Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выпрабаванне чэмпіёнам завалілі

31 мая, Жодзіна, ст “Тарпеда”, 3200 гледачоў, суддзя – І.Крук (Маладзечна), “Тарпеда-БелАЗ” Жодзіна – БАТЭ Барысаў – 0:3. Галы: 52 хв., Алексіевіч – 0:1; 62 хв., Паўлаў – 0:2; 79 хв., Радзіёнаў – 0:3.

“Тарпеда-БелАЗ”: Часноўскі, Мендзі (64 хв., Лявіцкі), Чараднічэнка, Панкавец, Сучкоў (62 хв., Селява), Глеб, Шчагрыковіч, Казлоў, Каршакевіч, Ерхан, Платонаў Дзм. (73 хв. Васькоў).

Выпрабаванне чэмпіёнам завалілі

Аб жодзінска-барысаўскім супрацьстаянні казалася ўжо не раз і ведаюць аб ім, мабыць, усе прыхільнікі спорта №1. Толькi вось вынікі матчаў геаграфічных суседзяў апошняе дзесяцігоддзе нагадваюць вуліцу з аднабаковым рухам, і рух гэты, на жаль, не ў наш бок. Мінулагодняя перамога ў 1/8 Кубка Беларусі – адзінае, што пакуль грэе сэрцы жодзінскіх заўзятараў.

Гэтай гульнёй каманды завяршалі першы круг. Даволі нечакана было бачыць БАТЭ не на першым месцы ў табліцы чэмпіянату, таму  аб ніякай недаацэнцы  “жоўта-сініх” гаворкі не магло ісці. Настроены былі госці вельмі рашуча, праўда, і аўтазаводцам адступаць не было куды.

З першых хвілін барысаўчане, прымяняючы высокія хуткасці, рашуча завалодалі ініцыятывай і перавялі развіццё асноўных падзей на палову поля тарпедаўцаў. Нашы землякі былі вымушаны шмат рухацца без мяча і растрачваць на гэта сілы. Дзесьці ў сярэдзіне першай паловы гаспадары здолелі прыйсці ў сябе і пажадалі нагадаць, хто гаспадар у гульні. На жаль, небяспека ля варот Гарбунова ўзнікала рэдка, і рэалізаваць гэтыя нешматлікія моманты нашы не здолелі.

А пасля перапынку БАТЭ яшчэ больш павялічыла націск, і наша абарона не вытрымала. Дарэчы, не ў аднаго мяне склалася ўражанне, што сілы большасць тарпедаўцаў пачалі пакідаць пасля 60 хвілін. А адкрыў лік выхаванец жодзінскага футбола Ілля Алексіевіч, выкарыстаўшы дакладны пас Няхайчыка. Неўзабаве Панкавец меў добрую магчымасць, каб аднавіць інтрыгу ў паядынку, але замест удара па варотах зрабіў прастрэл. Госці ж свае шансы выкарысталі і к 80-й хвіліне давялі лік да разгромнага. Стварыць што-небудзь падобнае на фінішны націск аўтазаводцам таксама не ўдалося.

Выпрабаванне чэмпіёнам завалілі

Такім чынам, “Тарпеда-БелАЗ” атрымала чацвёртае запар паражэнне ў родных “сцянах” і апусцілася яшчэ ніжэй у табліцы.

Зараз у чэмпіянаце з-за матчаў зборных невялікі перапынак, таму наступную гульню “Тарпеда-БелАЗ” правя-дзе ў Жодзіне 15 чэрвеня, калі будзе прымаць ФК “Мінск”. Пачатак у 18.30.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Комментарий (Максимум 1000 символов)

Вопрос: Первый месяц лета?

Вы знаете что-то интересное или важное и готовы этим поделиться?
Обязательно свяжитесь с нами, это очень просто!

Выберите удобный способ для связи или напрямую отправьте сообщение в редакцию через форму на этой странице.

Govorim.by

vk.com/govorimby

Внимание! Новости рекламного характера публикуются по предварительной договорённости. Подробнее цены на размещение рекламы смотрите здесь

Хотите сэкономить 30% на изготовлении кухни или шкафа-купе?

Новости Жодино

Киноформат 15.11.2017 - видео

Хотите узнать больше? Видео-сюжет телеканала "Сфера" 19

Пришло время подводить итоги месячника по благоустройству

Хотите узнать больше? Закончился октябрь, и пришло время подводить итоги месячника по благоустройству, целью которого было подготовить город к наступлению зимы, сделать 26

Задача со звездочкой, или Как воспитывают будущих чемпионов в Жодино

Хотите узнать больше? Воспитанники жодинской спортшколы победили в республиканской спартакиаде ДЮСШ. Как живет спортивная школа, узнавали корреспонденты МЛЫН.BY. 28

Международный конкурс искусств «Хрустальный василек»

Хотите узнать больше? Юная жодинская певица Елизавета Мея заняла первое место в международном конкурсе искусств «Хрустальный василек» 26

«Даруем добры настрой»

Хотите узнать больше? С давних времен песня объединяет людей разных национальностей. Петь обозначает «открывать душу», поднимать настроение, настраиваться на позитивную 17