Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Нягледзячы на цяжкасці

13 ліпеня, Жодзіна, ст-нТарпеда”, 1100 гледачоў, суддзяВ. Вялічка (Мінск), “Тарпеда-БелАЗ”(Жодзіна) – “Дынама” (Брэст) – 2:0. Галы: 38 хв, Лявіцкі – 1:0 (з пенальці), 90 хв, Лявіцкі – 2:0.

Тарпеда-БелАЗ”: Часноўскі, Чалядзінскі, Чараднічэнка, Сучкоў (70 хв, Васькоў), Селява, Лявіцкі, Шчагрыковіч (90 хв, Панкавец), Яцкевіч, Казлоў (73 хв, П. Платонаў), Каршакевіч.

Для аўтазаводцаў наступілі цяжкія дні. Тры паражэнні запар знізілі шансы нашых землякоў на тое, каб трапiць  ў  першую шасцёрку каманд пасля першага этапа чэмпіяната. А тут яшчэ даволі вялікая група гульцоў не можа дапамагчы сваім партнёрам з-за траўм – Дзмітрый Платонаў, Глеб, Мендзі, да таго ж завяршылася арэнда ў Сакрэта, а Яраслаўскі і Гомза ў бліжэйшы час, верагодна, зменяць клубную прапіску. У такі складаны час трэнерскі штаб разлічваў на навабранцаў: расійскага абаронцу Віталя Казанцава і двух іспанскіх легіянераў: паўабаронцу Хасэ Луіса Міняна і нападаючага Даніэля Альчына, але, на жаль, з-за бюракратычных правалочак іх не ўдалося дазаявіць на гульню з брэстчанамі. Таму становіцца зразумела, што ў гэтым матчы Ігар Крыўшэнка мог разлічваць толькі на пятнаццаць футбалістаў.

Нягледзячы на цяжкасці

Перад гульнёй на працягу некалькіх гадзін ішоў дождж, і таму поле стала  вязкім,  у некаторых месцах вада нават не здолела сысці. Такія абставіны, безумоўна, не маглі не адбіцца на дзеяннях абедзвюх каманд. Першымі атрымалі магчымасць вызначыцца гаспадары, але ўдар Лявіцкага прыняла на сябе папярэчына дынамаўскіх варот. А вось Шамрук, замыкаючы прастрэл партнёраў, прабіў недакладна. Госці, мабыць, лічучы, што нічыя ў гасцях не самы дрэнны вынік, у першую чаргу клапаціліся аб абароне. А ўзламаць такія брэсцкія ўзмацненні аўтазаводцам было цяжка. Тут ім дапамаглі дынамаўцы: іх цэнтральны абаронца недазволеным прыёмам спыніў у сваёй шрафной пляцоўцы Яцкевіча, і суддзя паказаў на адзінаццацімятровую адзнаку. Лявіцкі выканаў пенальці дакладна. І з такім вынікам пры ў цэлым роўнай гульні каманды атправіліся на перапынак.

У другім тайме дынамаўцы спрабавалі выраўніць лік, але, трэба шчыра прызнаць, гэта ім не вельмі ўдавалася. Найбольш рэальны шанс меў Юрый Кендыш, які ў мінулым сезоне выступаў за Жодзіна, але ў бліскучым скачку Павел Часноўскі здолеў ліквідаваць пагрозу. А ўжо ў дададзеныя арбітрам хвiлiны, калі ледзь не ўсе футбалісты скапіліся ля нашых варот, Юліан Ерхан выдаў пас Лявіцкаму, і Артур бліскучым ударам паставіў канчатковую кропку ў гэтым матчы.

Нягледзячы на цяжкасці

Дублёры жТарпеда-БелАЗсвой матч з дынамаўцамі завяршылісухойнічыёй, і гэта пры тым, што апошнія трыццаць хвілін маладыя аўтазаводцы гулялі ў меншасці. Як і дарослая каманда, дублёры займаюць пакуль сёмае месца.

У бліжэйшую нядзелю тарпедаўцы ў гасцях сустрэнуцца са сталічнымі дынамаўцамі, а 28 ліпеня на сваім полі ў матчы 1/16 Кубка  Беларусi яны будуць прымаць “Зорку-БДУ”

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Информация
Чтобы оставить комментарий - авторизуйтесь на сайте или зарегистрируйтесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Гомельский триллер с «хеппи эндом»

Хотите узнать больше? Вторая из четырех добавленных арбитром к основному времени матча минута. Из глубины поля следует длинный пас в штрафную площадь «Гомеля», куда 30

Работы столичного мастера кисти Анатолия Лиса представлены в выставочном зале Жодино

Хотите узнать больше? Экспозиция уникальных работ столичного мастера кисти Анатолия Лиса под названием «Рождение вселенной» представлена в выставочном зале города.  37

В Жодино многодетных семей становится больше

Хотите узнать больше? Душевно и трогательно прошло праздничное мероприятие, посвященное Дню семьи, в политехническом колледже. В стенах учебного заведения собрались 48

Будни участковых - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 44

В Жодино чествовали лучших фельдшеров, акушерок и медсестер

Хотите узнать больше? Работа медицинской сестры входит в тройку самых почитаемых профессий в мире. Наблюдать за больным, проводить лечебные процедуры, проявлять заботу и 42

В минувшую пятницу в городском отделе ЗАГС зарегистрирована 100-я пара молодоженов в этом году

Хотите узнать больше? Ими стали Мария и Виталий Лифановы. Встретились они два года назад: она работала продавцом в магазине, он – водителем, привозил товар. Служебный 55