Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Спынiлi непрыемную серыю

15 чэрвеня, Жодзіна, ст-н “Тарпеда”, 1100 гледачоў, суддзя – В.Севасцьянаў (Гродна), “Тарпеда-БелАЗ” Жодзіна – “Мінск” – 2:1. Галы: 34 хв., Сучкоў – 1:0; 54 хв., Кібук – 1:1; 60 хв., Глеб – 2:1.

“Тарпеда-БелАЗ”: Часноўскі, Чалядзінскі, Мендзі, Чараднічэнка, Сучкоў (77 хв., Платонаў Дзм.), Глеб (84 хв., Панкавец), Лявіцкі (65 хв., Селява), Шчагрыковіч, Казлоў, Ерхан, Васькоў.

Спынiлi непрыемную серыю

Чым бліжэй фініш першага этапа чэмпіянату, тым больш узрастае кошт кожнага здабытага ачка, кожнай перамогі, асабліва калі сустракаюцца суседзі па становішчы ў табліцы.

А матч з “Мінскам” аказаўся менавіта такім. Вя-лізарная важнасць выніка гэтай сустрэчы адмоўна адбілася на дзеяннях аўтазаводцаў у стартавыя хвіліны. Яны грашылі недакладнымі перадачамі і індывідуальнымі памылкамі, дазволіўшы гараджанам некалькі раз усур’ёз патурбаваць Часноўскага. Дзякуй Богу, госці не здолелі скарыстацца перавагай, а вось тарпедаўцы літаральна свой першы галявы момант выкарысталі. Вячаслаў Глеб, які на гэты раз выйшаў у ролі нападаючага, накруціў двух сапернікаў і адкінуў мяч Мендзі, а той у сваю чаргу на Сучкова. Ад магутнага стрэлу Аляксея не выручыў і бездакорна дзей-нічаючы да гэтага Ўладзімір Бушма. Гол змяніў становішча на полі, ужо жодзінцы завалодалі ініцыятывай і не аддавалі яе да перапынку.

Другая палова выйшла значна больш багатай на яркія падзеі, што, безумоўна, прыйшлося да спадобы нешматлікім, але самым адданым прыхільнікам “Тарпеда-БелАЗ”. Менавіта яны, нягледзячы на чатыры паражэнні аўтазаводцаў запар на сваім полі, прыйшлі і дапамаглі нашым футбалістам спыніць вельмі непрыемную серыю. Але спачатку мінчанам удалося выраўняць лік. Скарыстаўшыся памылкай нашых абаронцаў, Віталь Кібук аднавіў не толькі лік, але і на-дзеі сталічнай дружыны. Раўнавага, да радасці жодзінцаў, праіснавала нядоўга. Вячаслаў Глеб, узяўшы ў партнёры Сучкова, разарваў абарону і прымусіў Бушму ў другі раз даставаць мяч з уласных варот.

Пасля гэтага, карыстаючыся разгубленасцю гасцей, тарпедаўцы павінны былі давесці лік да буйнога. Але спачатку Васькоў, які апынуўся адзін супраць варот, трапіў у іх каркас, а потым два ўдары ва ўпор Шчагрыковіча, неверагодна як, але прынялі на сябе абаронцы. Не здолеўшы выкарыстаць такія цудоўныя моманты, жодзінцы працягнулі інтрыгу да апошняй хвіліны. Шансы змяніць лік былі ў абодвух сапернікаў, але… Такім чынам, аўтазаводцы атрымалі вельмі важную ва ўсіх сэнсах перамогу.

Спынiлi непрыемную серыю

А на гэтым тыдні нашым землякам прыйдзецца правесці адразу два матчы. Спачатку ў сераду ў Магілёве супраць мясцовага “Дняпра”, а ў нядзелю, 23 чэрвеня, на стадыёне “Тарпеда” аўтазаводцы будуць прымаць наваполацкі “Нафтан”. Пачатак у 18 гадзін 30 хвілін. Так што да сустрэчы на футболе.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Информация
Чтобы оставить комментарий - авторизуйтесь на сайте или зарегистрируйтесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Жодинцы поддерживают людей, страдающих легочной гипертензией

Хотите узнать больше? В минувшие выходные в городском парке местное общественное объединение «Помощь пациентам с легочной гипертензией» провело спортивно-культурное 22

Ушла в прошлое дифференцированная плата за водоснабжение и канализацию

Хотите узнать больше? «Как можно вложиться в 140 литров воды в сутки?!» Помню, как сейчас, что несколько лет назад жодинцы буквально атаковали горячую линию редакции с 24

Фоторепортаж: В Жодино чествовали одаренных ребят

Хотите узнать больше? Накануне торжественных линеек, посвященных окончанию учебного года, в стенах Гимназии № 1 чествовали самых одаренных ребят города – победителей и 35

Гомельский триллер с «хеппи эндом»

Хотите узнать больше? Вторая из четырех добавленных арбитром к основному времени матча минута. Из глубины поля следует длинный пас в штрафную площадь «Гомеля», куда 35

Работы столичного мастера кисти Анатолия Лиса представлены в выставочном зале Жодино

Хотите узнать больше? Экспозиция уникальных работ столичного мастера кисти Анатолия Лиса под названием «Рождение вселенной» представлена в выставочном зале города.  41

В Жодино многодетных семей становится больше

Хотите узнать больше? Душевно и трогательно прошло праздничное мероприятие, посвященное Дню семьи, в политехническом колледже. В стенах учебного заведения собрались 53