец мастерит «флейты дождя» из борщевика

Хотите узнать больше? Вторую - музыкальную - жизнь обретает борщевик в руках Сергея Жижияна из Быхова. В свободное от работы время директор районного 377

В Могилевской области за выходные произошло 8 пожаров, погибли 3 человека

Хотите узнать больше? В Могилевской области за выходные произошло 8 пожаров, погибли 3 человека. Об этом корреспонденту сайта сообщила старший инспектор Центра 1 063

Гостей из девяти стран мира ждут на «Большой бард-рыбалке»

Хотите узнать больше? Гостей из восьми стран мира ждут на Международном музыкально-спортивном празднике «Большая бард-рыбалка», который пройдет 27-29 июля в поселке 1 365

Спартакиада работников АПК соберет на Быховщине около 800 участников

Хотите узнать больше? Около 800 участников соберет областная летняя спартакиада среди сельских районов, объединений, предприятий и организаций агропромышленного комплекса 1 214

Инновационный проект по производству радужной форели завершают в Быховском районе

Хотите узнать больше? Инновационный проект по производству радужной форели завершают в Быховском районе.  Форелевое хозяйство «Лохва» - самое крупное предприятие по 1 242

Уровень воды в Чигиринском водохранилище понизят на полметра из-за ремонта дамбы ГЭС

Хотите узнать больше? Уровень воды в Чигиринском водохранилище в августе понизят на полметра из-за ремонта дамбы возле местной гидроэлектростанции в д.Чигиринка Кировского 1 355