Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Тарпеда-Белаз” – “Гомель”: без валідолу глядзець футбол было цяжка

7 ліпеня, Жодзіна, ст-н “Тарпеда”, 1400 гледачоў, суддзя – А. Мурашкевіч (Наваполацк), “Тарпеда-БелАЗ” – “Гомель” – 1:3. Галы: 7 хв, Чалядзінскі – 1:0; 23 хв, Матвеенка – 1:1; 28 хв, Гаўрыловіч – 1:2; 43 хв, Карніцкі – 1:3.

“Тарпеда-БелАЗ”: Пяцігорац, Чалядзінскі, Яраслаўскі (40хв, Панкавец), Чараднічэнка, Сучкоў, Селява, Лявіцкі, Шчагрыковіч (53 хв, Васькоў), Яцкевіч, Казлоў, Каршакевіч.

Усё далей і далей ад аўтазаводцаў першая шасцёрка каманд. На жаль, чарговая дамашняя гульня “Тарпеда-БелАЗ”, якую чакалі жодзінскія заўзатары футбола з надзеяй, завяршылася бясслаўна. З васьмі паядынкаў, якія прайшлі на родным стадыёне, нашы землякі атрымалі толькі дзве перамогі, а астатнія шэсць прынеслі адмоўныя эмоцыі і, як след, паражэнні.

“Тарпеда-Белаз” – “Гомель”: без валідолу глядзець футбол было цяжка

А пачалося ўсё вельмі добра для тарпедаўцаў. Першы штрафны ўдар ля варот гамяльчан прынёс поспех гаспадарам. Сучкоў выканаў штрафны ўдар, а Чалядзініскі аказаўся першым на мячы і пераправіў прадмет гульні ў сетку. Літаральна праз дзве хвіліны палешукі намаганнямі Блізнюка выраўнілі лік, але нападаючы гамяльчан апынуўся ў становішчы па-за гульнёй. Галявыя моманты на гэтым не спыніліся, а наадварот, працягвалі ўзнікаць з пастаяннай перыядычнасцю. Яцкевіч добра прайшоў па леваму флангу і прастрэліў на Шчагрыковіча, а той дакладна направіў мяч ў вароты. На вялікі жаль для гаспадароў, гэты мяч не быў залічаны, бо бакавы арбітр зафіксаваў, што мяч у момант перадачы нашага нападаючага ўжо пакінуў межы поля. А неўзабаве Матвеенка здолеў уцячы ад нашых абаронцаў і размачыў Пяцігорца. На жаль, на гэтым непрыемнасці для нашага галкіпера, які дарэчы першы раз выйшаў на поле ў форме “Тарпеда-БелАЗ”, толькі пачаліся. Праз пяць хвілін Блізнюк выканаў шрафны – Пяцігорац не здолеў зафіксаваць мяч, і абаронца палешукоў Гаўрыловіч літаральна ўнёс яго ў вароты. Пасля гэтага гамяльчане крыху супакоіліся і прапанавалі аўтазаводцам дзейнічаць першым нумарам.Толькі карысці такі паварот падзей нашым землякам не прынёс. Прыхільнікі аўтазаводцаў, якіх на трыбунах на гэты раз сабралося значна менш, чым звычайна, мабыць, спадзяваліся на другі тайм, але іх чакаў да перапынку яшчэ адзін удар, ды які! Паўабаронца гамяльчан Аляксандр Карніцкі прамым ударам са штрафнога зрабіў лік 1:3. Толькі справа ў тым, што знаходзіўся паляшук метрах у сямідзесяці (!) ад нашых варот. Не чакаў такога развіцця падзей і Уладзімір Пяцігорац, які выйшаў далёка ад варот і атрымаў мяч “за шыварат”. Цяпер гэты гол будуць доўга праглядваць і абмяркоўваць у інтэрнеце. Менавіта гэты гол прыдаў упэўненасці гасцям і надламіў жодзінцаў.

У другой палове матча нашы землякі спрабавалі змяніць ход падзей на поле, але ўпэўнена дзейнічалі гамяльчане, а калі яны і памыляліся, то тарпедаўцы не маглі гэтым скарыстацца. Вось такой валідольнай выдалася гульня з “Гомелем”. Паражэнне яшчэ больш аддаліла аўтазаводцаў ад першай шасцёркi, а табліца чэмпіяната пасля 16 тура выглядае наступным чынам:

“Тарпеда-Белаз” – “Гомель”: без валідолу глядзець футбол было цяжка

У гэтую ж суботу, 13 ліпеня, “Тарпеда-БелАЗ” правядзе яшчэ адну дамашнюю гульню супраць брэсцкага “Дынама”. Пачатак а 18 гадзіне.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Спутник планеты Земля?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Беседы о вечном 16.06.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 17

На КЗТШ трудятся люди особой закалки

Хотите узнать больше? В выходные машиностроители отметят профессиональный праздник. К этому событию готовятся тщательно. Чтобы праздничные мероприятия прошли масштабно и 23

Полет над гнездом «воронов»

Хотите узнать больше? – Нам хотя бы один гол забить, – громко рассуждала в перерыве матча группа молодых людей в шарфах с вороньими головами. – Сколько с «Торпедо» играли 18

Беседы о вечном 28.07.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 15

Киноформат 20.09.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 15