Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Думкі на экватары аб шасцёрцы

У пачатку лета ў футбольным чэмпіянаце Беларусі – двухтыднёвы перапынак, які падвёў рысу пад першым кругам. Усе каманды правялі па адзінаццаць матчаў, таму ёсць падстава і час для таго, каб зрабіць пэўныя высновы. Але неабходна нагадаць становішча клубаў у табліцы.

Думкі на экватары аб шасцёрцы

Пасля другога круга каманды падзеляцца на дзве шасцёркі, першая з якіх будзе працягваць барацьбу за медалі, а другая – за права захаваць прапіску ў вышэйшай лізе. Зразумела, ледзь не ўсе ўдзельнікі чэмпіянату на старце марылі аб месцы ў першай шасцёрцы. Такая ж задача пастаўлена і перад “Тарпеда-БелАЗ”. Як бачна, пакуль аўтазаводцы не спраўляюцца. Безумоўна, імя Ігара Крыушэнкі і даволі гучная селекцыя ў міжсезонні настроілі заўзятараў аўтазаводцаў на аптымістычны лад, дабавіў упэўненасці і паспяховы старт у чэмпіянаце. Але цяпер у жодзінцаў значна больш мінорны настрой.

Вось і паспрабавалі зрабіць пэўныя высновы. Першае, што кідаецца ў вочы, гэта вельмі слабае выступленне каманды ў родных сценах. У пяці матчах толькі адна перамога і чатыры паражэнні. Але ўсе тыя, хто па-кінуў Жодзіна са шчытом, уваходзяць у першую пяцёрку чэмпіянату.

Да таго ж, прызнацца шчыра, толькі БАТЭ ледзь не па ўсіх параметрах перайграў тарпедаўцаў. Больш за тое, і з “Шахцёрам”, і са сталічным “Дынама” жодзінцы дзейнічалі першым нумарам, а вось тут у нашых землякоў існуюць пытанні. І гэта яшчэ адна праблема, якую патрэбна вырашыць. На жаль, пакуль, нягледзячы на вялікую колькасць вопытных футбалістаў, не знайшлося лідэра, які здолеў бы ўласным прыкладам павесці аднаклубнікаў за сабой. Тое ж самае можна сказаць і аб характары каманды. Яшчэ ні разу, калі нашы прапускалі першымі, яны не здабылі ні аднаго ачка. Зразумела, гэта трывожыць. Будзем спадзявацца, што трэнерскі штаб здолее вырашыць гэтыя пытанні.

І напрыканцы – крыху пазітыва. У другім крузе “Тарпеда-БелАЗ” у гасцях будзе гуляць з лідэрамі, а значыць, верагодна, будзе дзейнічаць ад абароны, што ў нашай каманды атрымліваецца лепш. Дома ж аўтазаводцы будуць прымаць суседзяў па табліцы, а гэта ажыўляе надзеі на перамогі. Нам застаецца сваёй падтрымкай дапамагчы тарпедаўцам вырашыць пастаўленыя задачы.

Так, ужо 15 чэрвеня ў суботу на сваім полі “Тарпеда-БелАЗ” будзе прымаць ФК “Мінск”. Пачатак – 18 гадзін 30 хвілін. Да сустрэчы на стадыёне.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Важные очки на выезде

Хотите узнать больше? «Торпедо-БЕЛАЗ» с минимальным счетом обыграл на выезде «Гомель». Эта победа позволила автозаводцам остаться на четвертой позиции в турнирной таблице. 17

Твоим теплом земля согрета, мама!

Хотите узнать больше? 13 октября 2017 года государственное учреждение «Жодинский территориальный центр социального обслуживания населения» отпраздновал такое 22

«Белазовский аккорд» соберет исполнителей, которые будут петь по-своему, а не подражать другим исполнителям

Хотите узнать больше? 21-22 октября в Жодино в шестнадцатый раз пройдет ежегодный республиканский конкурс молодых эстрадных исполнителей «Белазовский аккорд». Накануне 39

Легкоатлеты из Жодино пробежали дистанцию 21 километр

Хотите узнать больше? В минувшем месяце легкоатлеты из Жодино принимали участие в XXXI  республиканском легкоатлетическом пробеге любителей бега «Аматар»  – 27

Руководители участвовали в марафоне. Педагогическом…

Хотите узнать больше? В Жодино в формате областного мероприятия прошел VII педагогический марафон руководящих работников системы образования «Компетентностный подход в 26

Не пропустите «Фарбы восені»!

Хотите узнать больше? В городском выставочном зале на ул. Деревянко,14б на прошлой неделе было многолюдно: здесь чествовали работников культуры и открывали выставку 35