Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кошт перамогi

21 ліпеня, Мінск, ст-нТрактар”, 1000 гледачоў, суддзяА. Чарапнёў (Бабруйск), “Дынама” (Мінск) – “Тарпеда-БелАЗ” – 1:2. Галы: 37 хв, Сучкоў 0:1; 48 хв, Паліцэвіч – 1:1; 88 хв, Глеб – 1:2.

Тарпеда-БелАЗ”: Часноўскі (25 хв, Сцяпанаў), Чалядзінскі, Чараднічэнка, Сучкоў (66 хв, Глеб), Селява, Лявіцкі, Шчагрыковіч, Яцкевіч, Казлоў (85 хв, Алеіна), Мельнік.

Кошт перамогi

Чым бліжэй фініш першага этапа чэмпіяната, тым больш напружаная сітуацыя ў табліцы, а значыць, удвая, а можа нават утрая, узрастае кошт кожнага ачка. Таму і значэнне перамогі над сталічнымі дынамаўцамі значна павялічваецца – больш верагоднай выглядае магчымасць трапіць у першую шасцёрку.

Адкрыты трансферны перыяд дазволіў нашым землякам дазаявіць адразу чатырох новых футбалістаў: Казанцава, Алеіна, Міняна і ўкраінца Мельніка. Калі аб першых трох мы ўжо паведамлялі раней, то пра апошняга патрэбна расказаць падрабязней: менавіта гэты тарпедаўскі навабранец выйшаў на поле з першых хвілін.Сяргей Мельнік выконвае функцыі цэнтральнага абаронцы і з’яўляецца выхаванцам адэскага “Чарнаморца”, а апошні сезон выступаў за “Сумы”.

Пачатак матча з дынамаўцамі прайшоў з перавагай гаспадароў. Гэта зразумела, бо мінчанам, якія атрымалі паражэнне ў гульні Лігі Еўропы супраць харвацкага “Лакаматыва”, патрэбна было ўзняць настрой перад паядынкам у адказ. Жодзінцы здолелі вытрымаць стартавы націск і пачалі прад’яўляць саперніку свае аргументы. Адразу кідалася ў вочы, што нашы землякі былi настроеныя вельмі рашуча, дзейнічалi самааддана, натхнёна. Праўда, на жаль, у сярэдзіне першай паловы траўму атрымаў Павел Часноўскі, і ў гульню ўступіў Раман Сцяпанаў. Незадоўга да перапынку ў цэлым роўную гульню “ўзарваў” гол Сучкова. Лявіцкі рашыўся на далёкі ўдар, Гутар адбіў мяч, але першым на дабіванні быў наш паўабаронца і праз некалькі хвілін трапіў у кучу-малу сваіх аднаклубнікаў. Хочацца выказаць падзяку і жодзінскім фанатам, якія і па колькасьці, і па якасці падтрымкі перасягнулі сваіх апанентаў.

Другі тайм пачаўся з памылкі нашага галкіпера, які прапусціў мяч метраў з трыццаці пяці. Гаспадары на гэтым не спыніліся і працягвалі націск. Толькі вось аўтазаводцы таксама не думалі ні аб чым іншым, як аб перамозе. Асноўныя сілы былі сканцэтраваны на абароне ўласных варот, але жодзінцы раз-пораз «агрызаліся» вострымі контрвыпадамі. Магчымасць схіліць вагі перамогі на свой бок мелі абодва саперніка, толькі свой самы рэальны шанец выйсці наперад дынамаўцы, дзякуючы бліскучаму скачку Сцяпанава, не выкарысталі. А тарпедаўцы на апошніх хвілінах вырвалі перамогу. Шчагрыковіч прабіў з лініі штрафной пляцоўкі, Гутар адбіў мяч, і Глеб, які выйшаў на замену, пераправіў мяч у сетку.

Перамога над дынамаўцамі дазволіла нашым землякам паправіць сваё турнірнае становішча, а табліца чэмпіяната выглядае наступным чынам.:

Дублёры “Тарпеда-БелАЗ” свой матч прайгралi 0:2.

А ў гэтую нядзелю, 28 ліпеня, у матчы 1/16 Кубка Беларусi на сваім полі аўтазаводцы будуць прымаць прадстаўніка другой лігі – мінскую “Зорку-БДУ”. Пачатак а 17 гадзіне. Уваход свабодны. Так што да сустрэчы на футболе.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

100 лет Великой Октябрьской социалистической революции

Хотите узнать больше? Накануне 7 ноября в клубе ОАО «Кузнечный завод тяжелых штамповок» прошло торжественное собрание 21

Киноформат 15.11.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 27

Пришло время подводить итоги месячника по благоустройству

Хотите узнать больше? Закончился октябрь, и пришло время подводить итоги месячника по благоустройству, целью которого было подготовить город к наступлению зимы, сделать 29

Задача со звездочкой, или Как воспитывают будущих чемпионов в Жодино

Хотите узнать больше? Воспитанники жодинской спортшколы победили в республиканской спартакиаде ДЮСШ. Как живет спортивная школа, узнавали корреспонденты МЛЫН.BY. 37

Международный конкурс искусств «Хрустальный василек»

Хотите узнать больше? Юная жодинская певица Елизавета Мея заняла первое место в международном конкурсе искусств «Хрустальный василек» 35